Скандынаўскі паўвостраў
паўвостраў у Паўночнай Эўропе
Скандынаўскі паўвостраў — паўвостраў, разьмешчаны ў паўночна-заходняй частцы Эўропы, амываецца Балтыйскім, Паўночным, Нарвэскім і Баранцавым морамі. Распаўсюджваецца з поўначы на поўдзень на 1900 км. Шырыня паўвострава дасягае 800 км, плошча складае каля 800 тыс. км² (самы вялікі паўвостраў Эўропы). На паўвостраве разьмяшчаюцца Нарвэгія, Швэцыя і паўночна-заходняя частка Фінляндыі.