Франсіска Раман Аляркон

(Перанакіравана з «Франсыска Раман Аляркон»)

Франсіска Раман Аляркон Суарэс (па-гішпанску: Francisco Roman Alarcon Suarez), больш вядомы як Іска (па-гішпанску: Isco; нарадзіўся 21 красавіка 1992 году, Бэнальмадэна, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, атакуючы паўабаронца клюбу «Бэтыс» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Пасьля таго як гулец атрымаў сталае месца ў асноўным складзе свайго былога клюбу «Маляга», ён пачаў лічыцца адным з найлепшых маладых атакавалых паўабаронцаў у Эўропе[4]. Доўгі час правёў у складзе мадрыдзкага «Рэалу».

Іска
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 красавіка 1992(1992-04-21)[1][2][3][…] (32 гады)
Рост 176 см
Вага 79 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Бэтыс
Нумар 22
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2011
2010—2011
2011—2013
2013—2022
2022
2023—
Валенсія Мэстальля
Валенсія
Маляга
Рэал Мадрыд
Сэвільля
Бэтыс
52 (16)
4 (0)
69 (14)
246 (37)
12 (0)
29 (8)
Зборныя
2013— Гішпанія 38 (12)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
16 траўня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
10 чэрвеня 2019.

Кар’ера

рэдагаваць

«Валенсія»

рэдагаваць

Не зважаючы на тое, што нарадзіўся Іска каля Малягі, ён скончыў моладзевую акадэмію клюбу «Валенсія», у складзе якой дэбютаваў 11 лістапада 2010 году ў гульні на Кубак Гішпаніі супраць клюбу «Легроньес», забіўшы два галы ў канчатковай перамозе зь лікам 4:1[5].

Першы матч у Ля Лізе правёў 10 лістапада 2010 году, згуляўшы 20 хвілінаў у пераможным матчы супраць «Хэтафэ», пасьля таго як замяніў Арыца Адурыса[6].

«Маляга»

рэдагаваць

У сярэдзіне ліпеня 2011 году Іска падпісаў пяцігадовы кантракт з «Малягай», якому абыйшоўся ў 6 млн эўра[7]. Свой першы гол у новым клюбе забіў 21 лістапада 2011 году ў пераможным матчы супраць «Расінгу»[8]. На наступным тындні гулец таксама адзначыўся ўзяцьцём брамы суперніка, тым самым прынес свайму клюбу перамогу зь лікам 2:1 над «Вільярэалам». Іска скончыў свой першы сэзон у «Малязе», правёўшы 32 гульні й забіўшы пяць галоў, што дапамагло клюбу арымаць права на ўдзел у Лізе чэмпіёнаў УЭФА ўпершыню ў сваёй гісторыі.

18 верасьня 2012 году ў першай гульні «Малягі» ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў Іска двойчы забіў у хатнім матчы супраць расейскага «Зэніту», дзе гішпанцы былі мацней зь лікам 3:0, а таксама быў абраны гульцом матчу[9].

У сьнежні 2012 году Іска атрымаў тытул Golden Boy, апярэдзіўшы ў галасаваньні Стэфана эль-Шаараві й Тыбо Куртуа[10].

17 чэрвеня 2013 году Іска пацьвердзіў, што ён атрымаў прапанову ад мадрыдзкага «Рэалу» й ад былога трэнэра «Малягі» Мануэля Пэлегрыні, які працаваў на той момант у «Манчэстэр Сіці», але заявіў, што канчатковае рашэньне ён зробіць толькі пасьля фіналу моладзевага чэмпіянату Эўропы[11]. 26 чэрвеня, былы прэзыдэнт «Рэалу» Флярэнтына Пэрэс пацьвердзіў, што паміж гульцом і клюбам было дасягнута пагадненьне й Франсіска далучыцца да мадрыдцаў пасьля мэдычнага агляду[12]. На наступны дзень паўабаронца падпісаў пяцігадовы кантракт, а «Рэал» выдаткаваў 30 млн эўра за трансфэр гульца, тым самым стаўшы першым падпісаньнем новапрызначанага трэнэра Карлё Анчэлёцьці[13].

У сваім дэбютным матчы 18 жніўня 2013 году Іска забіў пераможны гол на 85-й хвіліне, зрабіўшы лік 2:1 на карысьць мадрыдцаў у хатняй гульні супраць «Бэтысу».

Міжнародная кар’ера

рэдагаваць

6 лютага 2013 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Уругваю Іска дэбютаваў у складзе зборную Гішпаніі, у другім тайме паядынку замяніўшы Андрэса Іньесту.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Рэал»:

  1. ^ а б в Isco // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Francisco Román Alarcón Suárez // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ а б в ISCO francisco roman alarcon suarez // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ «Isco: Most Improved Players». Bleacher Report
  5. ^ Valencia 4–1 Logrones CF. ESPN Soccernet
  6. ^ Valencia get back to winning ways. ESPN Soccernet
  7. ^ Isco firma cinco temporadas por el Málaga. Marca
  8. ^ Malaga up to fifth(недаступная спасылка). ESPN Soccernet
  9. ^ Magical Málaga make it a debut to remember. UEFA.com
  10. ^ «Isco, ganador del prestigioso Golden Boy». Málaga CF
  11. ^ Isco reveals City and Madrid offers. Goal.com
  12. ^ Transfer news: Real Madrid say they have won battle to sign Isco. Sky Sports.
  13. ^ Isco, nuevo jugador del Real Madrid. FC Real Madrid

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць