Вадзім Сіняўскі

беларускі дзяржаўны дзяяч

Вадзім Іванавіч Сіняўскі (нар. 15 траўня 1970, Маладзечна) — беларускі дзяржаўны дзяяч. З красавіка 2014 году — начальнік УУС Гарадзенскага аблвыканкаму. З 11 сакавіка 2021 году — міністар па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь[1].

Вадзім Сіняўскі
Міністар па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь
11 сакавіка 2021 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Раман Галоўчанка
Папярэднік: Уладзімер Вашчанка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 15 траўня 1970
Маладзечна
Адукацыя:
Узнагароды:
мэдаль „70 гадоў вызваленьня Рэспублікі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў“ мэдаль «60 рокаў вызваленьня Рэспублікі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» юбілейны мэдаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—19145 гг.» юбілейны мэдаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» мэдаль „За адзнаку ў ахове грамадзкага парадку“ мэдаль «За бездакорную службу» I ступені мэдаль «За бездакорную службу» II ступені мэдаль «За бездакорную службу» III ступені

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў у 1991 годзе Саратаўскую вышэйшую вайсковую камандную вучэльню МУС СССР, у 2002 годзе — Акадэмію МУС Беларусі. Са жніўня 1991 — па сьнежань 1992 году — камандзір узводу роты курсантаў Саратаўскай вышэйшай вайсковай каманднай вучэльні МУС СССР.

Са сьнежня 1992 па сьнежань 1994 гадоў — участковы інспэктар інспэкцыі па справах непаўнагадовых аддзелу ўнутраных спраў Мядзельскага райвыканкаму. Са сьнежня 1994 па жнівень 1998 году — старэйшы ўчастковы інспэктар інспэкцыі па справах непаўнагадовых, участковы інспэктар міліцыі, старэйшы ўчастковы інспэктар міліцыі Крывіцкага вучастку міліцыі АУС Мядзельскага райвыканкаму.

Са жніўня 1998 па чэрвень 2003 гадоў — начальнік апэратыўна-арганізацыйнай службы, намесьнік начальніка АУС Мядзельскага райвыканкаму — начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі і спэцыяльнай міліцыі. З чэрвеня 2003 па кастрычнік 2005 году кіраваў АУС Валожынскага райвыканкаму. Потым быў прызначаны намесьнікам начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі і спэцыяльнай міліцыі УУС Менскага аблвыканкаму — начальнікам упраўленьня аховы правапарадку. Займаў гэтую пасаду да канца 2009 году.

Са сьнежня 2009 па красавік 2012 гадоў — начальнік трэцяга аддзела ўпраўленьня аховы аб’ектаў Службы бясьпекі прэзыдэнта Беларусі. З красавіка 2012 па красавік 2014 году — начальнік Дэпартамэнту аховы МУС. З красавіка 2014 году служыў на пасадзе начальніка УУС Гарадзенска аблвыканкаму.

З 11 сакавіка 2021 году — Міністар па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь[1].

Узнагароды

рэдагаваць