Аляксандар Віктаравіч Чарвякоў
Алякса́ндар Ві́ктаравіч Чарвяко́ў (нар. 1966, в. Бабінічы, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі дзяржаўны дзяяч і эканаміст.
Аляксандар Чарвякоў | |
Амбасадар Беларусі ў Кітаі | |
---|---|
20 лістапада 2023 — дасюль | |
Папярэднік: | Юры Сянько |
7-ы Міністар эканомікі Беларусі | |
4 студзеня 2020 — 20 лістапада 2023 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Румас |
Папярэднік: | Зьміцер Круты |
Першы намесьнік міністра эканомікі Беларусі | |
лістапад 2018 — 3 студзеня 2020 | |
Намесьнік міністра эканомікі Беларусі | |
студзень 2017 — лістапад 2018 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
15 верасьня 1966 (58 гадоў) |
Бацька: | Віктар Чарвякоў |
Адукацыя: | Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (1988) |
Узнагароды: | |
7-ы міністар эканомікі Беларусі (2020—2023). Кандыдат тэхнічных навук (2002), дацэнт. Аўтар і суаўтар 7 манаграфіяў, навучальных і даведачных дапаможнікаў, звыш 90 навуковых прац, 4 вынаходак.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1988 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. У 1988—1991 гадах працаваў інжынэрам, вядучым інжынэрам-мэханікам у саўгас-камбінаце «Юбілейны» Аршанскага раёну. З 1991 да 1994 вучыўся ў асьпірантуры БДСГА.
У 1994—2010 гадах — асыстэнт, выкладчык, старэйшы выкладчык, дацэнт, дактарант катэдры мэханізацыі жывёлагадоўлі і электрыфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасьці БДСГА. У 2010—2017 гадах — дырэктар ДНУ «НДЭІ Мінэканомікі Рэспублікі Беларусь».
З студзеня 2017 году — намесьнік міністра эканомікі Беларусі. Зь лістапада 2018 году — першы намесьнік міністра эканомікі. 4 студзеня 2020 году прызначаны Міністрам эканомікі Рэспублікі Беларусь[1].
У чэрвені 2022 году трапіў пад санкцыі Канады[2].
20 лістапада 2023 року прызначаны амбасадарам Беларусі ў Кітаі[3].
Узнагароды
рэдагаваць17 жніўня 2021 году ўзнагароджаны мэдалём «За працоўныя заслугі» — «за шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кіраваньня, бездакорнае выкананьне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё» Беларусі[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Знайшлі замену Крутому. У Беларусі прызначылі міністра эканомікі, Радыё Свабода, 4-01-2020
- ^ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-167 (анг.) Canada Gazette
- ^ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 20 ноября 2023 г. № 366 (рас.) Праверана 2024-04-08 г.
- ^ А. Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 2021 г. № 311 «Аб узнагароджаньні» // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 20 жніўня 2021 г. Архіўная копія ад 17 жніўня 2021 г. Праверана 21 жніўня 2021 г.