Канстанцін Шульган

беларускі военачальнік і дзяржаўны дзяяч, міністар сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь


Канстанці́н Шульга́н — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (2018—2025).

Канстанцін Шульган
Міністар сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь
18 жніўня 2018 — 3 сакавіка 2025
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Сяргей Румас‎
Папярэднік Сяргей Папкоў
Наступнік Кірыл Залескі
Намесьнік кіраўніка Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце
красавік 2016 — 18 жніўня 2018
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся11 ліпеня 1965(1965-07-11) (59 гадоў)
Бяроза
Адукацыя
Узнагароды
мэдаль «За бездакорную службу» I ступені

У 1989 годзе скончыў Менскую вышэйшую інжынэрную зэнітна-ракетную вучэльню супрацьпаветранай абароны. З чэрвеня 1989 году па студзень 1995 году праходзіў службу на пасадах інжынэра трэцяга аддзелу в/ч 51458 і старэйшага афіцэра чацьвёртага аддзелу Дзяржаўнага цэнтру бясьпекі інфармацыі пры Міністэрстве абароны Беларусі. Пасьля па чэрвень 2008 году займаў пасады старшага афіцэра, галоўнага спэцыяліста, начальніка групы, начальніка аддзела ў структуры Дзяржаўнага цэнтру бясьпекі інфармацыі пры Савеце Бясьпекі Беларусі.

У 2008—2013 гадах служыў на афіцэрскіх пасадах у Апэратыўна-аналітычным цэнтры пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусі. У красавіку 2016 году прызначаны намесьнікам начальніка ААЦ. Да 2018 году працаваў на гэтай пасадзе. У кастрычніку 2017 году Лукашэнка адхіліў усё кіраўніцтва Цэнтру ад працы ў сувязі з апэратыўна-сьледчай праверкай[1]. 18 жніўня 2018 году ачоліў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь[2][3]. Вызвалены ад гэтай пасады 3 сакавіка 2025 году[4].

Унесены ў санкцыйныя сьпісы краінаў Балтыі[5][6] і Канады[7].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць