Максім Рыжанкоў
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Рыжанкоў.
Максі́м Уладзі́меравіч Рыжанко́ў (нар. 19 чэрвеня 1972, Менск, БССР, СССР) — беларускі дзяржаўны й спартовы дзяяч, дыплямат рэжыму Лукашэнкі. Фігурант Чорнага сьпісу Эўразьвязу, санкцыйных сьпісаў шэрагу іншых краінаў.
Максім Рыжанкоў | |
Дата нараджэньня | 19 чэрвеня 1972 (52 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | спартовы чыноўнік, дыплямат, дзяржаўны дзяяч |
Сябра ў | Беларуская фэдэрацыя баскетболу і Беларуская федэрацыя шахмат[d] |
Бацька | Уладзімер Рыжанкоў[d] |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьСын беларускага спартовага дзяяча, першага прэзыдэнту НАК Беларусі Ўладзімера Рыжанкова(be)[1].
У 1994 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ па спэцыяльнасьці «Міжнароднае права», у 2003 годзе — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «Дзяржаўнае й мясцовае кіраваньне».
У 1994—1996 гадох супрацоўнік цэнтральнага апарату Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь. З 1996 да 2000 году супрацоўнік амбасады Беларусі ў Ізраілі. У 2000—2003 гадох начальнік аддзелу АБСЭ й Рады Эўропы Міністэрства замежных справаў. У 2003—2005 гадох дарадца-пасланьнік амбасады Беларусі ў Польшчы. У 2005—2006 гадох начальнік управы Амэрыкі Міністэрства замежных справаў.
З 2006 году начальнік управы зьнешняй палітыкі Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. З 2012 да 2016 году памочнік прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь па пытаньнях фізычнай культуры, спорту й разьвіцьця турызму. У 2015—2017 гадох першы віцэ-прэзыдэнт НАК Беларусі. У сьнежні 2016 году прызначаны першым намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта.
27 чэрвеня 2024 году прызначаны міністрам замежных справаў Беларусі[2].
Старшыня Беларускай фэдэрацыі баскетболу з 2014 году, ганаровы сябра Беларускай фэдэрацыі шахмат з 2017 году[3]. 6 траўня 2022 году атрымаў ордэн Пашаны, які ўручыў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ігар Сергяенка[4]. Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (20 чэрвеня 2014)[5].
Міжнародныя санкцыі
рэдагаваць31 жніўня 2020 году ўключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня й наступнае гвалтоўнае здушэньне мірных пратэстаў»[6].
21 чэрвеня 2021 году ўнесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[7]. Рада Эўрапейскага зьвязу(be) адзначыла, што Рыжанкоў як першы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта, які на працягу больш за дзьвюх дзесяцігодзьдзяў займаў шэраг пасадаў на дзяржаўнай службе, у тым ліку ў Міністэрстве замежных справаў і розных амбасадах, цесна зьвязаны з прэзыдэнтам і адказвае за забесьпячэньне рэалізацыі прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў у сфэры ўнутранай і зьнешняй палітыкі, падтрымлівае рэжым Лукашэнкі[8]. 6 ліпеня 2021 году да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[9].
21 чэрвеня 2021 году Рыжанкоў таксама быў даданы ў санкцыйныя сьпісы Вялікабрытаніі[10] й Канады[11]. 7 ліпеня 2021 году ў свой санкцыйны сьпіс Рыжанкова ўнесла й Швайцарыя[12].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Усе памочнікі Лукашэнкі: ад Віктара — да Янчэўскага. Наша Ніва. Праверана 2018-07-08 г.
- ^ Лукашенко сменил Алейника на Рыженкова и отправил министра промышленности послом в Россию (рас.) Reform.by(be)
- ^ https://belisrael.info/?p=18869
- ^ Сергяенка ўручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер за развіццё беларускай дзяржаўнасці // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 6 траўня 2022 г. Праверана 6 траўня 2022 г.
- ^ Пастанова Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2014 года № 353-ПСР5 «Аб узнагароджаннi М. У. Рыжанкова Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь»
- ^ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
- ^ Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу. Поўны сьпіс. Радыё Свабода (2021-06-10). Праверана 2021-09-10 г.
- ^ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex(en), 21.06.2021
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus. Рада Эўрапейскага зьвязу (2021-07-06). Праверана 2021-09-10 г.
- ^ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (анг.)
- ^ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List. Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2015-10-19). Праверана 2021-06-29 г.
- ^ Searching for subjects of sanctions