Крыстыян Эрыксэн

дацкі футбаліст

Крыстыян Данэман Эрыксэн (па-дацку: Christian Dannemann Eriksen; нарадзіўся 14 лютага 1992 году, Мідэльфарт, Данія) — дацкі футбаліст, паўабаронца ангельскага клюбу «Манчэстэр Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Даніі. Раней выступаў за моладзевы склад дацкага «Одэнсэ». Са студзеня 2009 году зьяўляўся гульцом амстэрдамскага «Аяксу», пакуль у верасьні 2013 году не перайшоў у табар «Тотэнгэм Готспур». У стартавай гульні чэмпіянату Эўропы 2020 году ў матчы супраць зборнай Фінляндыі страціў прытомнасьць пасьля спыненьня сэрца. На полі яму зрабілі сардэчна-лёгачную рэанімацыю й адвезлі ў шпіталь. Праз шэсьць дзён ён быў выпісаны пасьля ўсталяваньня імплантаванага кардыёвэртар-дэфібрылятару.

Крыстыян Эрыксэн
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 лютага 1992(1992-02-14)[1][2][3] (32 гады)
Рост 182 см[4]
Вага 70 кг
Пазыцыя атакуючы паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Манчэстэр Юнайтэд
Нумар 14
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2013
2013—2020
2020—2021
2022
2022—
Аякс
Тотэнгэм Готспур
Інтэрнацыянале
Брэнтфард
Манчэстэр Юнайтэд
113 (25)
226 (51)
43 (4)
11 (1)
59 (2)
Зборныя
2010— Данія 140 (43)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Сваю футбольную кар’еру Крыстыян Эрыксэн пачаў у сваім родным горадзе Мідэльфарт, а затым папоўніў моладзевай склад клюбу «Одэнсэ». Эрыксэн прайшоў футбольную школу «Одэнсе», а таксама стажыраваўся ў «Чэлсі» й «Барсэлёне»[5][6]. На думку лёнданцаў Крыстыян для іх быў фізычна слабы, але гішпанцы былі зацікаўлены маладым талентам.

«Барсэлёну» апярэдзіў амстэрдамскі «Аякс», які 17 кастрычніка 2008 году заключыў з Эрыксэнам кантракт на два з паловай гады; падпісанае пагадненьне пачынала дзейнічаць з 1 студзеня 2009 году[7]. Паводле некаторых зьвестак трансфэр дацкага гульца абыйшоўся «Аяксу» ў 1 млн эўра.

У кастрычніку 2009 году Крыстыян быў прызнаны найлепшым маладым футбалістам Даніі ва ўзросьце да 17 гадоў[8]. У студзені 2009 году Эрыксэн папоўніў склад юнацкай каманды «Аякс», чыім трэнэрам зьяўляўся Робін Пронк. Крыстыян хутка прагрэсаваў і быў пераведзены Франкам дэ Бурам у наступную ўзроставую каманду амстэрдамцаў.

У пачатку студзеня 2010 году Мартын Ёль перавёў Эрыксэна зь юнацкай каманды ў асноўную[9]. Малады датчанін адправіўся на міжсэзонны збор з асноўнай камандай у Партугалію й прыняў удзел у некалькіх таварыскіх гульнях. У сярэдзіне студзеня 2010 году Крыстыян быў упершыню ўключаны ў заяўку асноўнага складу на маючы адбыцца матч чэмпіянату Нідэрляндаў супраць клюбу «НАК Брэда». 17 студзеня ў гульні супраць НАКу Эрыксэн ва ўзросьце 17 гадоў афіцыйна дэбютаваў за каманду, адыграўшы 85 хвілінаў, Крыстыян быў заменены на Сыма дэ Ёнга, а матч скончыўся ўнічыю 1:1[10]. У пачатку красавіка 2010 году Эрыксэн падоўжыў свой кантракт з клюбам да 30 чэрвеня 2014 году[11].

30 жніўня 2013 году было абвешчана, што Крыстыян стаў гульцом клюбу «Тотэнгэм Готспур»[12]. Лічыцца, што ўгода абыйшлася ангельскаму клюбу у 11 млн фунтаў стэрлінгаў, пасьля таго як Эрыксэн прайшоў мэдычнае абсьледваньне ў клюбе.

Міжнародныя выступы

рэдагаваць

Крыстыян атрымаў сваё першае запрашэьне ў склад нацыянальнай зборнай Даніі ў лютым 2010 году, дэбютаваўшы ў таварыскім матчы супраць зборнай Аўстрыі ў сакавіку[13].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Аякс»:

«Інтэрнацыянале»:

«Манчэстэр Юнайтэд»:

  1. ^ а б в Christian Eriksen // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Christian Eriksen // FBref (мн.)
  3. ^ а б в Christian Eriksen // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ а б https://www.premierleague.com/players/4845/Christian-Eriksen/overview
  5. ^ Drømmen om Barca lever. fyens.dk
  6. ^ FC Barcelona kigger på OB-talent. bt.dk
  7. ^ Ajax sign Christian D. Eriksen. ajax.nl
  8. ^ Lumb og Eriksen nyeste Arla Landsholdstalenter. dbu.dk
  9. ^ Eriksen traint met A-selectie. ajax.nl
  10. ^ NAC Breda — Ajax 1:1. vi.nl
  11. ^ en Eriksen akkoord over contractverlenging(недаступная спасылка)
  12. ^ Eriksen Arrives. Tottenham Hotspur.
  13. ^ «Eriksen: Helt specielt med debut – TV 2 Sporten». Sporten-dyn.tv2.dk.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць