Белнафтахім
Белнафтахім — беларускі дзяржаўны канцэрн па нафце і хіміі. Найбуйнейшы прамысловы комплекс Беларусі, на долю якога прыпадае больш за 30% прамысловай вытворчасьці краіны[4]. Са жніўня 2018 году пасаду старшыні займае Андрэй Рыбакоў[5].
![]() | |
![]() | |
Тып | урадавы канцэрн |
---|---|
Заснаваная | 17 красавіка 1997 (25 гадоў таму) |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск, пр. Дзяржынскага, д. 73 |
Ключавыя фігуры | Андрэй Рыбакоў |
Галіна | хімічная прамысловасьць |
Прадукцыя | нафта, паліва, угнаеньне, валакно, ніць, плястмаса |
Апэрацыйны прыбытак | ![]() |
Чысты прыбытак | ![]() |
Лік супрацоўнікаў | 120 тысячаў (2007 год)[3] |
Даччыныя кампаніі | «Беларуснафта», «Беларуськалій», «Белшына», «Нафтан» |
Канцэрн створаны 17 красавіка 1997 году празь зьліцьцё канцэрна «Белнафтапрадукт» і Беларускага канцэрна па вытворчасьці хімічнай і нафтахімічнай прадукцыі[6]. Аб’ядноўвае прадпрыемствы і арганізацыі па здабычы, перапрацоўцы і транспартоўцы нафты, забесьпячэньню нафтапрадуктамі, хіміі і нафтахіміі, шэраг навуковых, праектна-канструктарскіх, будаўнічых, рамонтных і пуска-наладачных арганізацыяў, а таксама шырокую тавараправодную сетку на замежных рынках.
Канцэрн вырабляе больш за 500 відаў нафтахімічнай і хімічнай прадукцыі[7].
Даччыныя прадпрыемствыРэдагаваць
У склад канцэрну, акрамя 6-ці абласных і 30-ці мясцовых даччыных прадпрыемстваў пастаўкі нафтапрадуктаў, уваходзяць прадпрыемствы ў:
- Гарадзенскай вобласьці: «Гарадзенскі інстытут азотнай прамысловасьці» («ГІАП»), «Гарадзенскі мэханічны завод», «Горадня Азот», «Горадня Хімвалакно»;
- Гомельскай вобласьці: «Беларуснафта» (Гомель), «Гомельскі хімічны завод», «Гомельтранснафта Сяброўства», «Захаднафтагеафізыка» (Гомель), «Рэчыцанафтамаш», «Сьветлагорск Хімвалакно», «Сэйсматэхніка» (Гомель), «Транснафтадыягностыка» (Гомель), «Чырвоны кастрычнік» (Рэчыца);
- Віцебскай вобласьці: «Белнафтахімпраект» (Наваполацак, Полацкі раён), «Наваполацактранснафта Сяброўства», «Наваполацкая рамонтна-будаўніча-мантажная ўправа» («НРБМУ»), «Нафтан» (Наваполацак), «Палімір» (Наваполацак), «Плястпалімер» (Наваполацак), «Полацак-Шкловалакно»;
- Магілёўскай вобласьці: «Белхімаўтаматыка» (Магілёў), «Белшына» (Бабруйск), «Магілёўхімвалакно»;
- Менскай вобласьці: «Барысаўскі завод плястмасавых вырабаў», «Беларуськалій» (Салігорск);
- Менску: «Аргнафтахім», «Крыён», «Нафтахімпраект», «Хімрамонт»[6].
СанкцыіРэдагаваць
У 2007 годзе супраць «Белнафтахіму» былі ўведзеныя санкцыі з боку ЗША[8]. Амэрыканскім кампаніям было забаронена супрацоўнічаць з канцэрнам, усе актывы «Белнафтахіму» ў ЗША былі замарожаныя. Мэтаю ўключэньня ў санкцыйны сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў быў ціск на рэжым Лукашэнкі. З 2015 па 2021 год санкцыі супраць «Белнафтахіму» былі прыпыненыя[9][10].
Даччыная кампанія «Белнафтахіму» «BNK Ltd.» у чэрвені 2021 году была ўнесена ў санкцый сьпіс Вялікабрытаніі, паколькі існавала абгрунтаванае падазрэньне, што кампанія кантралюецца Аляксандарам Лукашэнкам, які нясе адказнасьць за сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі(en)[11][12].
9 жніўня 2021 года ў санкцыйны сьпіс ЗША быў уключаны генеральны дырэктар «Белнафтахіма» Андрэй Рыбакоў[10][13].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Натальля Кароткая (21 верасьня 2008) Прадпрыемствамі «Белнафтахіму» ў студзені—ліпені атрымана чыстага прыбытку ў 3,8 разу больш, чым за аналягічны леташні пэрыяд. БелаПАН. Праверана 18 сакавіка 2011 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2008 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за студзень—ліпень 2008 году цаны (2140,88) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 18 сакавіка 2011 г.
- ^ Юры Ліхтаровіч. Белнафтахім уваходзіць на польскі рынак(недаступная спасылка) // Польскае радыё для замежжа. 17 траўня 2007. Дата доступу: 17 сакавіка 2011.
- ^ Ганна Кот (3 сакавіка 2011) «Белнафтахім» зацвердзіў новыя адпускныя цэны на нафтапрадукты Эканоміка. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 17 сакавіка 2011 г.
- ^ З'явіліся новыя міністр энергетыкі і старшыня Белнафтахіма. Але тут без інтрыг(бел.) Наша Ніва Праверана 21 верасня 2021 31 жніўня 2018 г.
- ^ а б Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1997 г. № 359 «Аб стварэньні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі»(рас.). Сайт Валерыя Леванеўскага (5 сьнежня 2007). Праверана 17 сакавіка 2011 г.
- ^ О концерне(рас.). Белнафтахім. Праверана 2021-09-21 г.
- ^ Response to Belarus on US Sanctions on Belneftekhim(анг.). United States Mission to the OSCE (2007-11-15). Праверана 2021-09-21 г.
- ^ Robin Emmott (2015-10-29) EU, U.S. temporarily ease some sanctions on Belarus(анг.). Reuters. Праверана 2021-09-21 г.
- ^ а б Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election(анг.). Міністэрства фінансаў ЗША(en) (2021-08-09). Праверана 2021-08-10 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.
- ^ UK joins US, EU, Canada in fresh sanctions on Belarus(анг.) Франс Прэс(uk). mint(en) (2021-06-21). Праверана 2021-07-25 г. Архіўная копія ад 2021-07-25 г.
- ^ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK(анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
- ^ США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список(рас.). Zerkalo.io(be) (2021-08-09). Праверана 2021-08-10 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Афіцыйны сайт(рас.)
- Сьветлагорская хімія дарасла да прыватнай(недаступная спасылка)