Кабаргавыя (Moschidae) — сямейства клясы сысуноў; уключае 1 сучасны род і 7 сучасных відаў. Гэтыя жывёлы насяляюць тэрыторыю, якая ўключае паўночны Афганістан, Пакістан, Індыю, Гімалайскае плато паўднёвага Кітая, Нэпал, Тыбэт і Паўночны Віетнам. Жывуць у лясах і хмызьняках. Самыя раньнія кабаргавыя вядомыя з алігацэна Эўропы[1][2].

Кабаргавыя
Moschus moschiferus
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадПарнакапытныя (Artiodactyla)
ПадатрадЖуйкавыя (Ruminantia)
СямействаКабаргавыя
Бінамінальная намэнклятура
Moschidae
Gray, 1821

Гэта маленькія жывёлы, 9–11 кг. У кабаргаў грубая поўсьць, а заднія канечнасьці даўжэй пярэдніх. У іх адсутнічаюць рогі, і іх верхнія іклы шабляпадобныя (у самак меншыя іклы). У самцоў у брушнай поласьці ёсць мускусная залоза[1][2].

Калі іх пераследуюць, гэтыя жывёлы робяць велізарныя скачкі з радыкальнымі зьменамі кірунку. Яны настолькі спрытныя, што могуць скакаць на дрэвы, дзе могуць балансаваць на тонкіх галінах, каб здабываць корм. Гэта скрытныя жывёлы, якія звычайна актыўныя ў начны час альбо раньняй раніцай, альбо позьнім вечарам. Звычайна яны адзінкавыя. Іх рацыён уключае як лісьце і галінкі, так і травяністыя расьліны. Цяжарнасьць працягваецца 5 месяцаў[1][2].

Сыстэматыка

рэдагаваць

Кабаргавыя (Giraffidae)

  • род кабарга (Moschus)
    • сучасныя віды: M. anhuiensis, M. berezovskii, M. chrysogaster, M. cupreus, M. fuscus, M. leucogaster, M. moschiferus
  • вымерлыя роды: †Blastomeryx, †Longirostromeryx, †Machaeromeryx, †Parablastomeryx, †Problastomeryx, †Pseudoblastomeryx, †Dremotherium, †Pomelomeryx, †Micromeryx, †Bedenomeryx, †Friburgomeryx, †Hispanomeryx, †Hydropotopsis, †Oriomeryx
  1. ^ а б в ADW (2000) Moschidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 07.03.2021 г.
  2. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 353. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)