Вуліца Савецкая (Менск)

Ву́ліца Саве́цкая — часткова пешаходная вуліца ў гістарычным цэнтры Менску.

Вуліца Савецкая
Coat of arms of Minsk.svg
Miensk, Zacharaŭskaja-Ihumienskaja. Менск, Захараўская-Ігуменская (1933-36).jpg
Вуліца ў 1930-х гадах. Удалечыні бачныя Чыгуначная царква і дом Сямёна Сушы
Агульная інфармацыя
Даўжыня 700 м
Бліжэйшыя станцыі мэтро Плошча Леніна
Вуліца Вуліца Савецкая ў Вікісховішчы

ГісторыяРэдагаваць

Цяперашняя Савецкая раней была часткай Захар'еўскай вуліцы. Правы бок вуліцы забудаваны ў 1875—1908 гадох. Левы — няцотны — канчаткова аформіўся ў 1976 годзе.

РазьмяшчэньнеРэдагаваць

Вуліца бярэ свой пачатак ад скрыжаваньня з вуліцай Бабруйскай, праходзіць па плошчы Незалежнасьці і упіраецца ў будынак гатэлю «Менск».

Аб’екты на вуліцыРэдагаваць

На Савецкай вуліцы размешчаны: Дом ураду, Касьцёл сьвятых Сымона і Алены, Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт. На Савецкай, 6 знаходзіцца Беларуская транспартная пракуратура, на Савецкай, 9 — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.