Аляксандар Галавін
Алякса́ндар Сярге́евіч Галаві́н (рас. Александр Сергеевич Головин; нар. 30 траўня 1996 году) — расейскі футбаліст, правы паўабаронца клюбу «Манака» і нацыянальнай зборнай Расеі. Гуляе на пазыцыі цэнтральнага паўабаронца і ўінгера.
Аляксандар Галавін | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 30 траўня 1996[1][2] (28 гадоў) | |
Рост | 178 см[3] | |
Вага | 69 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Манака | |
Нумар | 17 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2018 2018— |
ЦСКА Масква Манака |
81 (9) 164 (28) |
Зборныя | ||
2015— | Расея | 48 (6) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьФутболам пачаў займацца на радзіме ў Кемераўскай вобласьці. У 10-гадовым узросьце езьдзіў у Маскву на прагляд у «Спартак», але клюбу не падышоў. Пазьней зацікавіў прадстаўнікоў іншага маскавіцкага клюбу ЦСКА, у які перайшоў у кастрычніку 2012 году[4]. У новым клюбе дэбютаваў 24 верасьня 2014 году ў матчы на Кубак Расеі супраць «Хіміка», зьявіўшы на пляцоўцы ў асноўным складзе і правёўшы амаль усю гульню. 14 сакавіка 2015 году згуляў свой першы матч у розыгрышу чэмпіянату Расеі, выйшаўшы на замену на 72-й хвіліне матчу супраць «Мардовіі»[5]. Неўзабаве Леанід Слуцкі дапусьціў яго да трэнаваньня з асноўным складам. У сэзоне 2015—2016 гадоў упершыню зьявіўся на поле ў 3-м туры чэмпіянату Расеі 1 жніўня ў матчы супраць «Анжы» (1:0), замяніўшы на 87-й хвіліне Зорана Тошыча. Дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў у матчы супраць чэскай «Спарты» (3:2) 5 жніўня 2015 году, выйшаўшы на замену ў канцоўцы матчу замест Алана Дзагоева. У наступным дамогся месца ў аснове армейцаў, выціснуўшы са складу Рамана Шырокава і стаўшы аднім зь лідэраў клюбу.
27 ліпеня 2018 году Галавін падпісаў пяцігадовы кантракт з «Манака», пры гэтым сума дамове не разгалошвалася[6]. Галавін дэбютаваў за новы клюб 21 верасьня 2018 году ў розыгрышу Лігі 1 у матчы супраць «Німа», зьявіўшыся на замену на 72-й хвіліне[7]. Свой першы гол у новым клюбе расеец забіў 2 лютага 2019 году ў хатнім матчы супраць «Тулюзы» зь лікам 2:1. 24 верасьня 2019 году Галавін забіў два мячы і зрабіў галявую перадачу у матчу супраць «Ніццы», які скончыўся перамогай манаскага клюбу зь лікам 3:1[8].
Дасягненьні
рэдагавацьЦСКА:
- Чэмпіён Расеі: 2016
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Aleksandr Golovin // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Aleksandr Golovin // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б https://www.asmonaco.com/joueurs/fiche-technique-aleksandr-golovin-milieu-terrain-as-monaco/
- ^ «Александр Головин стал чемпионом Европы по футболу в составе юношеской сборной России». Новый Кузбасс
- ^ «ПФК ЦСКА 4:0 Мордовия». Российская футбольная премьер-лига
- ^ «Aleksandr Golovin joins AS Monaco». AS Monaco.
- ^ «Monaco vs Nimes». Sky Sports.
- ^ «Monaco up and running with derby victory». Ligue 1.