Іван Кубракоў

беларускі дзяржаўны дзяяч

Іва́н Уладзі́меравіч Кубрако́ў[1][2] (нар. 5 траўня 1975, в. Маліноўка, Касьцюковіцкі раён, Магілёўская вобласьць) — дзяржаўны дзяяч рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі.

Іван Кубракоў
10-ы міністар унутраных справаў Рэспублікі Беларусь
29 кастрычніка 2020 — дасюль
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Раман Галоўчанка
Папярэднік: Юры Караеў
Старшыня ГУУС Менгарвыканкаму
28 сакавіка 2019 — 28 кастрычніка 2020
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Раман Галоўчанка (з 4 чэрвеня 2020), Сяргей Румас
Папярэднік: Сяргей Дарошка
Начальнік УУС Віцебскага аблвыканкаму
12 траўня 2017 — 27 сакавіка 2019
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Румас (з 18 жніўня 2018), Андрэй Кабякоў
Наступнік: Міхаіл Грыб
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 5 траўня 1975 (49 гадоў)
Сьцяг СССР в. Маліноўка, Касьцюковіцкі раён, Магілёўская вобласьць, БССР, СССР
Адукацыя: Акадэмія міліцыі МУС Беларусі (1992)
Узнагароды:
ордэн «За службу Радзіме» II ступені мэдаль «За бездакорную службу» I ступені мэдаль «За бездакорную службу» II ступені мэдаль «За бездакорную службу» III ступені юбілейны мэдаль «100 год міліцыі Беларусі» юбілейны медаль «90 год міліцыі Беларусі» юбілейны медаль «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі» юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнай бяспекi Беларусi»

Генэрал-маёр міліцыі. Міністар унутраных справаў з 29 кастрычніка 2020 году.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў Менскую спэцыяльную сярэднюю школу МУС і Акадэмію Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь.

Службу ў ворганах унутраных справаў пачаў у 1995 годзе. З 2001 году працаваў участковым РУУС Цэнтральнага раёну Менску, потым — старэйшым участковым інспэктарам аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі ўправы ўнутраных справаў адміністрацыі Цэнтральнага раёну Менску, які пасьля ўзначаліў. Кіраваў Заслаўскім аддзелам Менскага РУУС[3].

У 2015 годзе працаваў намесьнікам начальніка галоўнай управы — начальнікам управы аховы правапарадку галоўнай управы аховы правапарадку і прафіляктыкі міліцыі грамадзкай бясьпекі Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусі.

У 2016 годзе працаваў намесьнікам начальніка галоўнай управы ўнутраных справаў Менскага гарвыканкаму — начальнікам міліцыі грамадзкай бясьпекі[4].

12 траўня 2017 году прызначаны начальнікам управы ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкаму[5].

29 чэрвеня 2018 году прысвоена званьне генэрал-маёра міліцыі[6].

28 сакавіка 2019 году прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўленьня ўнутраных справаў Менскага гарвыканкаму[7][8][9][10].

15 кастрычніка ў этэры АНТ Іван Кубракоў выказваўся аб прымяненьні зброі супраць дэманстрантаў, але назваў гэта «крайняй мерай», «калі ўжо немагчыма выканаць пастаўленую задачу»[11].

29 кастрычніка 2020 году прызначаны міністрам унутраных справаў Беларусі[12].

Санкцыі ЭЗ й іншых краінаў

рэдагаваць

31 жніўня 2020 году ўключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэньне мірных пратэстаў»[13].

2 кастрычніка 2020 году Іван Кубракоў быў уключаны ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Згодна з рашэньнем Эўрапейскай рады(be), ён адказны «за кампанію рэпрэсіяў і запалохваньня, якую праводзіла міліцыя пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, у прыватнасьці за адвольныя арышты й жорсткае абыходжаньне з мірнымі дэманстрантамі, у тым ліку за катаваньні, а таксама за запалохваньне і гвалт у дачыненьні да журналістаў»[14].

Акрамя таго, Кубракова ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Канада[15], Вялікабрытанія[16], Швайцарыя[17][18]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[19].

Таксама 2 кастрычніка 2020 году Кубракоў быў уключаны у сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[20].

8 сакавіка 2022 году Японія таксама ўвяла супраць яго персанальныя санкцыі. Украіна далучылася да санкцый у кастрычніку таго ж году[21].

Узнагароды

рэдагаваць

Цікавыя факты

рэдагаваць
  • У 2014 годзе ў Барысаве прайшоў матч паміж Беларусьсю і Ўкраінай (0:2), тады затрымалі каля 30 заўзятараў за майкі з Пагоняй ды іншую атрыбутыку, некаторыя заўзятары з Украіны былі асуджаныя на суткі ў Беларусі. Тады Іван Кубракоў заяўляў, што «матч прайшоў спакойна», але з дакорам заўважаў, што Беларускую фэдэрацыю футболу за яго аштрафавалі на 18 тысячаў эўра[11].
  1. ^ Кубракоў Іван Уладзіміравіч
  2. ^ Чым вядомы новы кіраўнік МУС Іван Кубракоў і чаму яму так удзячныя амапаўцы
  3. ^ Главой столичной милиции назначен Кубраков. Где он работал, и за что омоновцы говорят ему спасибо
  4. ^ Іван Кубракоў асабіста кіраваў разгонам вулічных акцыяў (маўклівых акцыяў у 2011-м і пратэстаў недармаедаў у 2017-м). Ён нясе адказнасць за брутальнае збіццё анархістаў падчас акцыі ў Менску 15 сакавіка 2017-га. Потым Кубракоў заяўляў, што анархісты нібыта мелі з сабою нажы ды кастэты.
  5. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 12 мая 2017 года № 164 «О назначении на должность»
  6. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 29 июня 2018 года № 261 «О присвоении специального звания»
  7. ^ ГУУС Мінгарвыканкама ўзначаліў Іван Кубракоў(недаступная спасылка)
  8. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 28 марта 2019 года № 1211 «Об И. В. Кубракове»
  9. ^ Начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Іван Кубракоў: Не паддавайцеся на заклікі да парушэнняў літары закону
  10. ^ Кіраўнік мінскай міліцыі: пратэстоўцы напалі на Цэнтральнае РУУС
  11. ^ а б Пачынаў з участковага, кіраваў міліцыяй у Менску падчас пратэстаў у 2017 годзе. Хто такі новы міністар МУС Іван Кубракоў, Радыё Свабода, 29-10-2020
  12. ^ Кубракоў стаў новым міністрам унутраных спраў. Караеў будзе памочнікам Лукашэнкі па Горадзеншчыне, Радыё Свабода, 29-10-2020
  13. ^ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў сьпіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС, Радыё Свабода
  14. ^ Council Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I
  15. ^ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en).
  16. ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). gov.uk(en)Праверана 2020-12-25 г.
  17. ^ Michael Shields; Kevin Liffey. (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus (анг.). ReutersПраверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  18. ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  19. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2020-11-20). Праверана 2021-09-13 г.
  20. ^ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён]
  21. ^ КУБРАКОВ Іван Володимирович
  22. ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 2015 года № 122 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка)
  23. ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 сакавіка 2016 года № 118 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка)
  24. ^ Лукашэнка: у сувязі з інцыдэнтам у Мачулішчах быў затрыманы ўкраінскі тэрарыст // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 7 сакавіка 2023 г. Праверана 7 сакавіка 2023 г.