Раман Галоўчанка

беларускі дыплямат і дзяржаўны дзяяч

Рама́н Алякса́ндравіч Гало́ўчанка (10 жніўня 1973) — прэм’ер-міністар Беларусі з 4 чэрвеня 2020 году[2], экс-амбасадар Беларусі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.

Раман Галоўчанка
Раман Галоўчанка, 2020 год
Раман Галоўчанка, 2020 год
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь
4 чэрвеня 2020 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Сяргей Румас
Старшыня Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Рэспублікі Беларусь
18 жніўня 2018 — 4 жніўня 2020
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Румас
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 10 жніўня 1973 (49 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
Medal "100 years anniversary of the foundation of the Tatar Autonomous Soviet Socialist Republic"
Order of Friendship of Peoples

ЖыцьцяпісРэдагаваць

У 1996 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін, у 2003 годзе — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. У 2018 годзе быў прызначаны старшынём Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Рэспублікі Беларусь.

На пачатку сваёй кар’еры працаваў у Радзе бясьпекі, з 2002-га па 2005 год быў намесьнікам начальніка аддзелу Генэральнай пракуратуры. У 2005-м з гэтай пасады стаў галоўным дарадцам упраўленьня замежнай палітыкі Адміністрацыі прэзыдэнта.

З 2009-га па 2013-ы займаў пасаду першага намесьніка старшыні Дзяржаўнага вайскова-прамысловага комплексу Беларусі. З 2013-га па 2018-ы быў амбасадарам Беларусі ў ААЭ, Катары, Дзяржаве Кувэйт і Каралеўстве Саудаўская Арабія.

З 4 чэрвеня 2020 году прызначаны прэм’ер-міністрам Беларусі.

У чэрвені 2022 года Галоўчанка трапіў у санкцыйны сьпіс Канады[3].

Асабістае жыцьцёРэдагаваць

Раман Галоўчанка жанаты і мае траіх дзяцей.

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць