Беллегпрам
«Беллегпрам» — беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасьці й збыце тавараў лёгкай прамысловасьці, створаны ў 1992 годзе на аснове Міністэрства лёгкай прамысловасьці. На 7 студзеня 2012 г. меў у сваім складзе 114 прадпрыемстваў — 18 урадавых ды 96 прыватных. Налічваў звыш 70 тыс. працаўнікоў. У 2011 г. вырабіў 60% тавараў лёгкай прамысловасьці краіны[1]. Таксама мае ў сваім складзе навучальныя ўстановы: Баранавіцкі каледж лёгкай прамысловасьці, Менскі каледж тэхналёгіі і дызайну лёгкай прамысловасьці і Менскі інстытут сучасных тэхналёгіяў і маркетынгу. На 7 лістапада 2010 г. меў 423 крамы ў Беларусі[2], а на 10 сакавіка 2011 г. і 49 крамаў за мяжой[3].
Тып | урадавы канцэрн |
---|---|
Заснаваная | 1992 год |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск, вул. К. Цэткін, д. 16 |
Ключавыя фігуры | Михаил Сучков |
Галіна | Лёгкая прамысловасьць |
Прадукцыя | Абутак, адзеньне |
Лік супрацоўнікаў | 70 тысячаў (2012) |
Матчына кампанія | Савет міністраў Рэспублікі Беларусь |
Даччыныя кампаніі | «Аршанскі льнокамбінат», «Купалінка», «Магатэкс», «Марко», «Мілавіца», «Сьвітанак», «Элема» |
Арганізацыі канцэрну выпускаюць больш за 5000 артыкулаў і мадэляў вырабаў, у тым ліку каля 3000 — адзеньня, 1700 — абутку[4].
Кампаніі канцэрну
рэдагавацьТэкстыльныя
рэдагаваць- ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднаньне»
- РУП «Веткаўская баваўнянапрадзільная фабрыка»
- ААТ «Віцебскія дываны»
- ААТ «Віцебскі камбінат шаўковых тканін»
- РУВП «Гароднятэкстыль»
- Гарадзенскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Гронітэкс»
- РУП «Ільічоўская фабрыка першаснай перапрацоўкі воўны»
- ААТ «Камволь»
- ААТ «Дываны Берасьця»
- ААТ «Стужка», г. Магілёў
- ААТ «Магілёўскі тэкстыль»
- РУВГП «Аршанскі льнокамбінат»
- ААТ "Кобрынская прадзільна-ткацкая фабрыка «Ручайка»"
- ААТ «Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка»
- ЗАТСП «Сопотэкс»
- ААТ «Сукно»
Трыкатажныя
рэдагаваць- ААТ «Алеся»
- ААТ «Белфа» г. Жлобін
- ААТ «Бабруйсктрыкатаж»
- ААТ «Берасьцейскі панчошны камбінат»
- Віцебскае ААТ «Клясыка індустрыі моды»
- ААТ «Купалінка»
- ААТ «8 Сакавіка»
- ААТ "Пінскае прамыслова гандлёвае аб’яднаньне «Палесьсе»"
- ААТ «Сьвітанак» г. Жодзіна
- ААТ "Берасьцейская трыкатажная фірма «Элма»"
- ПУТП «Ромгіль»
- Беларуска-Ірляндзкае сумеснае прадпрыемства "Трыкатажная фабрыка «Арэола»", ТАА
- СТАА «Ланатэкс»
- СТАА «Дэльта Стыль»
Швейныя
рэдагаваць- ААТ «Барысаўская швейная фабрыка»
- РУВП "Баранавіцкая швейная фабрыка «Бараўчанка»"
- ААТ "Берасьцейская швейная фірма «Надзея»"
- ААТ «Цэнтар моды»
- ЗАТ "Магілёўская швейная фірма «Вясьнянка»"
- ААТ "Швейна-гандлёвая фірма «Элод»"
- ААТ "Дзяржынская швейная фабрыка «Эліз»"
- ААТ «Жлобінская швейная фабрыка»
- ААТ «Знамя індустрыялізацыі»
- ЗАТ «Калінка»
- ААТ «Камінтэрн»
- ЗАТ "Фабрыка галаўных убораў «Людміла»"
- РУП "Швейная фірма «Лона»"
- Сумеснае прадпрыемства ЗАТ «Мілавіца»
- РУП «Мотэкс»
- ААТ "Мазырская швейная фабрыка «Надэкс»"
- ААТ «Мона»
- РУП «Наваградзкая швейная фабрыка»
- ЗАТ "Аршанская прамыслова-гандлёвая фірма «Сьвітанак»"
- ААТ «Славянка»
- ААТ «Элема»
- ААТ "Швейная фірма «Юнона»"
Скураныя
рэдагаваць- Гарадзенская пальчаткавая фірма «Акцэнт» ААТ
- Беларуска-італьянскае-харвацкае сумеснае прадпрыемства «Бел-скін», ТАА
- ААТ «Бабруйскі гарбарны камбінат»
- Рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Віцебскі футравы камбінат»
- ААТ «Галантэя»
- Сумеснае прадпрыемства «Гатава-Тенэрі» таварыства з абмежаванай адказнасьцю
- РУП «Гарадзенскае вытворчае гарбарнае аб’яднаньне»
- ААТ «Кажэўнікаў»
- ААТ «Менскае вытворчае гарбарнае аб’яднаньне»
- Беларуска-чэскае сумеснае прадпрыемства «Сьмілавіцкі гарбарны завод» таварыства з абмежаванай адказнасьцю
Абутковыя
рэдагаваць- ААТ «Баранавіцкая абутковая фабрыка»
- СТАА «Белвэст»
- ЗАТ Сумеснае беларуска-гішпанскае прадпрыемства «Белкельмэ»
- ААТ «Бабруйская абутковая фабрыка»
- СТАА "Гомельская абутковая фабрыка «Праца-Стэцкевіч-Адамантан»"
- ААТ "Гродзенская абутковая фабрыка «Нёман»"
- ААТ «Чырвоны Кастрычнік»
- РУВП «Крычаўскі завод гумавых вырабаў ім. 50-годзьдзя БССР»
- Беларуска-брытанскае сумеснае прадпрыемства «ЛеГранд» — таварыства з абмежаванай адказнасьцю
- ААТ «Лідзкая абутковая фабрыка»
- Менскае абутковае ААТ «Прамень»
- РУВП "Баранавіцкая абутковая фабрыка «Рытм»"
- Гомельскае ўнітарнае рэспубліканскае прадпрыемства «Праца»
- СТАА "Фабрыка спэцыяльнага абутку «Праца — Нью-Лайн»"
- ААТ «Абутак»
- Беларуска-славенскае сумеснае прадпрыемства «Чаўляр» таварыства з абмежаванай адказнасьцю
- Беларуска-кіпрскае сумеснае прадпрыемства «Рэйлы» таварыства з абмежаванай адказнасьцю
- ЗАТ Беларуска-нямецкае сумеснае прадпрыемства «Отыка»
- ЗАТ «Сівельга»
- РУП «Сьмілавіцкая валяльна-войлачная фабрыка»
- Сумеснае беларускае-нямецкае таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Марка»
- СТАА «Сан Марка»
Іншыя
рэдагаваць- ЗАТ «Добрускі парцалянавы завод»
- ААТ «Менскі экспэрымэнтальна-фурнітурны завод»
- ААТ «Пінскі завод штучных скураў»
- ААТ «ЭКТБ»
- Вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Хімічная вытворчасьць» Менскага абутковага адкрытага акцыянэрнага таварыства «Прамень»
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Марына Носава (7 студзеня 2012) Канцэрн «Беллегпрам» у 2012 годзе павінен павялічыць экспарт на 10% Эканоміка. БелаПАН. Праверана 8 студзеня 2012 г.
- ^ Марына Носава (7 лістапада 2010) Прадпрыемствы канцэрна «Беллегпрам» павялічылі рознічны тавараабарот больш чым на 18% Эканоміка. БелаПАН. Праверана 8 студзеня 2012 г.
- ^ Марына Носава (10 сакавіка 2011) Канцэрн «Беллегпрам» адкрые ў Вільні сумеснае гандлёвае прадпрыемства Беларусь — Эўразьвяз. БелаПАН. Праверана 8 студзеня 2012 г.
- ^ О концерне // bellegprom.by
- ^ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ №276/2023 (укр.) Прэзідэнт Украіны
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная старонка (рас.)