Тайга

прыродная зона

Тайга́[1]біём, які характарызуецца перавагай іглічных лясоў, утвораных у асноўным барэальнымі відамі елкі, піхты, мадрыны і хвоі.

Возера Джэка Лёндана ў лістоўнічнай тайзе з падлескам з кядровага сланіка. Магаданская вобласьць, Расея

Словам «тайга» абазначаюць таксама адну з гэаграфічных падзон паўночнага ўмеркаванага пасу. У нэарктычным сэгмэнце (Паўночная Амэрыка) тайгу называюць "паўночным лесам" або "сьнежным лесам". У Паўночнай Амэрыцы ён ахоплівае большую частку кантынэнтальнай Канады і Аляску. У Эўразыі яна ахоплівае большую частку Швэцыі, Фінляндыю, большую частку Расеі ад Карэліі на захадзе да Ціхага акіяна (уключаючы большую частку Сыбіры), большую частку Нарвэгіі й Эстоніі, некаторыя з Шатляндзкага нагор’я, некаторыя нізінныя/прыбярэжныя раёны Ісьляндыі, а таксама раёны паўночнага Казахстана, паўночнай Манголіі й паўночнай Японіі (на востраве Хакайда).

Упершыню падрабязны аналіз паняцьця «тайга» даў у 1898 годзе расейскі батанік П. М. Крылоў, які вызначыў тайгу як цёмнахваёвы барэальны стулены лес і супрацьпаставіў яе хваёваму бару, лістоўнічным, хваёвым і драбналістым лясам. Э. М. Мурзаеў піша пра першапачатковую прыналежнасьць горна-алтайскага «тайка» да паняцьця «горная мясцовасьць», што ў сваю чаргу сьведчыць пра яго старажытнацюркскае паходжаньне.

Тайга
 
Тайга ў Швэцыі
 
Экалёгія
Біём Тайга
Геаграфія
Краіны Расея, Швэцыя, Фінляндыя, Нарвэгія, Канада, Ісьляндыя, Шатляндыя

Разьмяшчэньне тайгі

рэдагаваць

Тайга разьмяшчаецца ва ўмерана вільготнай гэаграфічнай зоне. Асновай расьліннага жыцьця тайгі зьяўляюцца іглічныя дрэвы. Для тайгі характэрныя балоты - імі пакрытыя паўночная Сыбір і мацерыковыя часткі Канады.

Тайга - найбуйнейшы сухапутны біём у сьвеце, яе плошча складае 15 мільёнаў км². Тайга - самая вялікая па плошчы краявідная зона Расеі. Яе шырыня ў Эўрапейскай частцы дасягае 800 км, а ў Заходняй і Ўсходняй Сыбіры - 2150 км. Таежныя зоны Расеі сталі фармавацца яшчэ да наступу ледавікоў.

У Эўропе тайговыя лясы займаюць практычна ўвесь Скандынаўскі паўвостраў і Фінляндыю. У Расеі паўднёвая мяжа тайгі праходзіць прыкладна праз Пскоў, Яраслаўль, Ніжні Ноўгарад, Екацярынбург, Томск, Чыту, Камсамольск-на-Амуры і сярэдні Сіхатэ-Алін на Далёкім Усходзе, дзе яе зьмяняюць зьмешаныя лясы. Большая частка Заходняй і Ўсходняй Сыбіры, Далёкага Ўсходу, горныя масівы паўночнага і сярэдняга Ўралу, Алтаю, Саянаў, Прыбайкальля, паўночнага Сіхатэ-Аліня, паўночнага Вялікага Хінгана пакрытыя тайговымі лясамі.

 
Разьмяшчэньне тайгі на мапе

Тайга падзяляецца (у напрамку ад поўдня на поўнач) на тры падзоны па характары расьліннасьці: паўднёвую, сярэднюю і паўночную. У паўночнай тайзе дамінуюць нізкарослыя і разрэджаныя елкі і хвоі, у сярэдняй тайзе растуць у асноўным ельнікі-чарнічнікі. Расьліннасьць паўднёвай тайгі значна больш разнастайная.

Крайняя паўднёвая мяжа тайгі знаходзіцца на 42-й паралелі (паўночная частка вострава Хакайда ў Японіі), крайняя паўночная - аж да 72-й паралелі (Таймыр). Па шыротнай працягласьці гэта адна з найбольш працяглых кліматычных зон сьвету.

 
Таежны лес у Канадзе

Тайзе ўласьціва адсутнасьць, альбо слабое разьвіцьцё падлеску (бо ў лесе мала сьвятла), а таксама аднастайнасьь травяна-хмызняковага яруса і імховага покрыва («зялёныя імхі»). Віды кустоў (ядловец, бружмель, парэчка і інш.), ягаднікаў (чарніцы, брусьніцы і інш.), і травы (кісьліца, грушаўнік) нешматлікія як у Эўразыі, так і ў Паўночнай Амэрыцы.

На поўначы Эўропы (Фінляндыя, Швэцыя, Нарвэгія, Расея) пераважаюць яловыя лясы, у Паўночнай Амэрыцы (Канада, Аляска) - яловыя лясы з прымешкай лістоўніцы амэрыканскай. Для тайгі Ўралу характэрны сьветлахваёвыя лясы з хвоі звычайнай. У Сыбіры й на Далёкім Усходзе пануе рэдкастойная лістоўнічная тайга з падлескам з кедравага стланіка, рададэндраны даўрскай і іншых расьлін.

Жывёльны сьвет тайгі багацей і разнастайней, чым тундры, але бядней фаўны шыракалістых і зьмешаных лясоў. Шырока распаўсюджаныя рысь, расамаха, воўк, ліс, буры мядзьведзь, выдра, собаль, ласіца, гарнастай і інш.; шматлікія зайцы, буразубкі, грызуны: бабры, бурундукі, мышы, палёўкі, вавёркі й палятухі. З капытных сустракаюцца паўночны і высакародны алень, лось, казуля, кабарга (у Сыбіры), лясны бізон (у Канадзе) і канадзки алень (у Паўночнай Амэрыцы і на Далёкім Усходзе).

У многія ўчасткі тайгі пранікаюць лясныя й лесалуговыя віды, уласьцівыя пераважна лісьцяным лясам зь менш суровым кліматам: куторы, эўрапэйскі вожык, заяц-русак, жаўтагорлая, лясная й палявая мышы, мыш-малышка, звычайная палёўка, куніца, тхор лясны, алень, казуля. Эндэмічны для сыбірскай тайгі собаль, лясны лемінг, алтайскі крот, плоскачэрпная, буйназубая, малюсенькая землярыйкі.

У тайзе гняздуецца больш за 300 відаў птушак. Звычайныя глушэц, звычайны рабчык, кедроўка, клёсты, некалькі відаў дзятлаў і соваў. Такія тайговыя віды птушак, як сыбірскі дрозд, белашыйная занатрыхія, зялёны лясны сьпявак, на зіму мігруюць на поўдзень. Для тайгі Паўночнай Амэрыкі тыповыя амэрыканскія віды тых жа родаў, што і ў Эўразыі (канадзкая рысь, амэрыканскі собаль, сабаляпадобная куніца, амэрыканскі заяц, пэнсыльванская палёўка).

Для распаўсюджваньня халадакроўных жывёлаў марозныя зімы ў тайзе складаюць істотную перашкоду. Паўзуны практычна адсутнічаюць (у Эўразыі сустракаюцца тры выгляду - звычайная гадзюка, падвязачная зьмяя звычайная й жывародная яшчурка), зь земнаводных распаўсюджаныя сыбірскі вуглазуб, саламандры, лясная жаба, леапардавая жаба, амэрыканская жаба. Вусякі шматлікія (у Канадзе сустракаецца каля 32 000 відаў вусякоў); багатая заедзь.

У тайговым лесе ў параўнаньні зь лесатундрай ўмовы для жыцьця жывёлаў больш спрыяльныя. Тут больш аселых жывёлін. Нідзе ў сьвеце, акрамя тайгі, ня водзіцца столькі пушных зьвяроў.

У зімовы пэрыяд пераважная колькасьць відаў безхрыбтовых, усе земнаводныя і паўзуны, а таксама некаторыя віды сысуноў апускаюцца ў анабіёз і зімовую сьпячку, зьніжаецца актыўнасьць шэрагу іншых жывёлаў.

Зьмена тайгі чалавекам (высяканьне, пажары, распрацоўка карысных выкапняў) выклікае істотныя зьмены фаўны – скарачэньне колькасьці традыцыйных відаў, укараненьне новых (цецярук, хамяк звычайны).

 
Тайга ў Канадзе

Тыпы тайгі

рэдагаваць

Па краявідным складзе адрозьніваюць сьветлахваёвую (хвоя звычайная, некаторыя амэрыканскія выгляды хвоі, лістоўніцы сыбірская й даўрская) і больш характэрную і распаўсюджаную цёмнахваёвую тайгу (елка, піхта, кедравая хвоя). Драўняныя пароды могуць утвараць чыстыя (яловыя, лістоўнічныя) і зьмешаныя (ялова-піхтавыя) дрэвастоі.

Глеба, як правіла, дзярнова-падзолавы. Увільготненасьць дастатковая. Зьмест гумусу - 1-6%.

Ахова тайгі

рэдагаваць

Тайгу Эўразыі, галоўным чынам масівы сыбірскае тайгі, называюць ”зялёнымі лёгкімі плянэты” (па аналёгіі з трапічнымі дажджавымі лясамі ў Афрыцы і Амэрыцы, і беларускімі балотамі ў Эўропе).

Для аховы й вывучэньня тыповых і ўнікальных прыродных краявідаў тайгі ў Паўночнай Амэрыцы й Эўразыі створаны шэраг запаведнікаў і нацыянальных паркаў, у тым ліку Вуд-Бафала, Баргузінскі запаведнік і інш.

У тайзе сканцэнтраваныя запасы прамысловай драўніны, адкрыты й распрацоўваюцца буйныя радовішчы карысных выкапняў (вугаль, нафта, газ і інш.)

Традыцыйныя заняткі насельніцтва - паляваньне на пушнога зьвера, збор лекавай сыравіны, дзікарослых пладоў, арэхаў, ягад і грыбоў, рыбалоўства, лесапрамысловая гаспадарка (здабыча і апрацоўка драўніны), жывёлагадоўля.

  1. ^ Аношка В. Тайга // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.