Анатоль Сівак
Анато́ль Алякса́ндравіч Сіва́к (нар. у 1962 годзе ў вёсцы Завайць у Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласьці) — беларускі палітык, віцэ-прэм’ер Беларусі (ад 2020).
Анатоль Сівак | |
Намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі | |
---|---|
3 верасьня 2020 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Раман Галоўчанка |
Старшыня Менскага гарвыканкаму | |
24 лістапада 2018 — 3 верасьня 2020 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Андрэй Шорац |
Міністар транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь | |
31 ліпеня 2012 — 24 лістапада 2018 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: |
Міхаіл Мясьніковіч (2012—2014) Андрэй Кабякоў (2014—2018) |
Папярэднік: | Іван Шчэрба |
Наступнік: | Аляксей Аўраменка |
Начальнік Беларускай чыгункі | |
5 чэрвеня 2009 — 2012 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Уладзімер Жарэла |
Наступнік: | Уладзімер Марозаў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1962 Завайць, Нараўлянскі раён, Гомельская вобласьць |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў Беларускі інстытут інжынэраў чыгуначнага транспарту (1986) ды Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (1998). 20 гадоў працаваў на чыгунцы. З 2002 да 2006 году займаў пасаду намесьніка начальніка Беларускай чыгункі[1][2]. З 2006 году займаў пасаду памочніка прэзыдэнта — галоўнага інспэктара па Менску. Ад 5 чэрвеня 2009 году да 2012 году быў начальнікам Беларускай чыгункі. Загадам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2012 году № 338 прызначаны Міністрам транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь. 24 лістапада 2018 року пераведзены на пасаду старшыні Менскага гарвыканкаму. 3 верасьня 2020 року пераведзены на пасаду намесьніка прэм’ер-міністар Беларусі.
17 сьнежня 2020 году яго ўнёс у свой санкцыйны сьпіс Эўразьвяз[3], 18 лютага 2021 году — Вялікабрытанія[4], 22 сакавіка — Швайцарыя[5]. 26 студзеня 2021 году да сьнежаньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[6].
Узнагароды
рэдагавацьУзнагароджаны адзнакай «Заслужаны чыгуначнік».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 5 марта 2002 г. №300 «Об освобождении и назначении руководителей Белорусской железной дороги» (рас.)
- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 19 августа 2006 г. №1059 «Аб вызваленні А. А.Сівака ад пасады намесніка Начальніка Беларускай чыгункі»(недаступная спасылка)
- ^ Два бізнэсоўцы і кампаніі ВПК: хто трапіў пад чарговыя санкцыі і што гэта за кампаніі. Радыё «Свабода» (2020-12-17). Праверана 2021-09-09 г.
- ^ США и Великобритания ввели новые санкции против белорусских чиновников, судей и сотрудников силовых органов (рас.). Meduza (2021-02-19). Праверана 2021-09-09 г.
- ^ Searching for subjects of sanctions
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2021-01-26). Праверана 2021-09-09 г.