Аляксей Багданаў

беларускі палітык


Аляксей Ігаравіч Багданаў (нар. 27 чэрвеня 1973, Менск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністар гандлю Беларусі (з 2021).

Аляксей Багданаў
Міністар гандлю Рэспублікі Беларусь
21 сьнежня 2021 — 14 студзеня 2025 (2025-01-14)
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка
Папярэднік Уладзімер Калтовіч
Наступнік Артур Карповіч(be)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся27 чэрвеня 1973(1973-06-27)[1] (51 год)
Адукацыя
Узнагароды

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1995 годзе скончыў Акадэмію фізычнага выхаваньня і спорту Рэспублікі Беларусь. У 2008 годзе скончыў Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут. У 2018 і 2019 годзе атрымаў дыплём Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1995 па 2000 год працаваў трэнерам-выкладчыкам Беларускай фэдэрацыі традыцыйнага каратэ. На працягу 1996 году служыў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

З 2000 па 2003 год — выкладчык катэдры фізвыхаваньня і спорту Гуманітарна-эканамічнага недзяржаўнага інстытуту.

У 2003—2008 гадах — выкладчык катэдры спартова-баявых мастацтваў і спецрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта фізычнай культуры.

У 2008—2011 гадах — начальнік аддзелу зьнешнеэканамічнай дзейнасьці ААТ «Агракамбінат „Дзяржынскі“» Дзяржынскага раёну Менскай вобласьці. З 2011 па 2013 год — намесьнік генэральнага дырэктара па перапрацоўцы і гандлю ААТ «Агракамбінат „Дзяржынскі“».

У 2013—2014 гадах — намесьнік генэральнага дырэктара ЗАТ «Мяса-малочная кампанія».

У 2014—2021 гадах — начальнік галоўнага ўпраўленьня зьнешнеэканамічнай дзейнасьці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь. З 5 красавіка 2021 па 21 сьнежня 2021 году займаў пасаду намесьніка міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь.

21 сьнежня 2021 году прызначаны міністрам антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю[3]. Займаў гэтую пасаду да 14 студзеня 2025 году, калі быў прызначаны амбасадарам Беларусі ў Казахстане[4].

Узнагароды

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць