Антуан Грызман
Антуан Грызман (па-француску: Antoine Griezmann; нарадзіўся 21 сакавіка 1991 году, Макон, Францыя) — францускі футбаліст, паўабаронца гішпанскага клюбу «Атлетыка» і нацыянальнай зборнай Францыі. Гуляе на пазыцыі левага ўінгера, але здольны згуляць і форварда. Чэмпіён сьвету 2018 году.
Антуан Грызман | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 21 сакавіка 1991[1][2][3][…] (33 гады) | |
Рост | 176 см[4] | |
Вага | 67 кг[5] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Атлетыка Мадрыд | |
Нумар | 7 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2014 2014—2019 2019— 2021—2022 2022— |
Рэал Сасьедад Атлетыка Мадрыд Барсэлёна → Атлетыка Мадрыд (арэнда) Атлетыка Мадрыд |
180 (46) 180 (94) 74 (22) 26 (3) 85 (35) |
Зборныя | ||
2014— | Францыя | 137 (44) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Клюбная кар’ера
рэдагавацьСваю футбольную кар’еру ён, як і ягоны бацька, пачаў у родным горадзе[6]. Аднак выступы ў правінцыйнай камандзе не маглі спрыяць разьвіцьцю гульца. Таму бацька вазіў свайго сына на прагляды ў больш вядомыя калектывы. Але, валодаючы сьціплымі антрапамэтрычныя дадзенымі, Антуан атрымліваў адмову ва ўсіх моладзевых акадэміях. Аднак, у канчатковым выніку Антуанам зацікавіўся гішпанскі «Рэал Сасьедад».
«Рэал Сасьедад»
рэдагавацьГалоўны трэнэр «Рэала Сасьедад» Мартын Лясартэ прыцягнуў Грызмана да трэніровак з асноўным складам перад сэзонам 2009—2010 гадоў. У чатырох таварыскіх сустрэчах француз забіў 5 мячоў, што абумовіла ягоны далейшы лёс. З-за страты асноўных футбалістаў, пазыцыя на левым флянзе паўабароны апынулася вакантнай, і Грызман атрымаў свой шанец, і спаўна ім скарыстаўся, стаўшы з часам асноўным гульцом каманды.
«Атлетыка»
рэдагаваць28 ліпеня 2014 году мадрыдзкі «Атлетыка» дасягнуў пагадненьня з клюбам «Рэал Сасьедад» на пераход Грызмана. Як мяркуецца, мадрыдзкі клюб заплаціў за гульца каля 30 млн эўра[7]. Антуан прайшоў мэдычнае абсьледаваньне ў той жа дзень і 29 ліпеня падпісаў кантракт на шэсць гадоў[8].
Міжнародная кар’ера
рэдагаваць27 лютага 2014 году Грызман атрымаў выклік у галоўную каманду Францыі, якой кіруе Дыд’е Дэшам, на таварыскі матч супраць зборнай Нідэрляндаў на «Стад дэ Франс»[9]. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай 5 сакавіка, выйшаўшы ў стартавым складзе, і гуляў да 68 хвілінаў.
13 траўня ён увайшоў у склад зборнай на чэмпіянат сьвету 2014 году[10]. 1 чэрвеня, гуляючы супраць зборнай Парагваю ў Ніццы, Антуан забіў свой першы гол за Францыю, адкрыўшы лік, аднак гульня скончылася зь лікам 1:1.
Дасягненьні
рэдагаваць«Атлетыка»:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2018
- Уладальнік Супэрубка УЭФА: 2018
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2014
«Барсэлёна»:
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2021
Францыя:
- Чэмпіён сьвету: 2018
- Пераможца Лігі нацыяў УЭФА: 2021
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Antoine Griezmann // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Antoine Griezmann // GeneaStar
- ^ а б в Antoine Griezmann // Roglo — 1997.
- ^ а б https://en.atleticodemadrid.com/jugadores/antoine-griezmann-2022-2023-2
- ^ а б http://www.atleticodemadrid.com/jugadores/antoine-griezmann-2014-2015
- ^ «Griezmann: Un rêve de porter le maillot bleu». French Football Federation
- ^ Antoine Griezmann signs six-year deal at Atletico Madrid as he completes £24million move to the Spanish champions. Mail Online.
- ^ Welcome, Griezmann!. Atlético Madrid.
- ^ Nasri out, Griezmann in for France. ESPN
- ^ World Cup 2014: Samir Nasri and Gael Clichy not in France squad. BBC Sport.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Рэал Сасьедад»
- Статыстыка на L’Équipe
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball