Чарніцы

расьліна

Чарні́цы (па-лацінску: Vaccinium myrtillus) — невялічкі вельмі галінасты куст з доўгім карэньнем ды зялёнымі трохі срэбрыстымі галінамі. Лісьцё на зіму ападае. Кветкі растуць па-адзінку (рэдка па дзьве) на кароткіх ножках. Радзімай чарніц, верагодна, зьяўляецца Эўропа[1].

Чарніцы
Bieszczady Flora.jpg
Ягады чарніц
Клясыфікацыя
Царства Расьліны
Аддзел Кветкавыя
Кляса Двухдольныя
Надатрад Ericanae
Атрад Верасакветкавыя
Сямейства Верасовыя
Род Вакцыніюм
Від Чарніцы
Бінамінальная намэнклятура
Vaccinium myrtillus (L.)

Біялягічнае апісаньнеРэдагаваць

 
Чарніцы. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ, 1885

Плод — чорна-сіняя ягада, куляпадобнай формы, зьлёгку прыціснутая каля верхавіны. Мякаць ягады сакавітая, чырвона-фіялетавая, з шматлікім дробным насеньнем.

Квітнее ў траўні — на пачатку ліпеня. Сьпее ў ліпені — жніўні. Расьце вялікімі зарасьнікамі ў лясах разам з папарацьцю, суніцамі, брусьніцамі. У Беларусі расьце паўсюдна.

Хімічны складРэдагаваць

Ягады чарніц утрымліваюць да 12% кандэнсаваных дубільных рэчываў, антацыяны, арганічныя кіслоты, цукар, пектынавыя рэчывы, вітаміны C, B, карацін.

Збор і захоўваньнеРэдагаваць

Зьбіраюць плады цалкам сьпелыя, зрываючы іх рукамі ці счэсваючы спэцыяльным мэталічным грэбнем-гарлачом. У апошнім выпадку ягады заўсёды маюць прымешка лісьця, якое потым выдзьмухваецца. Сушаць ягаду ў печках альбо на сонцы, пакуль яны не перастануць зьбірацца ў камякі пры сьціску. Добра высушаныя ягады ня пэцкаюць рук.

ВыкарыстаньнеРэдагаваць

 
Чарніцы на паштовай марцы Беларусі

Ужываецца ў складзе гарбаты, кісялю й узвару. Пірог з чарніцамі — распаўсюджаная кулінарная страва. У народнай мэдыцыне сушаныя ягады спажываюць пры паносе. Адвар лісьця п’юць пры болях у страўніку, цукровай хваробе. Ягады вельмі карысныя для зроку, таксама зь іx робяць лекі для вачэй. Дзякуючы наяўнасьці антыаксыдантаў, экстракт чарніц ўваходзіць у склад шматлікіх крэмаў тыпу anti-age (супраць старэньня).

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Кевра М. К. Расьліны супраць радыяцыі = Растения против радиации. — Мн.: Выш. шк., 1993. — С. 314. — ISBN 5-339-00873-8

ЛітаратураРэдагаваць

  1. Манина Л. Лекарственные растения. — 4-е. — Минск: Наука и техника, 1968. — С. 161-163. — 340 с. — 55 000 ас.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Чарніцысховішча мультымэдыйных матэрыялаў