Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў

Каардынаты: 53°54′45″ пн. ш. 27°33′43″ у. д. / 53.9125° пн. ш. 27.56194° у. д. / 53.9125; 27.56194

Упаўнава́жаны па спра́вах рэлі́гіяў і нацыяна́льнасьцяў — кіраўнік ведамства ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь, якое было заснаванае ў траўні 2006 г. замест аднайменнага Камітэту.

Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў
Абрэвіятура УСРН
Папярэднік Рада па справах рэлігіяў Мінкульта Беларусі
Дата ўтварэньня 10 лістапада 1995 (29 гадоў таму)
Штаб-кватэра Менск, вул. Камуністычная, д. 11
Упаўнаважаны Аляксандар Румак
Намесьніца Алена Радчанка
Начальнік аддзела рэлігіяў Андрэй Араеў
Начальнік аддзела нацыянальнасьцяў Аляксандар Сасновіч
Матчына кампанія Савет міністраў Рэспублікі Беларусь
Колькасьць супрацоўнікаў 10 (2017 г.)
Сайт belarus21.by
Колішняя назва Рада па справах рэлігіяў (да 11 студзеня 1997 г.), Дзяржаўны камітэт па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў (да 21 лістапада 2001 г.), Камітэт па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў (да 5 траўня 2006 г.)

Паўнамоцтвы

рэдагаваць

Паводле 11-га артыкула Закона Рэспублікі Беларусь «Аб беларусах замежжа» 2014 году, «Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў у галіне адносін зь беларусамі замежжа»:

  • «арганізуе садзейнічаньне і дапамогу ў задавальненьні нацыянальна-культурных патрэбаў беларусаў замежжа і грамадзкіх аб’яднаньняў беларусаў замежжа ва ўмацаваньні іх сувязяў з Рэспублікай Беларусь;
  • садзейнічае інфармацыйнаму забесьпячэньню беларусаў замежжа;
  • уносіць ва Ўрад Рэспублікі Беларусь прапановы па разьвіцьці супрацоўніцтва зь беларусамі замежжа»[1].

Паводле 11-га артыкула Закона «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях» 1992 году, «Рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіраваньня па справах рэлігіяў мае наступныя паўнамоцтвы:

  • рыхтуе прапановы па ўрэгуляваньні пытаньняў, якія зьвязаныя зь дзейнасьцю рэлігійных арганізацыяў і патрабуюць рашэньня прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь і Савета міністраў Рэспублікі Беларусь;
  • забясьпечвае Савет міністраў Рэспублікі Беларусь інфармацыйна-аналітычнымі матэрыяламі па пытаньні ўзаемін дзяржавы і рэлігійных арганізацыяў;
  • правярае і кантралюе дзейнасьць рэлігійных арганізацыяў у частцы выкананьня імі заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб свабодзе сумленьня, веравызнаньня і рэлігійных арганізацыях, а таксама іх статутаў, дае абавязковыя прадпісаньні аб скасаваньні выяўленых парушэньняў;
  • удзельнічае ў разглядзе рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіраваньня пытаньняў, зьвязаных з выкананьнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб свабодзе сумленьня, веравызнаньня і рэлігійных арганізацыях;
  • ажыцьцяўляе кантакты і каардынацыйныя сувязі зь дзяржаўнымі органамі іншых дзяржаваў, якія выконваюць аналягічныя функцыі;
  • атрымлівае ад рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў зьвесткі пра выкананьне заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб свабодзе сумленьня, веравызнаньня і рэлігійных арганізацыях;
  • вядзе Дзяржаўны рэестар рэлігійных арганізацыяў;
  • аказвае на просьбу рэлігійных арганізацыяў спрыяньне ў дасягненьні імі дамоўленасьцяў зь дзяржаўнымі органамі і спрыяе ўмацаваньню паразуменьня і цярпімасьці між рэлігійнымі арганізацыямі розных веравызнаньняў;
  • дае мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам мэтадычныя парады і кансультацыі ў пытаньнях выкананьня і прымяненьня заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб свабодзе сумленьня, веравызнаньня і рэлігійных арганізацыях;
  • прызначае дзяржаўную рэлігіязнаўчую экспэртызу ў выпадках, усталяваных гэтым Законам;
  • стварае экпэртную раду для правядзеньня дзяржаўнай рэлігіязнаўчай экспэртызы з удзелам адпаведных адмыслоўцаў і прыцягненьнем у выпадку патрэбы прадстаўнікоў рэлігійных арганізацыяў;
  • зьвяртаецца ў суд з заявай аб ліквадаваньні рэлігійнай арганізацыі;
  • ажыцьцяўляе дзяржаўную рэгістрацыю рэлігійных аб’яднаньняў, манастыроў і манаскіх грамадаў, рэлігійных брацтваў і сястрыцтваў, рэлігійных місіяў, духоўных навучальных установаў;
  • на запыты рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых юрыдычых асобаў дае заключэньні па відах і формах рэлігійнай дзейнасьці»[2].

Згодна з 7-м артыкулам «Палажэньня аб Упаўнаважаным па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў і яго апараце» 2006 году, «Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў у межах сваёй кампэтэнцыі мае права»:

  • «уносіць прапановы аб адмене прынятых рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіраваньня, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадзкімі аб’яднаньнямі і рэлігійнымі арганізацыямі пастановаў і іншых рашэньняў, якія супярэчаць заканадаўству ў сфэры свабоды сумленьня, веравызнаньня і нацыянальных дачыненьняў, а таксама ставіць пытаньне аб прыцягненьні да адказнасьці асобаў, вінаватых у парушэньні заканадаўства;
  • запытваць і атрымліваць ва ўсталяваным парадку зьвесткі, даведкі і матэрыялы ў органаў дзяржаўнага кіраваньня, рэлігійных арганізацыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў грамадзянаў, якія адносяць сябе да нацыянальных меншасьцяў, аб выкананьні і прымяненьні заканадаўства па пытаньнях, якія адносяцца да яго кампэтэнцыі;
  • супрацоўнічаць ва ўсталяваным парадку з адпаведнымі органамі і арганізацыямі іншых дзяржаваў і міжнароднымі арганізацыямі, весьці перамовы і падпісваць міжнародныя дамовы ў адпаведнасьці з нацыянальным заканадаўствам»[3].

Паводле 5-га артыкула «Палажэньня аб Упаўнаважаным па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў і яго апараце» 2006 году, "Асноўнымі задачамі Ўпаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў і яго апарату ёсьць:

  • удзел у распрацоўцы і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў этнаканфэсійнай сфэры;
  • забесьпячэньне правоў грамадзянаў на свабоду сумленьня і свабоду веравызнаньня, абароны іх правоў і зацікаўленасьцяў незалежна ад стаўленьня да рэлігіі і рэлігійнай прыналежнасьці, а таксама права на свабоду аб’яднаньня ў рэлігійныя арганізацыі;
  • падрыхтоўка прапановаў па ўрэгуляваньні пытаньняў, якія зьвязаныя зь дзейнасьцю рэлігійных арганізацыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў грамадзянаў, што адносяцца да нацыянальных меншасьцяў, і якія патрабуюць рашэньня прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь або Савета міністраў Рэспублікі Беларусь;
  • кантроль дзейнасьці рэлігійных арганізацыяў у частцы выкананьня імі заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб свабодзе сумленьня, веравызнаньня і рэлігійных арганізацыях, а таксама іх статутаў;
  • разгляд пытаньняў, якія ўзьнікаюць у сфэры ўзаемін дзяржавы і рэлігійных арганізацыяў, дзяржавы і грамадзкіх аб’яднаньняў грамадзянаў, якія адносяць сябе да нацыянальных меншасьцяў;
  • у межах сваёй кампэтэнцыі ўдзел у распрацоўцы, арганізацыі выкананьня і кантроль за выкананьнем актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, унясеньне прапановаў упа ўдасканаленьні заканадаўства на аснове абагульненьня практыкі яго прымяненьня;
  • ахова і спрыяньне ў рэалізацыі правоў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь розных нацыянальнасьцяў ў сфэрах культуры, адукацыі, мовы, інфармацыйнага забесьпячэньня, аказаньне дапамогі ў асьветніцкай дзейнасьці грамадзкіх аб’яднаньняў грамадзянаў, якія адносяць сябе да нацыянальных меншасьцяў;
  • аказаньне на просьбу рэлігійных арганізацыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў грамадзянаў, якія адносяць сябе да нацыянальных меншасьцяў, спрыяньня ў дасягненьні імі дамоўленасьцяў зь дзяржаўнымі органамі, спрыяньне ва ўмацаваньні ўзаемаразуменьня і цярпімасьці між рэлігійнымі арганізацыямі розных веравызнаньняў і прадстаўнікамі нацыянальных супольнасьцяў;
  • арганізацыя спрыяньня і дапамогі ў задавальненьні нацыянальна-культурных патрэбаў беларусаў і выхадцаў зь Беларусі, якія пражываюць за мяжой, іх умацаваньні сувязейяў з Рэспублікай Беларусь;
  • дасьледаваньне і прагназаваньне рэлігійнай і этнапалітычных сытуацыі, дынамікі і тэндэнцыяў нацыянальных працэсаў, міжнацыянальных і міжканфэсійных дачыненьняў, прадухіленьне праяваў рэлігійнай выключнасьці і непаважлівага стаўленьня да рэлігійных і нацыянальных пачуцьцяў;
  • міжнародная супраца па пытаньнях, якія адносяцца да яго кампэтэнцыі[3].

Мінуўшчына

рэдагаваць

16 жніўня 1991 г. Савет міністраў Беларускай ССР зацьвердзіў Пастанову № 318 «Аб стварэньні ў рэспубліцы дзяржаўных органаў па справах рэлігіяў», паводле якой стварыў пры сабе Раду па справах рэлігіяў. 23 верасьня 1994 г. Раду перадалі ў падначаленьне Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь[4].

10 лістапада 1995 г. прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў Указ № 456 «Аб зьмяненьні структуры цэнтральных органаў кіраваньня Рэспублікі Беларусь», паводле якога рэарганізаваў «Раду па справах рэлігіяў Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь у Раду па справах рэлігіяў пры Кабінэце міністраў Рэспублікі Беларусь»[5]. 10 красавіка 1996 г. Кабінэт міністраў Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастанову № 252 «Пытаньні Рады па справах рэлігіяў пры Кабінэце міністраў Рэспублікі Беларусь», якой ухваліў Палажэньне аб Радзе і ўсталяваў памер яе цэнтральнага апарату ў 6 работнікаў. Паводле 6-га артыкула Палажэньня, Савет меў права «даваць тлумачэньні па пытаньнях выкананьня заканадаўства аб свабодзе веравызнаньня і рэлігійных арганізацыях»[6].

11 студзеня 1997 г. прэзыдэнт А.Лукашэнка падпісаў Указ № 30 «Аб сыстэме рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня, падначаленых Ураду Рэспублікі Беларусь», паводле падпункта 3.2 якога пераўтварыў «Раду па справах рэлігіяў пры Кабінэце міністраў Рэспублікі Беларусь у Дзяржаўны камітэт па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў»[7]. 17 красавіка 1997 г. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастанову № 362 «Пытаньні Дзяржаўнага камітэта па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Рэспублікі Беларусь», якой ухваліў Палажэньне аб Дзяржаўным камітэце. Паводле 8-га артыкул Палажэньня, старшыня Дзяржаўнага камітэту стаў прызначацца прэзыдэнтам Беларусі[8].

21 лістапада 2001 г. А.Лукашэнка падпісаў Указ № 707 «Аб Камітэце па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь», якім стварыў Камітэт у якасьці правапераемніка Дзяржаўнага камітэту па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Рэспублікі Беларусь[9]. 6 лютага 2002 г. Савет міністраў Беларусі зацьвердзіў Пастанову № 164 «Пытаньні Камітэта па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь», якой ухваліў Палажэньне аб Камітэце[10].

5 траўня 2006 г. А.Лукашэнка падпісаў Указ № 289 «Аб структуры Ўрада Рэспублікі Беларусь», паводле 2-га артыкула якога заснаваў «пасаду Ўпаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў, які падначальваецца Ўраду Рэспублікі Беларусь. Для забесьпячэньня яго дзейнасьці ствараецца апарат на базе Камітэта па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь»[11]. 15 ліпеня 2006 г. Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 891 «Аб зацьвярджэньні Палажэньня аб Упаўнаважаным па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў і яго апараце»[3].

Кіраўнікі

рэдагаваць
  1. ^ А.Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь № 162-З «Аб беларусах замежжа» ад 16 чэрвеня 2014 г. // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 20 чэрвеня 2014 г. Архіўная копія ад 2015 г. Праверана 9 жніўня 2017 г.
  2. ^ Станіслаў Шушкевіч. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях» (рас.) // Сайт «За свабоднае веравызнаньне», 2016 г. Праверана 9 жніўня 2017 г.
  3. ^ а б в Сяргей Сідорскі. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2006 г. № 891 «Аб зацьвярджэньні Палажэньня аб Упаўнаважаным па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў і яго апараце» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 8 сьнежня 2016 г. Праверана 9 жніўня 2017 г.
  4. ^ Рада па справах рэлігіяў пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь, 2013 г. Праверана 9 жніўня 2017 г.
  5. ^ Аляксандар Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 1995 г. № 456 «Аб зьмяненьні структуры цэнтральных органаў кіраваньня Рэспублікі Беларусь» (рас.) // Прававы сайт «Усе Кулічкі», 25 траўня 2007 г. Праверана 9 жніўня 2017 г.
  6. ^ Міхаіл Чыгір. Пастанова Кабінэта міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 1996 г. № 252 «Пытаньні Рады па справах рэлігіяў пры Кабінэце міністраў Рэспублікі Беларусь» (рас.) // Валеры Леванеўскі, 28 сакавіка 2007 г. Праверана 9 жніўня 2017 г.
  7. ^ А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 1997 г. № 30 «Аб сыстэме рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня, падначаленых Ураду Рэспублікі Беларусь» (рас.) // Прававы сайт «Усе Кулічкі», 25 траўня 2007 г. Праверана 9 жніўня 2017 г.
  8. ^ Сяргей Лінг. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 красавіка 1997 г. № 362 «Пытаньні Дзяржаўнага камітэта па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Рэспублікі Беларусь» (рас.) // Валеры Леванеўскі, 1 лютага 2009 г. Праверана 9 жніўня 2017 г.
  9. ^ А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2001 г. № 707 «Аб Камітэце па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь» (рас.) // «Бізнэс Інфо» (ТАА «Прафэсійныя прававыя сыстэмы»), 2017 г. Праверана 9 жніўня 2017 г.
  10. ^ Генадзь Навіцкі. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 лютага 2002 г. № 362 «Пытаньні Камітэта па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь» (рас.) // Валеры Леванеўскі, 1 лютага 2009 г. Праверана 9 жніўня 2017 г.
  11. ^ А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 траўня 2006 г. № 289 «Аб структуры Ўрада Рэспублікі Беларусь» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 1 жніўня 2017 г. Праверана 9 жніўня 2017 г.
  12. ^ Міхаіл Мясьніковіч. Пастанова Савета міністраў Беларускай СССР ад 16 жніўня 1991 г. № 318 «Аб стварэньні ў рэспубліцы дзяржаўных органаў па справах рэлігіяў» (рас.) // Прававы сайт «Усе Кулічкі», 17 кастрычніка 2004 г. Праверана 9 жніўня 2017 г.
  13. ^ А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2001 г. № 708 «Аб прызначэньні С.І.Буко старшынёй Камітэта па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь» (рас.) // Партал «Бусел», 2008 г. Праверана 9 жніўня 2017 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць