Малібдэн (па-лацінску: Molybdaenum ад грэцкага «Molybdos», волава) Mo — хімічны элемэнт VI групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 42. Сьветла-шэры мэтал, вельмі цьвёрды, але мякчэйшы і больш гнуткі за вальфрам. Ён мае высокі модуль пругкасьці і сярод распаўсюджаных мэталаў толькі вальфрам і тантал маюць вышэйшую тэмпэратуру плаўленьня. Да таго, як у 1778 годзе Шээле Scheele ўсьвядоміў, што малібдэніт — руда новага элемэнта, яе раней прымалі за графіт і руду волава. У 1782 годзе Hjelm выдзеліў малібдэн.

Ніоб ← Малібдэн → Тэхнэц
Cr

Mo

W
Выгляд

Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Малібдэн, Mo, 42
Катэгорыя элемэнту Пераходныя мэталы
Група, пэрыяд, блёк VI, 5, d
Адносная атамная маса 95,94 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў
Электронаў у абалонцы
Фізычныя ўласьцівасьці
Колер шэры
Шчыльнасьць (пры п. т.) 10,2 г·см−3
Шчыльнасьць вадкасьці пры т. пл. 9,33 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня 2623 °C
Тэмпэратура кіпеньня 4639 °C
Удзельная цеплыня плаўленьня 37,48 кДж·моль−1
Цеплаёмістасьць (25 °C) 24,06 Дж·моль−1·K−1
Насычаная пара
P/Pa 1 10 100 1 k 10 k 100 k
at T/K 2742,15 2994,15 3312,15 3707,15 4212,15 4879,15
Цеплаправоднасьць (300 K) 138 Вт·м−1·K−1
Каэф. цеплавога расшырэньня (25 °C) 4,8 мкм·м−1·K−1
Хуткасьць гуку 6250 м/с
Уласьцівасьці атама
Ступені затляненьня 2, 3, 6
Энэргіі іянізацыі 1-я: 1343 кДж·моль−1
Іншыя характарыстыкі
Нумар CAS 7439-98-7

У чыстым выглядзе малібдэн не сустракаецца. Прамысловае значэнне мае мінэрал малібдэніт MoS2. Буйнейшыя радовішчы — у ЗША, Канадзе, Чылі, Расеі, КНР, Казахстане. Таксама малібдэн уваходзіць у склад вульфэніту (PbMoO4) і паўэліта (Ca(MoW)O4) і іншыя малараспаўсюджаныя камэрцыйныя руды. Малібдэн таксама застаецца ў прадуктах перапрацоўкі медных і вальфрамавых руд. Малібдэн атрымліваецца з парашка аднаўленьнем вадароду ці ачысткай трыаксыду малібдэна ці малібдату амону.

Малібдэн часта ўключаецца ў склад стопкаў, паколькі ён надае сталі цьвёрдасьці і падвышае тэмпэратуру плаўленьня. Ён таксама падвышае ўстойлівасьць сталі пры высокіх тэмпэратурах. Амаль усе звышстойкія сталі з мінімальнай устойлівасьцю да ціску 300,000 psi(lb/in.2) утрымліваюць ад 0,25 да 8% мальбдэну. Ён таксама выкарыстоўваецца ў пэўных стопках на аснове нікеля, напрыклад «Hastelloys®», якім ўласьцівыя тугаплаўкасьць і устойлівасьць да карозіі ў хімічных растворах. Малібдэн акісьляецца пры падвышаных тэмпэратурах. Таксама выкарыстоўваецца ў ядзернай энэргетыцы, для частак снарадаў і самалётаў. Зьяўляецца добрым каталізатарам для перагонкі бэнзыну. Сьляды малібдэну знаходзяцца ў абмене рэчываў расьлін. Сульфід малібдэна — карысны любрыкант, асабліва пры высокіх тэмпэратурах, пры якіх алей расчапляецца.

Прыродны малібдэн мае сем ізатопаў. Вядомыя яшчэ трыццаць радыёактыўных ізатопаў і ізамэраў.

Кошт высокачыстага малібдэну (99.999%) складае каля 1 даляру ЗША за грам. Малібдэн чысьцінёй 99.9% каштуе каля 160 даляраў ЗША за кіляграм.

Літаратура

рэдагаваць
  • CRC Handbook of chemistry and physics / Editor-in-chief: David R. Lide. — 84th edition 2003-2004. — CRC press, 2003. — 2616 с. — ISBN 0849304849

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Малібдэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў