Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь
Міністэ́рства па надзвыча́йных сытуа́цыях Рэспу́блікі Белару́сь — міністэрства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць пажаратушэньне ды папярэджаньне прамысловых і прыродных здарэньняў. Міністар па надзвычайных сытуацыях ды яго намесьнікі прызначаюцца й здымаюцца з пасадаў прэзыдэнтам. З 11 сакавіка 2021 году пасаду Міністра займае Вадзім Сіняўскі[4].
Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | МНС РБ |
---|---|
Штаб-кватэра | Менск, вул. Рэвалюцыйная, д. 5 |
Міністар | Вадзім Сіняўскі |
Першы намесьнік | Аляксандар Худалееў |
Намесьнікі | Ігар Болатаў, Анатоль Даўгалевец, Андрэй Юржыц[1] |
Зьвязаныя кампаніі | «Белінвэсткамплект», «Беллесавія», «Дыэкас», «Радон» |
Бюджэт | 328 мільярдаў рублёў[2] (2010 год; 110 мільёнаў $[3]) |
Сайт | mchs.gov.by |
Задачы
рэдагаваць- Рэгуляваньне і кіраваньне ў сфэры папярэджаньня і ліквідацыі надзвычайных сытуацыяў прыроднага і тэхнагеннага характару і грамадзянскай абароны
- Забесьпячэньне пажарнай, прамысловай, ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі
- Ліквідацыя наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС
- Стварэньне і забесьпячэньне захаванасьці дзяржаўнага і мабілізацыйнага матэрыяльных рэзэрваў[5]
Паўнамоцтвы
рэдагавацьПаводле Часткі 3 Ўставы МНС валодае паўнамоцтвамі на:
- праверку выкананьня й вынясеньне загадаў аб выпраўленьні парушэньняў заканадаўства аб папярэджаньні здарэньняў;
- запыт і атрыманьне зьвестак ва ўстановах;
- прыцягненьне ўстановаў да распрацоўкі ведамасных пастановаў, падрыхтоўкі спабораў і распродажаў;
- вызначэньне парадку кіраваньня маёмасьцю падпарадкаванымі ўстановамі[6].
Служба
рэдагавацьНа пасады шараговых супрацоўнікаў ды малодшых начальнікаў наймаюцца поўнагадовыя грамадзяне ва ўзросьце да 30 год, на пасады начальнікаў сярэдняга й старшага ўзроўню — да 35 год. Прызначэньне на пасады вышэйшых начальнікаў ажыцьцяўляецца прэзыдэнтам. На службу не прымаюцца грамадзяне, якія:
- зьдзейсьнілі злачынства;
- зьяўляюцца абмежавана дзеяздольнымі паводле набыўшай сілу пастановы суда;
- адмаўляюцца праходзіць адмысловую праверку.
Супрацоўнікам у званьні ад шарагоўца да падпалкоўніка дазваляецца заставацца на службе да дасягненьня ўзросту ў 45 гадоў, у званьні палкоўніка — да 50 гадоў, генэрал-маёра ды генэрал-лейтэнанта — да 55 гадоў. Застацца на службе звыш гранічнага ўзросту ў званьні да падпалкоўніка дазваляецца рашэньнямі калегіі міністэрства, а ў званьні палкоўніка й вышэй — рашэньнем прэзыдэнта[7].
Апарат
рэдагаваць- Міністар — Вадзім Сіняўскі
- Першы намесьнік міністра — генэрал-маёр унутранай службы Аляксандар Худалееў
- Намесьнікі міністра
- Намесьнік міністра — генэрал-маёр унутранай службы Анатоль Даўгалевец
- Намесьнік міністра — генэрал-маёр унутранай службы Ігар Болатаў
- Намесьнік міністра — палкоўнік унутранай службы Андрэй Юржыц
- Памочнік міністра — прэсавы сакратар
- Галоўная ўправа дзяржаўнай сыстэмы папярэджаньня і ліквідацыі надзвычайных сытуацыяў і грамадзянскай абароны
- Управа аварыйна-ратавальных службаў і ліквідацыі надзвычайных сытуацыяў
- Управа справаводзтва і кантролю выкананьня
- Управа кадраў
- Управа матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня
- Управа міжнароднага супрацоўніцтва
- Управа нагляду і прафіляктыкі
- Управа прававога забесьпячэньня
- Управа фінансавай і эканамічнай работы
- Аддзел навукі і інавацыйнага разьвіцьця
- Аддзел апэратыўнага кіраваньня
- Аддзел арганізацыі навучаньня насельніцтва і прафэсійнай падрыхтоўкі
- Аддзел рэжымна-сакрэтнай работы
- Аддзел сувязі і апавешчаньня
- Аддзел будаўніцтва
- Сэктар ідэялягічнай працы
- Сэктар мабілізацыйнага забесьпячэньня
- Сэктар уласнай бясьпекі
Навучальныя і навуковыя ўстановы
рэдагаваць- Навукова-дасьледчы інстытут пажарнай бясьпекі і праблемаў надзвычайных сытуацыяў(ru)
- Вучэльні — Менскі камандна-інжынэрны інстытут, Гомельскі інжынэрны інстытут ды ліцэй пры ім, Інстытут перападрыхтоўкі і павышэньня кваліфыкацыі;
- Дзяржаўная пажарная аварыйна-ратавальная ўстанова «Рэспубліканскі атрад адмысловага прызначэньня»
- Дзяржаўная авіяцыйная аварыйна-ратавальная ўстанова «Авіяцыя»
- Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтар кіраваньня і рэагаваньня на надзвычайныя сытуацыі»
- Установа «Рэспубліканскі цэнтар сэртыфікацыі і экспэртызы ліцэнзаваных відаў дзейнасьці»
- Установа «Рэспубліканскі цэнтар тылавага забесьпячэньня»
- Рэспубліканская кантрольна-рэвізыйная інспэкцыя
- Цэнтралізаваная бугальтэрыя
Падпарадкаваныя ўстановы
рэдагаваць- Адміністрацыя зонаў адчужэньня і адсяленьня (Гомель);
- Палескі радыяцыйна-экалягічны запаведнік (Хвойнікі, Гомельская вобласьць);
- Прадпрыемствы — «Белінвэсткамплект», «Беллесавія», «Бясьпека надзвычайных сытуацыяў», «Дзяржрэзэрв» (Асіпавічы, Магілёўская вобласьць), «Дыэкас», «Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтар „Ждановічы“» (Менскі раён), «Інстытут радыялёгіі» (Гомель), «Палесьсе» (Гомель), «Радон» (Магілёў), «Уніформ» (места Мікашэвічы, Лунінецкі раён, Берасьцейская вобласьць);
- Склады — «Беларускамбінат», «Вясна» (Гомель), «Заходні» (вёска Пліса, Смалявіцкі раён, Менская вобласьць), «Космас» (Клецак, Менская вобласьць), «Маяк» (Асіповічы), «Парэчча» (Бабруйск, Магілёўская вобласьць), «Харугва» (Магілёў).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кіраўніцтва Міністэрства Міністэрства. Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусі. Праверана 20 лістапада 2020 г.
- ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 16 сакавіка 2011 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2010 год цаны (2993,74) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 16 сакавіка 2011 г.
- ^ Новым міністрам па надзвычайных сітуацыях стаў экс-кіраўнік Гродзенскай міліцыі, Наша Ніва, 11-03-2021
- ^ Назначение МЧС Республики Беларусь
- ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 сьнежня 2006 г. № 756 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 верасьня 2010). Праверана 16 сакавіка 2011 г.
- ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 сакавіка 1999 г. № 130 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (15 лютага 2010). Праверана 17 сакавіка 2011 г.