Аўстралія (кантынэнт)
кантынэнт
Аўстра́лія (гэтаксама яе называюць: Аўстралія-Новая-Гвінэя, Аўстралінэя, Сагуль, Мэґанэзія) — самы дробны кантынэнт на Зямлі. Складаецца зь непасрэдна самое Аўстраліі, Тасманіі, Новае Гвінэі й іншых лежачых блізу Аўстраліі астравоў. Плошча — 8 560 000 км², насельніцтва — 32,998 млн чалавек (2005). Самы ўсходні пункт — мыс Байран.