Грызуны (Rodentia) — самы шматлікі атрад сысуноў. Прадстаўлены 35 сямействамі, каля 530 радамі і каля 2600 відамі[1]. Разам з атрадам зайцападобныя утвараюць групу Glires. Грызуны насяляюць разнастайныя ляндшафты. Іх велічыня можа складаць ад 5,5 см (мыш-малютка) да 135 см (капібара), хаця ў большасьці знаходзіцца ў межах ад 8 да 35 см.

Грызуны
Streifenhoernchen.jpg
Сібірскі бурундук (Tamias sibiricus)
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Падцарства Эўмэтазоі
Падразьдзел Другаснаротыя
Тып Хордавыя
Падтып Хрыбетныя
Кляса Сысуны
Падкляса Зьвяры
Інфракляса Пляцэнтарныя
Атрад Грызуны
Бінамінальная намэнклятура
Rodentia Bowdich, 1821
Арэал
Rodent range.png

АпісаньнеРэдагаваць

Грызуны вельмі добра прыстасоўваюцца да розных умоў існаваньня, гэтае ўменьне дазволіла ім расьсяліцца па ўсяму сьвету. Грызуны жывуць на паверхні зямлі, пад зямлёй, а некаторыя нават асвоілі паветраную прастору.

Большасьць харчуецца ў асноўным травамі, пладамі і зернямі расьлінаў, карнямі і г. д., некаторыя віды харчуюцца казуркамі і хрыбетнымі жывёламі.

Колькасьць грызуноў мяняецца з году ў год, залежыць ад надвор’я, наяўнасьці драпежнікаў і барацьбы чалавека з грызунамі-шкоднікамі. Здольныя аднавіць сваю колькасьць усяго за год, прычына ў вялікай пладавітасьці.

КлясыфікацыяРэдагаваць

Грызуны (Rodentia)

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ The Mammal Diversity Database(анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 01.11.2021 г.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Юлия Школьник. Животные. Полная энциклопедия. М.: Эксмо, 2007

  Грызунысховішча мультымэдыйных матэрыялаў