Бабёр
Бабёр (па-лацінску: Castor) — род буйных паўводных грызуноў Паўночнага паўшар’я. Існуюць толькі два віды гэтага таксону, як то бабёр канадыйскі (C. canadensis) і бабёр рачны (C. fiber). Бабры ўважаюцца другімі паводле велічыні грызунамі пасьля капібараў, маючы вагу да 50 кг. У іх здаравенныя целы зь вялікімі галовамі і доўгімі разцамі, падобнымі на долаты. Бабры маюць карычневую або шэрую поўсьць, іхныя пярэднія лапы з выгляду падобныя на рукі, заднія канцавіны балонлівыя, а хвост пляскаты і лускаваты. Два існых віды адрозьніваюцца формай чэрапа і хваста, а таксама колерам поўсьці. Баброў можна сустрэць у шэрагу прэснаводных месцапражываньняў, як то ля рэкаў, ручаёў, азёраў і сажалак. Гэта траваедныя жывёлы, якія харчуюцца карою дрэваў, воднымі расьлінамі, травою і асаковымі.
Бабёр | |
Прадстаўнік роду Бабёр канадыйскі (Castor canadensis) | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Надкляса | Чатырохногія |
Кляса | Сысуны |
Падкляса | Зьвяры |
Інфракляса | Пляцэнтарныя |
Атрад | Грызуны |
Падатрад | Castorimorpha |
Сямейства | Бабровыя |
Род | Бабёр |
Бінамінальная намэнклятура | |
Castor | |
Арэал | |
| |
Некаторыя заолягі разглядаюць бабра канадыйскага як падвід бабра рачнога, аднак гэтаму пункту гледжаньня супярэчыць розная колькасьць храмасомаў у іх. Сучасная сыстэматыка вылучае восем падвідаў бабра рачнога.