Іглічны лес
Іглічныя лясы — лясы з панаваньнем у дрэвавым ярусе іглічных пародаў. Уласьцівыя паўночнай частцы ўмераных шыротаў Паўночнага паўшар'я. Іглічныя лясы часта ўтвараюць адмысловы пас расьліннасьці ў шматлікіх горных краінах. Вядомыя таксама іглічныя лясы ў некаторых раёнах субтрапічных і трапічных пасаў.