Зямлярыйкавыя (Soricidae) — сямейства клясы сысуноў, уключае 26 сучасных родаў і 418 сучасных відаў[1]. Яны жывуць па ўсім сьвеце, за выключэньнем палярных рэгіёнаў, Аўстраліі і паўднёвай Паўднёвай Амэрыкі. Выкапныя зямлярыйкавыя вядомыя ад эацэну Эўропы і Паўночнай Амэрыкі[2][3][4].

Зямлярыйкавыя
зямлярыйка звычайная (Sorex araneus) — тыповы і беларускі від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадМошкаедныя (Eulipothyphla)
СямействаЗямлярыйкавыя
Бінамінальная намэнклятура
Soricidae
Fischer, 1817

Даўжыня ад носа да хваста складае 35–180 мм, даўжыня хваста 9–120 мм, маса 2.5–100 г. Гэта невялікія жывёлы з кароткімі нагамі, лыч доўгі і вузкі, вочы маленькія, а часам схаваныя пад поўсьцю, нюх і слых рэзкія; валасы кароткія, густыя, звычайна адценьняў карычневага або шэрага. Некаторыя зямлярыйкі атрутныя. Зубная формула: 3/1–2, 1/0–1, 1–3/1, 3/3 = 26–32 зубоў[2][3][4].

Здаецца, большасьць відаў аддае перавагу вільготным мікраасяроддзям пражываньня, хоць у пустэльнях сустракаецца некалька відаў. Некалька відаў — водныя, добра прыстасаваныя для плаваньня і лоўлі водных бесхрыбетных і дробных рыб. У іх вельмі хуткі абмен рэчываў, і з-за гэтага яны характарызуюцца прагнасьцю. У асноўным палююць на вусякоў і іншых жывёлаў, але дадаткова ядуць зерне і іншы расьлінны матэрыял. Зямляройкі звычайна адзінкавыя, за выключэньнем сезонаў размнажэньня[2][3][4].

Сыстэматыка

рэдагаваць

Зямлярыйкавыя (Soricidae)

  • падсямейства Crocidurinae
    • роды Crocidura, Diplomesodon, Feroculus, Palawanosorex, Paracrocidura, Ruwenzorisorex, Scutisorex, Solisorex, Suncus, Sylvisorex
  • падсямейства Myosoricinae
    • роды Congosorex, Myosorex, Surdisorex
  • падсямейства Soricinae
    • роды Anourosorex, Blarinella, Blarina, Cryptotis, Chimarrogale, Chodsigoa, Episoriculus, Nectogale, Neomys, †Nesiotites, Soriculus, Megasorex, Notiosorex, Sorex
  • падсямейства †Heterosoricinae
  • падсямейства †Limnoecinae
  1. ^ Soricidae (анг.). The IUCN. Праверана 10.05.2021 г.
  2. ^ а б в Ciszek, D.; P. Myers (2002) Soricidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 10.05.2021 г.
  3. ^ а б в Nowak R. M. Walker's mammals of the world. — 6. — Baltimore and London: JHU Press, 1999. — Т. 1. — С. 202, 203. — 1936 с. — ISBN 0801857899 (анг.)
  4. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 245. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)