Банан
Бана́н (па-лацінску: Musa) — род шматгадовых травяністых расьлінаў сямейства бананавых (лац. Musaceae), радзімай якіх зьяўляюцца тропікі Паўднёва-Ўсходняй Азіі й, у прыватнасьці, Малайскі архіпэляг.
Банан | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Кветкавыя расьліны |
Кляса | Аднадольныя |
Атрад | Бананакветкавыя |
Сямейства | Бананавыя |
Трыба | Músa |
Род | Банан |
Бінамінальная намэнклятура | |
Musa | |
Бананамі таксама называюць плады гэтых расьлінаў, якія выкарыстоўваюць у харч. На сёньня розныя сарты стэрыльнага трыпалёіднага культыгена Musa × paradisiaca (штучнага віду, які не сустракаецца ў дзікай прыродзе), створана на аснове некаторых відаў гэтых расьлінаў, шырока культывуюцца ў трапічных краінах і шмат у якіх зь іх складаюць важную долю рынка. Банан сярод вырошчваемых культураў займае чацьвёртае месца ў сьвеце, саступаючы толькі рысу, пшаніцы й кукурузе[1].
Род аб’ядноўвае звыш 40 відаў, якія распаўсюджаны, галоўным чынам, у Паўднёва-Ўсходняй Азіі й на выспах Ціхага акіяну. Самы паўночны від — Банан японскі (Musa basjoo), зь японскіх выспаў Рукю, вырошчваецца ў якасьці дэкаратыўнай расьліны на чарнаморскім узьбярэжжы Каўказа, у Крыме й Грузіі[2].
Гісторыя
рэдагавацьРод бананаў (Musa) быў упершыню быў названы Карлам Лінэем у 1753 годзе[3]. Назва паходзіла ад лацінізаванай арабійскай назвы для садавіны.
З часоў Лінэя да 1940-х гадоў розныя віды ядомых бананаў былі нададзеныя бінаміяльныя імёны, як то банан Кавэндыш. На самай справе ядомыя бананы маюць надзвычай складанае паходжаньне праз удзел гібрыдызацыі, мутацыі і, нарэшце, сэлекцыі чалавекам. Найбольш ядомыя бананы ня маюць костачак і распаўсюджваюцца вэгетатыўна. Праз гэтае, у асноўным, бясплоцевае размнажэньне ў бананавай батаніцы адбылася бясконцая блытаніна. У 1940-я і 1950-я гады стала ясна, што назвы новым гатункам лепш даваць згодна зь імёнамі культыватараў пэўных бананаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Musa species (banana and plantain) Species Profiles for Pacific Island Agroforestry.. traditionaltree.org. Праверана 2006 г.
- ^ Кляса Аднадольныя. Банан Moscow State University Botanical Server.
- ^ «Musa». World Checklist of Selected Plant Families. Royal Botanic Gardens, Kew.
Літаратура
рэдагаваць- Циганенко В.О., Солових З.Х. Страви із фруктів та овочів.. — К.: Техніка, 1990. — ISBN 5-335-00561-0
- Morton, Julia F. Fruits of Warm Climates. — Florida Flair Books, 1987. — 505 с. — ISBN 978-0961018412
- Rosengarten, David. It's All American Food: The Best Recipes for More than 400 New American Classics. — Little, Brown and Company, 2005. — 512 с. — ISBN 978-0316159203
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Бананапэдыя. Сайт, прысьвечаны розных гатункам дзікіх бананаў.
- Сайт, прысьвечаны бананам
- Назвы банана на розных мовах
- Правілы вырошчваньня бананаў