Пінатуба
Пінатуба — актыўны вулькан на Філіпінах у цэнтральнай частцы вострава Лусон. Вулькан узвышаецца на 1.486 мэтраў над узроўнем мора і знаходзіцца ў 90 кілямэтрах на поўначы ад Манілы і ў 24 кілямэтрах на ўсходзе ад Ангелеса. Вулькан ляжыць на мяжы правінцый Замбалес, Баатан і Пампанга. Да 1991 году вулькан лічыўся пагаслым.
Калі ў 1565 годзе Філіпіны былі заваяваны гішпанцамі, парослы густым лесам Пінатуба служыў сховішчам беглым туземцам аэта.