Іван Ракіціч

харвацкі футбаліст

Іван Ракіціч (па-харвацку: Ivan Rakitić; нарадзіўся 10 сакавіка 1988 году, Райнфэльдэн[5], Швайцарыя) — харвацкі футбаліст, паўабаронца клюбу «Хайдук» і нацыянальнай зборнай Харватыі.

Іван Ракіціч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 сакавіка 1988(1988-03-10)[1][2][3] (36 гадоў)
Рост 184 см
Вага 78 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Хайдук
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2007
2007—2011
2011—2014
2014—2020
2020—2024
2024
2024—
Базэль
Шальке-04
Сэвільля
Барсэлёна
Сэвільля
Аль-Шабаб
Хайдук
34 (11)
97 (12)
117 (25)
200 (24)
121 (11)
8 (1)
6 (0)
Зборныя
2007— Харватыя 106 (15)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
13 верасьня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
13 кастрычніка 2019.

Кар’ера

рэдагаваць

Іван пачаў займацца футболам у мясцовай камандзе «Мёлін-Рыбург», а ў 2002 годзе перайшоў у футбольную акадэмію клюбу «Базэль». Дэбютаваў у асноўнай камандзе клюбу 29 верасьня 2005 году ў гульні на Кубак УЭФА супраць басьнійскай каманды «Шырокі Брыег». У швайцарскай Супэрлізе дэбютаваў 15 красавіка 2006 году матчам супраць «Нэўшатэль Ксамакс», аднак гульцоў асноўнага складу стаў толькі на наступны сэзон 2006—2007 гадоў.

 
Іван у кашулі гішпанскай «Сэвільлі», дзе быў капітанам каманды

Дзякуючы добрых выступаў за швайцарскі клюб цікавасьць да гульца аб’явіў нямецкі «Шальке-04». Ужо 22 чэрвеня 2007 году малады гулец быў выкуплены нямецкай камандай за 5 млн эўра. 10 жніўня 2007 году ў першым туры Бундэсьлігі новага сэзону «Шальке» гуляў са «Штутгартам». Ракіціч выйшаў на пляцоўку ў другім тайме і забіў свой першы гол у чэмпіянаце, правёўшы на полі толькі сем хвілінаў. Ягоная каманда ў выніку згуляла ўнічыю зь лікам 2:2. Наступныя чатыры сэзоны, праведзеныя за клюб з Гельзэнкірхэну, большасьць часу быў асноўным гульцом каманды.

28 студзеня 2011 году Ракіціч падпісаў кантракт з гішпанскім клюбам «Сэвільля» на 4,5 году. Трансэфр гульца каштаваў пірэнэйскаму клюбу 2,5 млн эўра[6]. Па прыбыцьці ў клюб Ракіціч быў неадкладна ўключаны ў стартавы склад каманды, дэбютаваўшы 6 лютага 2011 году ў матчы супраць «Малягі». У наступнай гульні супраць «Расінгу» ён забіў аўтагол, але ўжо ў наступным матчы супраць «Эркулесу» здолеў забіць свой першы гол за новы клюб.

У пачатку сэзону 2013—2014 гадоў быў абраны трэнэрам Унаі Эмэры капітанам каманды[7]. Ад пачатку сэзону ён быў адным з самых найлепшых гульцоў у лізе. Разам з клюбам у гэтым сэзоне стаў пераможцам Лігі Эўропы.

16 чэрвеня 2014 году стала вядома пра пераход Івана да «Барсэлёны», харвацкі гулец падпісаў 5-гадовы кантракт з каталёнскім клюбам[8]. Дэбютаваў у складзе новага клюбу 24 жніўня 2014 году ў матчы адкрыцьця новага сэзону Ля Лігі супраць «Эльчэ». Першы гол за барсэлёнскі клюб Ракіціч забіў у хатнім матчы супраць «Левантэ» (5:0) 21 верасьня 2014 году. На наступным тыдні ў сустрэчы супраць «Гранады» (6:0) харвацкі паўабаронца зноўку адзначыўся за клюб[9].

6 чэрвеня 2015 году ў фінальным матчы Лігі чэмпіёнаў супраць турынскага «Ювэнтусу» Ракіціч забіў першы гол свайго клюбу, а «Барсэлёна» сьвяткавала перамогу ў гэтым турніры зь лікам 3:1[10]. Такім чынам, у першым сэзоне харват дапамог клюбу перамагчы ў чэмпіянаце, кубку і Лізе чэмпіёнаў.

Міжнародная

рэдагаваць

Нягледзячы на выступы ў моладзевай зборнай Швайцарыі перавагу Іван аддаў сваёй этнічнай радзіме зборнай Харватыі. Дэбют Ракіціча за нацыянальную каманду адбыўся 8 верасьня 2007 году ў адборачным матчы Эўра-2008 супраць нацыянальнай каманды Эстоніі. Першы гол за зборную ён забіў у другой сваёй гульні супраць зборнай Андоры.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Базэль»:

«Сэвільля»:

«Барсэлёна»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць