Маскоўская вобласьць
Маскоўская вобласьць (па-расейску: Московская область) — суб’ект Расейскае Фэдэрацыі, які разьмешчаны ў цэнтры Рускай раўніны, у міжрэччы Акі і Волгі, паміж 54° і 57° паўночнай шыраты і паміж 35° і 40° усходняй даўгаты.
Маскоўская вобласьць | |
Московская область | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | вобласьць |
Уваходзіць у | Цэнтральная фэдэральная акруга Цэнтральная эканамічная акруга |
Адміністрацыйны цэнтар | Масква |
Улучае | 36 раёнаў |
Найбольшы горад | Масква |
Іншыя буйныя гарады | Балашыха, Падольск, Хімкі, Каралёў, Мыцішчы, Люберцы |
Дата ўтварэньня | 14 студзеня 1929 |
Губэрнатар | Андрэй Вараб’ёў |
Афіцыйныя мовы | расейская мова |
Насельніцтва (2016) | 7 312 439 (2-е месца) |
Шчыльнасьць | 165 чал./км² |
Нацыянальны склад | расейцы — 90,87%, украінцы — 2,23%, татары — 0,80 %, беларусы — 0,64% |
Плошча | 44 379 км² (55-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · найніжэйшы пункт | 310 м 97 м |
Месцазнаходжаньне Маскоўскай вобласьці | |
Мапа Маскоўскай вобласьці | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +3 |
Код ISO 3166-2 | RU-MOS |
Тэлефонны код | 495, 496 і 498 |
Код аўтам. нумароў | 50, 90, 150 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гістарычна вобласьці папярэднічала Маскоўская губэрня, заснаваная Пятром I у 1708 годзе. Вобласьць была створаная 14 студзеня 1929 году падчас ператварэньняў адміністрацыйнае сыстэмы краіны.
Рэльеф раўнінны, з поўначы і захаду — Смаленска-Маскоўскае ўзвышша, на ўсходзе — Мяшчорская нізіна. Мяжуе на паўночным захадзе і на поўначы зь Цьвярской вобласьцю, на поўначы — зь Яраслаўскай, на паўночным усходзе і на ўсходзе — з Уладзімерскай, на паўднёвым усходзе — з Разанскай, на поўдні — з Тульскай, на паўднёвым захадзе — з Калускай, на захадзе — са Смаленскай абласьцьмі.
Адміністрацыйны цэнтар — горад Масква, які адначасова зьяўляецца і самастойным суб’ектам Расейскае Фэдэрацыі.
Геаграфія
рэдагаваць- Адзінцоўскі раён
- Азёрскі раён
- Арэхава-Зуеўскі раён
- Валакаламскі раён
- Васкрасенскі раён
- Дзьмітраўскі раён
- Зарайскі раён
- Істрынскі раён
- Каломенскі раён
- Кашырскі раён
- Клінскі раён
- Латошынскі раён
- Ленінскі раён
- Лухавіцкі раён
- Любярэцкі раён
- Мажайскі раён
- Мыцішчынскі раён
- Нара-Фамінскі раён
- Ногінскі раён
- Падольскі раён
- Паўлава-Пасадзкі раён
- Пушкінскі раён
- Раменскі раён
- Рускі раён
- Сергіева-Пасадзкі раён
- Серпухаўскі раён
- Сонечнагорскі раён
- Ступінскі раён
- Сярэбрана-Прудзкі раён
- Таўдомскі раён
- Чырванагорскі раён
- Чэхаўскі раён
- Шатурскі раён
- Шахоўскі раён
- Шчоўкаўскі раён
- Ягор’еўскі раён
Насельніцтва
рэдагавацьАгульная колькасьць насельніцтва на 2006 год складала 6 628 100 чал. Большую частку насельніцтва вобласьці (больш за 90 %) складаюць расейцы. Сярэдняя шчыльнасьць насельніцтва — 144,1 чал. на км² (2005) — самая вялікая сярод расейскіх рэгіёнаў, што абумоўлена высокай доляй гарадзкога насельніцтва — 80,5 % (2005). Найбольшая шчыльнасьць ў самых блізкіх да Масквы раёнах (Любярэцкам, Балашыхінскім, Чырванагорскім і інш.), найменшая — у акраінных раёнах — Латошынскім, Шахоўскім, Мажайскім, дзе яна складае каля 20 чал./км²; рэдка заселеная таксама ўсходняя частка Мяшчэрскай нізіны (меней за 20 чал./км²).
Нацыянальны склад: расейцы (90,87 %), украінцы (2,23 %), татары (0,80 %), беларусы (0,64 %) і іншыя
Падзяляецца на 36 раёнаў. Найбуйнейшыя гарады: Балашыха, Падольск, Хімкі, Каралёў, Мыцішчы, Люберцы.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМаскоўская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў