Ура́д — орган выканаўчай улады, звычайна вышэйшы выканаўчы орган. Узначальваецца кіраўніком дзяржавы, то бок прэзыдэнтам або прэм’ер-міністрам ці кіраўніком ураду, канцлерам, кіраўніком кабінэту міністраў. Асноўная задача ўрада — праводзіць у жыцьцё законы, прынятыя вышэйшым заканадаўчым органам дзяржавы, то бок парлямэнтам. З гэтай мэтай урад або асобныя ягоныя міністэрства распрацоўваюць і прымаюць падзаконныя акты, напрыклад, пастановы. Урад можа зьвяртацца да парлямэнта з ініцыятывай прыняць або зьмяніць закон.

Краіны сьвету паводле формы ўрада
абсалютная манархія — фіялетавым;
парлямэнцкая рэспубліка — аранжавым;
прэзыдэнцкая рэспубліка, у якой прэзыдэнт абіраецца парлямэнтам — зялёным;
прэзыдэнцкая рэспубліка — блакітным;
зьмяшаная рэспубліка — жоўтым;
канстытуцыйная манархія — чырвоным;
Рэспубліка, у якой вядучая роля адной партыі замацаваная канстытуцыяй — карычневым;
Дзяржава, у якой не існуе асноўнага закону пра ўрад, ці ваенныя дыктатуры — цёмна-зялёным.

Эфэктыўная дзяржава павінна мець два атрыбуты: уладу й законнасьць. Уладай зьяўляецца здольнасьць прымушаць і распараджацца. Усе ўрады звычайна выкарыстоўваюць некаторыя формы фізычнага прымусу пры рэалізацыі сваёй улады, напрыклад, турэмнае зьняволеньне, выгнаньне або пагрозы. Легітымнасьць зьяўляецца атрыбутам, які падахвочвае людзей падпарадкоўвацца ўладам. Легітымнасьць дасягаецца за кошт набыцьця й прымяненьня сілы ў адпаведнасьці з усталяванымі прынцыпамі й нормамі.

Паводле разьдзелу 5 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (артыкулы 106—108) выканаўчую ўладу ў Беларусі ажыцьцяўляе Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, а працай ураду кіруе прэм’ер-міністар, на пасаду якога на сёньняшні дзень прызначаны Раман Галоўчанка.

Гісторыя

рэдагаваць

Старажытныя ўрады

рэдагаваць

Момант і месца, у якіх зьявіўся фэномэн кіраваньня чалавекам, згублены ў часе. Аднак гісторыя зафіксавала фармаваньне першых урадаў. Каля 5 тысяч гадоў таму зьявіліся першыя невялікія гарады-дзяржавы[1]. Да III—II тысячагодзьдзяў да н. э. некаторыя зь іх узбуйніліся і ахапілі даволі вялікія тэрыторыі. Да ліку такіх дзяржаваў адносяцца Шумэр, Старажытны Эгіпет, Індзкая цывілізацыя і цывілізацыя ракі Хуанхэ[2].

Адным з чыньнікаў, якія тлумачаць зьяўленьне ўрадаў, ёсьць сельская гаспадарка. З часоў Нэалітычнай рэвалюцыі сельская гаспадарка стала эфэктыўным мэтадам стварэньня лішкаў ежы. Гэта дало магчымасьць людзям спэцыялізавацца на несельскагаспадарчай дзейнасьці. Некаторыя зь іх улучалі мажлівасьць кіраваць іншымі рэгіёнамі як вонкавая ўлада. Іншыя ўлучалі сацыяльныя экспэрымэнты з разнастайнымі мадэлямі кіраваньня. Абедзьве гэтыя дзейнасьці пялагалі ў аснову дзейнасьці ўрадаў[3]. Гэтыя ўрады паступова станавіліся больш складанымі, бо сельская гаспадарка была здольная прахарчаваць большую колькасьць насельніцтва, ствараючы новыя стасункі і сацыяльны ціск, які ўрад мусіў быў кантраляваць.

Згода зь іншым тлумачэньнем неабходнасьць належнага кіраваньня інфраструктурнымі праектамі, як то інфраструктура водазабесьпячэньня. Гістарычна склалася так, што сыстэма абвадненьняў патрабавала цэнтралізаванага кіраваньня і складанай сацыяльнай арганізацыі, як гэта відаць у такіх рэгіёнах, як то Мэсапатамія[4]. Аднак ёсьць археалягічныя доказы, якія выявілі падобныя посьпехі ў больш эгалітарных і дэцэнтралізаваных складаных грамадзтвах[5].

Сучасныя ўрады

рэдагаваць
 
Формы ўрадаў на мапе 1908 году.

Пачынаючы з канца XVII стагодзьдзя, узрасла распаўсюджанасьць рэспубліканскіх формаў кіраваньня. Грамадзянская вайна і Слаўная рэвалюцыя ў Ангельшчыне, Амэрыканская рэвалюцыя і Француская рэвалюцыя спрыялі росту прадстаўнічых формаў урадаў. СССР быў першай вялікай краінай, у якой паўстаў камуністычны ўрад. Пасьля падзеньня Бэрлінскага мура лібэральная дэмакратыя стала самай распаўсюджанай формай кіраваньня ў Эўропе.

У XIX і XX стагодзьдзях адбылося значнае павелічэньне памераў і маштабаў дзяржаўнага кіраваньня на нацыянальным узроўні, бо атрымала разьвіцьцё сацыяльная скіраванасьць дзяржаваў.

Паліталёгія

рэдагаваць

Клясыфікацыя ўраду

рэдагаваць

У паліталёгіі даўно ставілася мэта стварыць тыпалёгію ці сыстэматыку дзяржаўных органаў, бо тыпалёгія палітычных сыстэмаў не відавочная[6]. Гэта асабліва важна ў галіне параўнальнай палітыкі й міжнародных адносінаў. Як і ўсе катэгорыі, якія разглядаюцца ў межах формаў дзяржаўнага кіраваньня, межы дзяржаўных клясыфікацыяў зьяўляюцца няўстоўлівымі й дрэнна вызначанымі.

На першы погляд, усе ўрады маюць афіцыйную ці ідэальную форму кіраваньня. То бок, ЗША ёсьць канстытуцыйнай рэспублікай, у той час як былы Савецкі Саюз быў сацыялістычнай рэспублікай. Аднак самаідэнтыфікацыя не зьяўляецца аб’ектыўнай, і, як сьцьвярджаюць дасьледчыкі Джэфры Копштэйн і Марк Ліхбах, вызначэньне рэжымаў можа быць складанай справай[7]. Напрыклад, Вальтэр сьцьвярджаў, што Сьвятая Рымская імпэрыя не зьяўляецца ані сьвятой, ані рымскай, ані імпэрыяй[8].

Вызначыць форму кіраваньня таксама складана, паколькі шмат якія палітычныя сыстэмы ўзьнікаюць як сацыяльна-эканамічныя рухі, а потым мэты рухаў спрабуюцца дасягнуцца ва ўрадзе партыямі, якія прадстаўляюць гэтыя рухі. Такім чынам, урад можа фармавацца партыямі з канкуруючымі палітычнымі ідэалёгіямі.

Іншыя ўскладненьні ўключаюць агульнае некансэнсуснае або наўмыснае скажэньне або прадузятасьць разумных тэхнічных азначэньняў палітычнымі ідэалёгіямі й зьвязаным з імі формам кіраваньня, што абумоўлена характарам палітыкі ў сучасную эпоху. Напрыклад, кансэрватызм у Злучаных Штатах мае мала агульнага з тым, як гэты панятак выкарыстоўваецца ў іншых частках сьвету. Як адзначае гісторык Лео Рыбуфа, тое, што амэрыканцы цяпер называюць кансэрватызмам, большая частка сьвету называе лібэралізмам альбо нэалібэралізмам. То бок, кансэрватар у Фінляндыі быў бы акрэсьлены сацыялістам у Злучаных Штатах[9]. З 1950-х гадоў кансэрватызм у ЗША быў у асноўным зьвязаны з Рэспубліканскай партыяй. Аднак у эпоху сэгрэгацыі многія паўднёвыя дэмакраты былі кансэрватарамі, і яны адыгрывалі адну з выключных роляў у кансэрватыўнай кааліцыі, якая кантралявала Кангрэс з 1937 па 1963 гады[10].

Грамадзка-палітычная неадназначнасьць

рэдагаваць

Меркаваньні асобных людзей залежаць ад тыпаў і ўласьцівасьцяў урадаў, якія існуюць. Адценьні шэрага зьяўляюцца звычайнай зьявай у любым урадзе й адпаведнай ім клясыфікацыі. Нават самыя лібэральныя дэмакратычныя краіны абмяжоўваюць палітычную актыўнасьць канкурэнтаў у той ці іншай ступені, у той час як большасьць тыранічных дыктатураў мусяць арганізаваць шырокую базу падтрымкі. Да прыкладаў можна аднесьці прэтэнзіі на клясыфікацыю ЗША як плютакратыю, а не дэмакратыю, паколькі некаторыя амэрыканскія выбаршчыкі лічаць, што выбары падвяргаюцца маніпуляцыі з боку заможных карпарацыяў і шэрагу сацыяльных колаў.

Структура

рэдагаваць

Цэнтральнае кіраўніцтва ўрадамі адбываецца адным на два асноўных спосабы. У прэзыдэнцкіх сыстэмах за прыняцьцё ключавых рашэньняў адказвае прэзыдэнт, а іншыя прадстаўнікі ўраду выконваюць дарадчыя функцыі[11]. У парлямэнцкіх сыстэмах кіраўнік ураду, які ў розных краінах мае розныя назвы, як то прэм’ер-міністар, канцлер, кіраўнік урада і гэтак далей, можа мець большыя ці меншыя паўнамоцтвы, але пэўны спэктар асноўных рашэньняў прымаецца калектыўна радай міністраў ці кабінэтам міністраў.

Урад працуе праз адмысловыя ведамствы, кожнае зь якіх выконвае пэўны шэраг сваіх функцыяў. У розных краінах ведамствы могуць мець розныя назвы, як то міністэрствы, ведамствы, дэпартамэнты, службы і гэтак далей. На сёньня ў Беларусі ўрад складаецца зь міністэрстваў і дзяржаўных камітэтаў[12].

Прадметная арганізацыя міністэрстваў вар’іруецца ў залежнасьці ад пэўнай краіны і гістарычнага часу, але ў большасьці сучасных краінаў дзеіць некалькі асноўных міністэрстваў або іхных эквівалентаў:

  • Міністэрства замежных справаў адказвае за замежную палітыку і міжнародныя дачыненьні, а таксама дапамагае грамадзянам дзяржавы па-за межамі краіны.
  • Міністэрства ўнутраных справаў адказвае за ўнутраную бясьпеку, улучна з функцыяваньнем паліцыі і супрацьпажарнай дзейнасьці, барацьбу са стыхійнымі бедзтвамі, рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану, іміграцыю, у некаторых краінах нагляд за мясцовымі ўладамі, правядзеньне выбараў і дзяржаўнае кіраваньне.
  • Міністэрства фінансаў звычайна адказвае за дзяржаўныя фінансы, бюджэт і фіскальную палітыку і ўсталяваньне фінансавых правілаў.
  • Міністэрства абароны адказвае за фармаваньне і функцыянаваньне ўзброеных сілаў і вонкавую бясьпеку.
  • Міністэрства юстыцыі адказвае за кіраваньне сыстэмай правасудзьдзя, улучна з утрыманьнем турмаў, і за дзяржаўную палітыку ў гэтай сфэры, у многіх краінах ажыцьцяўляе нагляд за дзейнасьцю пракуратуры і нацыянальных расьсьледаваньняў.
  • Міністэрства адукацыі адказвае за адукацыйныя ўстановы.
  • Міністэрства аховы здароўя адказвае за ахову здароўя.

Іншыя міністэрствы, якія існуюць у розных краінах, скіраваны на розныя іншыя сфэры дзяржаўнай дзейнасьці, як то эканамічную палітыку і кіраваньне дзяржаўнымі прадпрыемствамі агулам ці ў асобных сэктарах. У шэрагу краінаў могуць быць асобныя міністэрствы датычныя прамысловасьці, гандля, турызму, транспарту, энэргетыкі, нафтаздабычы, грамадзкай інфраструктуры, аховы навакольнага асяродзьдзя, культуры, жыльля, занятасьці, рэгіянальнай палітыкі, спорту, рэлігіі, навукі і іншых сфэраў дзейнасьці чалавека.

  1. ^ Christian 2004. С. 245.
  2. ^ Christian 2004. С. 294.
  3. ^ Eagly, Alice H.; Wood, Wendy (1999). «The Origins of Sex Differences in Human Behavior: Evolved Dispositions Versus Social Roles». American Psychologist. 54 (6): 408—423. — doi:10.1037/0003-066x.54.6.408.
  4. ^ Fukuyama, Francis (27.03.2012). «The Origins of Political Order: From Prehuman Times to the French Revolution». Farrar, Straus and Giroux. — С. 70. — ISBN 978-0-374-53322-9.
  5. ^ Roosevelt, Anna C. (1999). «The Maritime, Highland, Forest Dynamic and the Origins of Complex Culture». In Salomon, Frank; Schwartz, Stuart B. (eds.). Cambridge history of the Native peoples of the Americas: South America, Volume 3. Cambridge University Press. — С. 266—267. — ISBN 978-0-521-63075-7.
  6. ^ Lewellen, Ted C. (2003). «Political Anthropology: An Introduction Third Edition». 3rd edition. Praeger Publishers.
  7. ^ Kopstein, Jeffrey; Lichbach, Mark (2005). «Comparative politics: interests, identities, and institutions in a changing global order», 2nd ed. Cambridge University Press. — С. 4. — ISBN 0521708400.
  8. ^ Renna, Thomas (2015). «The Holy Roman Empire was neither holy, nor Roman, nor an empire». Michigan Academician. 42 (1): 60—75. — doi:10.7245/0026-2005-42.1.60.
  9. ^ Ribuff, Leo P. (2011). «20 Suggestions for Studying the Right now that Studying the Right is Trendy». Historically Speaking v.12. — С. 2—6.
  10. ^ Frederickson, Kari (2000). «The Dixiecrat Revolt and the End of the Solid South, 1932–1968». The University of North Carolina Press. — С. 12. — ISBN 978-0-8078-4910-1.
  11. ^ Tan, Kevin YL. «Presidential System». Max Planck Encyclopedia of Comparative Constitutional Law.
  12. ^ «Урад Беларусі». Belarus.by.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць