Біём
адрозная біялягічная супольнасьць, сфармаваная ў адказ на фізычны клімат
Біём — лучнасьць экасыстэмаў адной прыродна-кліматычнай зоны.
Па іншых крыніцах біём — больш буйная, чым біяцэноз, біясыстэма, якая ўключае ў сябе мноства цесна зьвязаных біяцэнозаў. Так, у вызначэньні Юджына Одума, біём — «тэрмін, які вызначае буйную рэгіянальную або субкантынэнтальную біясыстэму, якая характарызуецца якім-небудзь асноўным тыпам расьліннасьці або іншай характэрнай асаблівасьцю ляндшафту».
Існуе некалькі клясыфікацый біёмаў, якія ўключаюць ад 10 да 32 тыпаў. Разьмеркаваньне біёмаў адбываецца па прынцыпу шыротнай і вэртыкальных занальнасьцей, а таксама сэктарнасьці.