Уля Тойванэн

швэдзкі футбаліст

Уля То́йванэн (па-швэдзку: Ola Toivonen; нарадзіўся 3 ліпеня 1986 году, Дэгерфорс, Швэцыя) — колішні швэдзкі футбаліст фінскага паходжаньня, нападнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Швэцыі. Меў досьвед гульні на пазыцыях атакуючага паўабаронцы, адцягнутага й вылучанага нападніка й нават скрайняга паўабаронцы. Дзякуючы высокаму росту добра гуляў галавой, але аддаваў перавагу гуляць нагамі[3]. У маладосьці Тойванэна параўноўвалі з Кімам Чэльстрэмам[4]. У апошнія гады сваіх выступаў за нідэрляндзкі ПСВ Эйндговэн быў капітанам каманды.

Уля Тойванэн
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 ліпеня 1986(1986-07-03)[1][2] (38 гадоў)
Рост 190 см
Вага 75 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2006
2006—2007
2007—2009
2009—2014
2014—2016
2015—2016
2016—2018
2018—2020
2020—
Дэгерфорс
Эргрутэ
Мальмё
ПСВ Эйндговэн
Рэн
Сандэрлэнд (арэнда)
Тулюза
Мэльбурн Віктары
Мальмё
41 (8)
25 (6)
51 (17)
139 (60)
46 (14)
12 (0)
60 (7)
40 (25)
54 (14)
Зборныя
2007—2018 Швэцыя 64 (14)

Кар’ера

рэдагаваць

«Дэгерфорс»

рэдагаваць

Уля зьяўляецца выхаванцам клюбу «Дэгерфорс» з аднайменнага мястэчка[5], першы матч за асноўны склад якога правёў у 2003 годзе. У сэзоне 2004 году «Дэгерфорс» заняў першае месца ў сваёй зоне трэцяга па ўзроўні дывізіёну й у стыкавых матчах заваяваў месца ў другім па ўзроўні дывізіёне. У лістападзе 2005 году быў блізкі да пераходу ў стакгольмскі АІК[6], аднак гэты пераход не адбыўся.

«Эргрутэ»

рэдагаваць

У сьнежні 2005 году перайшоў у клюб найвышэйшай лігі «Эргрутэ» з Гётэборгу[7], сума трансфэру склала больш за 1 млн крон. У лютым 2006 году галоўны трэнэр «Эргрутэ» Зоран Лукіч высока ацаніў здольнасьці Тойванэна. Дэбютаваў Уля ў найвышэйшай лізе 1 красавіка 2006 году ў матчы першага туру супраць клюбу ГАІС[8]. У наступным матчы, 10 красавіка супраць «Мальмё», забіў свой ​​першы гол у найвышэйшай лізе.

У чэмпіянаце Швэцыі 2006 году Тойванэн 24 разы выходзіў у стартавым складзе, адзін раз на замену й адзін матч прапусціў з-за дыскваліфікацыі, забіў 6 галоў і аддаў 2 галявыя перадачы. Швэдзкі футбольны зьвяз абраў Тойванэна «Пачаткоўцам году 2006»[9]. Паводле вынікаў сэзону «Эргрутэ» заняў апошняе месца ў Альсвэнскан і выбыў ў Супэрэтан. Кантракт Тойванэна з клюбам быў разьлічаны яшчэ на 2 гады, але футбаліст не хаваў жаданьне пакінуць каманду.

«Мальмё»

рэдагаваць

У сьнежні 2006 году перайшоў у «Мальмё», кантракт быў разьлічаны на 4 гады[10], сума трансфэру склала каля 6—7 млн крон[11]. Мэдычнае абсьледаваньне выявіла ў Тойванэна траўму калена, і з-за гэтага пераход быў пад пытаньнем, але ўсё ж такі адбыўся. Трэнэрскі штаб «Мальмё» меркаваў выкарыстоўваць Тойванэна на пазыцыі цэнтральнага атакавалага паўабаронцы[12], замест траўмаванага Яры Літманэна. Першы афіцыйны матч за «Мальмё» правёў 7 красавіка 2007 году ў першым туры чэмпіянату 2007 году. У матчы чацьвертага туру супраць АІКу забіў першы гол за «нябесна-блакітных»[13].

ПСВ Эйндговэн

рэдагаваць

У сярэдзіне студзеня 2009 году перайшоў у ПСВ[14], сума трансфэру склала каля 4 млн эўра[15], 25% зь якіх дасталіся «Эргрутэ», кантракт быў разьлічаны на 3,5 году з заробкам больш за 5 млн крон у год «чыстымі»[16]. У складзе ПСВ гуляў суайчыньнік Тойванэна Андрэас Ісаксан. Дэбютаваў за нідэрляндзкі клюб 24 студзеня 2009 году ў матчы супраць «НАК Брэда», які скончыўся зь лікам 2:2. У наступным матчы, супраць «Дэ Граафсхапу», забіў свой ​​першы гол за ПСВ і аддаў 2 галявыя перадачы.

20 студзеня 2014 году Тойванэн афіцыйна далучыўся да францускага клюбу «Рэн», які выклаў за гульца 2,5 млн эўра[17].

Міжнародная кар’ера

рэдагаваць

У сьнежні 2006 году Лярс Лягербэк уключыў Улю Тойванэна, у той час гульца «Эргрутэ», у склад зборнай Швэцыі для ўдзелу ў штогадовым студзеньскім турнэ па Амэрыцы, у якім удзельнічаюць толькі гульцы скандынаўскіх клюбаў[18]. Першы матч гэтага турнэ, 14 студзеня 2007 году супраць зборнай Вэнэсуэлы, стаў для Тойванэна дэбютным ў зборнай. Аднак толькі ў жніўні быў упершыню выкліканы ў склад паўнавартаснай зборнай Швэцыі на таварыскі матч супраць каманды Фінляндыі. У жніўні 2018 году Уля аб’явіў аб сканчэньні кар’еры ў нацыянальнай зборнай.

Дасягненьні

рэдагаваць

ПСВ:

«Мальмё»:

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

Бацька Улі, Юр’я Тойванэн, зьехаў у Швэцыю зь Фінляндыі ў 1960-я гады, каб працаваць на фабрыцы. Нягледзячы на ​​фінскае паходжаньне бацькі, Уля не размаўляе па-фінску[19].

  1. ^ а б в Ola Toivonen // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Ola Toivonen // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ Han ska ge MFF en plats i solen(недаступная спасылка). sydsvenskan
  4. ^ Dif jagar «nya Kim Källström». Expressen
  5. ^ Статыстыка Тойванэна на афіцыйным сайце SvFF
  6. ^ «AIK tar talangen som alla lag vill ha». Expressen
  7. ^ «Toivonen till Öis». Aftonbladet
  8. ^ Förlust för ÖIS i premiären. Афіцыйны сайт «Эргрутэ»
  9. ^ Övriga utmärkelser. SvFF
  10. ^ «Toivonen skrev på för MFF». Aftonbladet
  11. ^ «Prislappen: Sex miljoner». Expressen
  12. ^ «Toivonen får fyraårskontrakt med MFF». Aftonbladet
  13. ^ 4 Malmö FF - AIK 0. Афіцыйны сайт «Мальмё»
  14. ^ PSV reach agreement with Malmö FF for Toivonen transfer. Афіцыйны сайт ПСВ
  15. ^ «Malmös nya klipp - får 44 miljoner». Expressen
  16. ^ «Toivonens miljonklipp». Aftonbladet
  17. ^ Ola Toivonen Bio, Stats, News. ESPN Soccernet
  18. ^ Herr: Nya namn i landslaget. SvFF
  19. ^ «Toivonen klarade besiktningen»(недаступная спасылка). Sydsvenskan

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць