Экалёгія
Экалё́гія (ад стар.-грэц. οἶκος — «прыстанак, жыльлё, дом, маёмасьць» і λόγος — «паняцьце, вучэньне, навука») — навука пра ўзаемаадносіны жывых арганізмаў і іх супольнасьцяў паміж сабой і навакольным асяродзьдзем. Зьмены, якія цікавяць эколягаў — склад, разьмеркаваньне, колькасьць (біямаса), нумар і зьмяненьне стану арганізмаў унутры й паміж экасыстэмамі. Экасыстэмы ёсьць герархічныя сыстэмы, якія арганізаваны ў градуяваную сэрыю рэгулярна ўзаемадзейнічаючых і паўнезалежных частак, як то відаў і іншых, якія зьбіраюцца ў больш высокія парадкі цэлых інтэграваных комплексаў, як то абшчына й іншыя. Біялягічныя арганізацыі жыцьця самаарганізуюцца ў пласты, якія паўстаюць у цэлыя сыстэмы й функцыянуюць у адпаведнасьці зь нейкімі ўласьцівасьцямі. Гэта азначае, што мадэлі больш высокага парадку функцыянальнай сыстэмы, як то экасыстэмы, ня могуць быць прадказаны простым сумаваньнем частак. Новыя ўласьцівасьці ўзьнікаюць з кампанэнты ўзаемадзеяньня, а не таму, што асноўны кампанэнт прыроды зьмяніўся[1].
Экасыстэмы ствараюць біяфізычныя мэханізмы зваротнай сувязі паміж жывымі (біятычнымі) й нежывымі (абіятычнымі) складнікамі плянэты, якія рэгулююць і падтрымліваюць сыстэмы такога памеру, як кантынэнтальны клімат і глябальныя біягеахімічныя цыклі. Экасыстэмы падаюць тавары й паслугі, якія падтрымліваюць жыцьцядзейнасьць чалавечага грамадзтва й ягонага агульнага дабрабыту. Экасыстэмы падтрымліваюцца біяразнастайнасьцю ў іх[2]. Біяразнастайнасьць ёсьць маштабная існасьць розных відаў і формаў жыцьця, а таксама працэсы, якія фармуюць тыпы, віды, іхняе прасторавае разьмяшчэньне і ўзаемадзеяньньне ў складаную й рэгенэратыўную сыстэму[3].
Тэрмін упершыню прапанаваў нямецкі біёляг Эрнст Гекель у 1866 годзе ў кнізе «Агульная марфалёгія арганізмаў» («Generalle Morphologie der Organismen»). Старажытныя філёзафы Грэцыі, уключаючы Гіпакрата й Арыстотэля, былі аднымі зь першых, хто пакінуў нататкі й заўвагі па натуральнай гісторыі расьлінаў і жывёлаў. Сучасная экалёгія пазьней была адгалінавана ад натуральнай гісторыі, якая квітнела ў якасьці навукі ў канцы XIX стагодзьдзя. Эвалюцыйны трактат Чарлза Дарвіна, у тым ліку канцэпцыі адаптацыі, якія былі ўведзена ў 1859 годзе, зьяўляецца асноўным палажэньнем у сучаснай экалягічнай тэорыі[4].
Экалёгія цесна зьвязана зь фізыялёгіяй, эвалюцыйнай біялёгіяй, генэтыкай і эталёгіяй[5]. Разуменьне таго, як біяразнастайнасьць уплывае на экалягічныя функцыі ёсьць важны кірунак у экалягічных дасьледаваньнях. Экасыстэмы падтрымліваюць кожныя жыцьцёзабясьпечываючыя функцыі на плянэце, у тым ліку рэгуляваньне клімату, фільтраваньне вады, глебаўтварэньне, наяўнасьць прадуктаў харчаваньня, валакна, мэдыкамэнтаў, барацьба з эрозіяй, і многія іншыя прыродныя асаблівасьці навуковага, гістарычнага ці духоўнага значэньня[6].
Эколягі спрабуюць растлумачыць:
- Жыцьцёвыя працэсы й адаптацыю,
- Распаўсюджваньне й колькасьць арганізмаў,
- Рух матэрыялаў і энэргіі праз жывыя групы,
- Сукцэсіі разьвіцьця экасыстэмаў,
- Багацьце й разьмеркаваньне біяразнастайнасьці ў кантэксьце навакольнага асяродзьдзя.
Ёсьць шмат практычных ужываньняў экалёгіі ў біялёгіі аховы прыроды, як то кіраваньне водна-балотных угодзьдзяў, рацыянальнае выкарыстаньне прыродных рэсурсаў у сельскай і лясной гаспадарцы, рыбалоўстве, гарадзкое плянаваньне, здароўе насельніцтва, эканомікі, фундамэнтальнай і практычнай навукі й чалавечага сацыяльнага ўзаемадзеяньня[7][8][9].
Узроўні й межы
рэдагавацьСфэра экалёгіі ахоплівае шырокі спэктар узроўняў, на якіх ідзе ўзаемадзеяньне ад мікраўзроўня, як то вузавае, да плянэтарнага маштабу, як то экасфэра. Экасыстэмы, напрыклад, могуць утрымліваць папуляцыі людзей, якія зьбіраюцца ў асобныя экалягічныя супольнасьці. Вобласьць экасыстэм можа моцна вар’іравацца па сваіх памерах. Адно дрэва ня мае асаблівага значэньня для клясіфікацыі лясных экасыстэм, але крытычна да экасыстэм, якія адносяцца да меншых арганізмаў, якія жывуць ў і на ім[10]. Некалькі пакаленьняў траўніцы могуць існаваць на працягу жыцьця аднаго ліста. Кожная зь іх, у сваю чаргу, зьяўляецца месцам для разнастайных бактэрыяльных супольнасьцяў[11]. Характар сувязяў у экалягічных супольнасьцях ня можа быць растлумачаны, ведаючы дэталі толькі кожнага віду ў асобнасьці, таму што ўзьнікаючая карціна не зьяўляецца ні паказальнаў ні прадказальнай пакуль экасыстэма не вывучаецца як адзінае цэлае. Некаторыя экалягічныя прынцыпы, аднак, праяўляць калектыўныя ўласьцівасьці, дзе сума кампанэнтаў растлумачвае ўласьцівасьці цэлага, напрыклад, нараджальнасьць насельніцтва роўная суме індывідуальнай нараджальнасьці кожнай асобы з экасыстэмы.
У 1948 годзе па ініцыятыве ЮНЭСКО заснаваная няўрадавая міжнародная арганізацыя — Міжнародны саюз аховы прыроды і прыродных рэсурсаў (МСАП), у задачы якой уваходзіць наладжваньне міжнароднага кантролю за станам аб’ектаў прыроды і выкарыстаньнем прыродных рэсурсаў, улік і ахова рэдкіх ды тых, якія знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня відаў жывёлаў ды расьлінаў, каардынацыя міжнароднага супрацоўніцтва па пытаньнях аховы прыроды.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Odum, E. P.; Barrett, G. W. (2005). «Fundamentals of ecology». Brooks Cole. pp. 598. ISBN 978-0-534-42066-6.
- ^ Begon, M.; Townsend, C. R.; Harper, J. L. (2005). «Ecology: From individuals to ecosystems». (4th ed.). Wiley-Blackwell. pp. 752. ISBN 1-4051-1117-8.
- ^ Noss, R. F. (1990). «Indicators for Monitoring Biodiversity: A Hierarchical Approach». Conservation Biology 4 (4): 355—364
- ^ Benson, K. R. (2000). «The emergence of ecology from natural history»(недаступная спасылка). Endeavor 24 (2): 59-62.
- ^ Huffaker, C. B., ed (1999). «Ecological Entomology» (2nd ed.). Wiley. ISBN 978-0-471-24483-7.
- ^ «Millennium Ecosystem Assessment — Synthesis Report». United Nations. 2005.
- ^ Omerod, S.J.; Pienkowski, M.W.; Watkinson, A.R. (1999). «Communicating the value of ecology». Journal of Applied Ecology 36 (6): 847—855.
- ^ Phillipson, J.; Lowe, P.; Bullock, J.M. (2009). «Navigating the social sciences: interdisciplinarity and ecology». Journal of Applied Ecology 46 (2): 261—264.
- ^ Pickett, Steward T. A. et al. (2008). «Beyond Urban Legends: An Emerging Framework of Urban Ecology, as Illustrated by the Baltimore Ecosystem Study». BioScience 58 (2): 139—150.
- ^ Stadler, B.; Michalzik, B.; Müller, T. (1998). «Linking aphid ecology with nutrient fluxes in a coniferous forest». Ecology 79 (5): 1514-25. doi:10.1890/0012-9658(1998)079[1514:LAEWNF]2.0.CO;2. ISSN 0012-9658.
- ^ Humphreys, N. J.; Douglas, A. E. (1997). «Partitioning of symbiotic bacteria between generations of an insect: a quantitative study of a Buchnera sp. in the pea aphid (Acyrthosiphon pisum) reared at different temperatures»(недаступная спасылка). Applied and Environmental Microbiology 63 (8): 3294-6. PMC 1389233. PMID 16535678.
Літаратура
рэдагаваць- Асновы экалогіі і рацыянальнага прыродакарыстання / Л. М. Ражкоў, Т. А. Жарская, У. М. Марцуль, А. І. Роўкач. — Мн. : Ураджай, 1999. — 326, [1] с. — (Вучэбныя дапаможнікі для сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў). 2000 экз. ISBN 985-04-0360-8