Анатоль Маркевіч

міністар культуры Рэспублікі Беларусь
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Маркевіч.

Анато́ль Мечысла́вавіч Марке́віч (нар. 1971, Грамкі, Шчучынскі раён), беларускі палітык, Міністар культуры з 19 лістапада 2020 году.

Анатоль Маркевіч
Міністар культуры Рэспублікі Беларусь
19 лістапада 2020 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Раман Галоўчанка
Папярэднік: Юры Бондар
памочнік прэзыдэнта - інспэктар па Берасьцейскай вобласьці
12 лютага 2019 — 29 кастрычніка 2020
Наступнік: Валеры Вакульчык
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1971(1971)
Грамкі, Шчучынскі раён
Адукацыя: Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя А. С. Пушкіна
Узнагароды:
мэдаль ордэна сьвяціцеля Кірылы Тураўскага

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1994 годзе скончыў Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя А. С. Пушкіна, а ў 2006-м — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі.

З 1993 году працаваў настаўнікам, з 1995 году — дырэктарам Прудзянскай базавай школы Шчучынскага раёну. У 1998-2002 гадах кіраваў рознымі школамі ў Гарадзенскай вобласьці. У 2002 годзе прызначаны намесьнікам старшыні Карэліцкага райвыканкаму. У 2010-2011 гадах узначальваў Карэліцкі раённы Савет дэпутатаў, працаваў старшынём Наваградзкага райвыканкаму (2011-2019). З 2019 па 2020 гады — памочнік прэзыдэнта — інспэктар па Берасьцейскай вобласьці.

19 лістапада 2020 году прызначаны міністрам культуры[2].

У сакавіку 2022 года трапіў пад санкцыі Канады[3].