Жыгімонт Стары
Жыгімонт Стары, Жыгімонт II[3][a] (1 студзеня 1467 — 1 красавіка 1548) — вялікі князь літоўскі і кароль польскі (1506—1548). Пяты сын Казімера і Альжбеты Аўстрыйскай, унук Ягайлы.
Жыгімонт Стары лац. Žygimont Stary[1] | |
Жыгімонт. Невядомы мастак, XVI стагодзьдзе | |
Вялікі князь літоўскі | |
1506 — 1548 | |
Каранацыя | 24 студзеня 1507, Кракаў |
Папярэднік | Аляксандар |
Наступнік | Жыгімонт Аўгуст |
Кароль польскі | |
1506 — 1548 | |
Каранацыя | 24 студзеня 1507, Кракаў |
Папярэднік | Аляксандар |
Наступнік | Жыгімонт Аўгуст |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 1 студзеня 1467, Казяніцы, Польшча |
Памёр | 1 красавіка 1548 (81 год), Кракаў, Польшча |
Пахаваны | 7 ліпеня 1548, |
Нашчадкі |
ад 1-га шлюбу: Ганна і Ядвіга ад 2-га шлюбу: Жыгімонт, Альбрэхт, Ізабэла, Ганна, Кацярына |
Каралеўскі дом | Ягелоны |
Дынастыя | Ягайлавічы (Гедзімінавічы) |
Жонкі |
Барбара Запольская Бона Сфорца |
Бацька | Казімер Ягелончык |
Маці | Альжбета Аўстрыйская |
Узнагароды | |
Подпіс |
Імя
рэдагавацьЗігімунд, Зігімунт, Зігісмунд або Зігісмонд, пазьней Зыгмунд, Зыгмант або Жыгмант (Sigimund, Sigimunt, Sigismund, Sigismondus[4], Siegmund, Zygmont[5], Żygmont[5]) — імя германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгел, Зыгер; германскія імёны Sigibot, Sigel, Siger) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[7], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Скірмунт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sciremunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[8] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[7]. Такім парадкам, імя Жыгімонт азначае «перамога гарлівасьці»[9].
Адпаведнасьць імя Жыгімонт германскаму імю Sigimund сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[10], і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[11].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Sigmund, Sigismundus (абодва 1506 год); Жигимонт (1514 год)[12]; Великославному господарю королю Жикгимонту Казимировичу (Валынскі кароткі летапіс); король его милость полский, великий князь литовский Жикгимонт Казимерович… Жикгимонт Старый (Баркулабаўскі летапіс)[13].
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў Казяніцах Радамскага павету Каралеўства Польскага ў 1467 годзе; да ўступленьня на пасад насіў тытул князя Апельн і Глогаў. Атрымаў добрую адукацыю, валодаў некалькімі мовамі[14]. Атрымаў ад старэйшага брата, караля Чэхіі і Вугоршчыны Уладзіслава II, Глогаўскае (з 1498 году) і Апольскае (з 1500 году) княствы ў Сылезіі, дзе набыў рэпутацыю разумнага і распарадчага кіраўніка. У 1504 годзе годзе прызначаны каралеўскім намесьнікам Сылезіі, пазьней Лужыцы.
Мянушку Стары набыў праз тое, што зрабіў сваім саўладцам — вялікім князем літоўскім (каранаваны ў 1529 годзе) і каралём польскім (каранаваны ў 1530 годзе) супольна з сабой свайго малога 10-гадовага сына, таксама Жыгімонта[15].
Выкліканы Аляксандрам у Вільню, адразу па ягоным пахаваньні быў абраны вялікім князем літоўскім (20 кастрычніка 1506 году), а потым, нягледзячы на апазыцыю сэнатараў з Малой Польшчы, на петрокаўскім сойме 8 сьнежня 1506 году — каралём польскім. Каранацыя адбылася ў Кракаве 24 сьнежня 1507 году.
Нашчадкі
рэдагавацьДвойчы браў шлюб. 18 лютага 1512 году ажаніўся з Барбарай Запольскай (Барбара Заполья, дачка вугорскага князя Стэфана Заполья; 1495—1515). У гэтым шлюбе нарадзіліся дзьве дачкі:
- Ганна (1515—1520)
- Ядвіга (1513—1573), з 1535 году другая жонка Яхіма II Гектара, курфюрста брандэнбурскага (1505—1571).
Па сьмерці першай жонкі 18 красавіка 1518 году пабраўся шлюбам з Бонай Сфорца, дачкой мілянскага гэрцага. У гэтым шлюбе нарадзіліся два сыны:
- Жыгімонт Аўгуст, вялікі князь літоўскі і кароль польскі;
- Альбрэхт;
і чатыры дачкі:
- Ізабэла Ягелонка (1519—1559) Яна Запольскі (Янош Заполья) (1487—1540), караля Вугоршчыны (1527—1540), князя трансыльваніі;
- Соф’я (1522—1575), жонка Генрыха V Малодшага, гэрцага браўншвэйг-вольфэнбютэльскага (1489—1568);
- Ганна Ягелонка (1523—1596), каралева польская, жонка князя Сяміградзьдзя Стэфана Баторыя, караля польскага (1576—1586);
- Кацярына Ягелонка (1526—1583), з 1562 году першая жонка Юхана III Ваза, караля Швэцыі, герцага Фінляндыі;
Унутраная палітыка
рэдагавацьУнутраная палітыка Жыгімонта Старога скіроўвалася на ўмацаваньне дзяржавы, але вайсковыя і фінансавыя рэформы, спробы вяртаньня каралеўскіх і вялікакняскіх маёнткаў, захопленых магнатамі, ня мелі значнага посьпеху[16]. У 1537 годзе супраць Жыгімонта Старога і магнатаў узьняўся фэўдальны мяцеж польскай сярэдняй шляхты — так званая «Курыная вайна». Баярства ВКЛ дамаглося роўных правоў для ўсяго вышэйшага стану, быў уведзены адзіны кодэкс законаў для дзяржавы — Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 году.
Другая жонка, Жыгімонта Старога — Бона Сфорца (з 1518 году) — адыгрывала пры ім значную ролю ў палітычным жыцьці дзяржавы, намагалася забясьпечыць пасады ў Польшчы і ВКЛ свайму сыну Жыгімонту Аўгусту, ў 1522 годзе прайшло яго намінальнае абраньне другім вялікім князем літоўскім, а ў 1529 — другім каралём Польшчы.
Замежная палітыка
рэдагавацьПраводзіў актыўную замежную палітыку. У 1531 годзе ў змаганьні за Пакуцьце атрымаў перамогу над малдаўскім гаспадаром Пятром Рарэшам. Праводзячы антыгабсбурскую палітыку, склаў у 1524 годзе хаўрус з Францыяй і ў 1533 з Турэччынай. Мусіў весьці абарончыя войны[17] з Маскоўскай дзяржавай — у 1507—1508, 1512—1522 і 1534—1537, у выніку якіх ВКЛ страціла Смаленск. Для адбіцьця нападаў крымскіх татараў ва Ўкраіне ўтварыў памежную варту зь мясцовых жыхароў — казакаў.
У час уладарства Жыгімонта Старога ў Польшчы і ВКЛ пашырылася Рэфармацыя ў розных плыняў, што спрыяла далейшаму ўздыму гуманізму і адукацыі[18].
У часе перамогі Рэфармацыі ў Прусіі згадзіўся на разцэркаўленьне маёмасьці, у прыватнасьці зямель, сэкулярызацыю Тэўтонскага ордэна і ўтварэньне на яго тэрыторыі васальнага ў адносінах да Каралеўства Польскага Прускага герцагства на чале з Альбрэхтам Гогенцолернам — сваім пляменьнікам. За Жыгімонтам Старым, па загадкавай сьмерці апошніх мазавецкіх князёў, у 1526—1529 гадох з Польшчай узьядналася Мазавецкае княства.
Мова і культура
рэдагавацьУ сваёй лацінамоўнай грамаце Дарагічынскай зямлі (Вільня, 1516 год) адзначаў, што ў «народнай літоўскай мове» (лац. vulgo Lituanico) судовыя выканаўцы называюцца «дзецкія» (Dzieczkie)[19][20].
Галерэя
рэдагавацьТворы малярства
рэдагаваць-
Невядомы мастак, 1526 г.
-
H. Dürer, 1530 г.
-
Невядомы мастак, XVI ст.
-
Л. Кранах малодшы, каля 1565 г.
-
Невядомы мастак, каля 1645 г.
-
Невядомы мастак, XVII ст.
-
Невядомы мастак, XVIII ст.
-
Невядомы мастак, XVIII ст.
-
Невядомы мастак, XVIII ст.
-
К. Александровіч, XVIII ст.
-
1750—1763 гг.
-
Невядомы мастак, 1799 г.
-
Ю. Смуглевіч, 1822 г.
-
Невядомы мастак, XIX ст.
-
A. Lesser, 1830—1884 гг.
-
М. Краеўскі, 1866—1870 гг.
Графічныя партрэты
рэдагаваць-
Невядомы мастак, 1549 г.
-
Невядомы мастак, 1551 г.
-
Невядомы мастак, 1555 г.
-
Невядомы мастак, 1578 г.
-
А. Мыліюс, 1594 г.
-
Невядомы мастак, 1602 г.
-
Невядомы мастак, 1605 г.
-
Невядомы мастак, 1620 г.
-
Невядомы мастак, 1684 г.
-
A. Bozza, 1831 г.
-
Ю. Азямблоўскі, 1831 г.
-
Я. Зянкевіч, 1852 г.
Пячаці і гербы
рэдагаваць-
Пячаць
-
З дрэварыта 1578 г.
-
Я. Матэйка, 1875 г.
-
Б. Старжынскі, 1875—1900 г.
Папярэднік Аляксандар |
Вялікі князь літоўскі 1506—1548 |
Наступнік Жыгімонт Аўгуст |
Кароль польскі 1506—1548 |
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Жыґімонт = Žygimont // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
- ^ а б в г Deutsche Nationalbibliothek Record #118797158 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Насевіч В. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12—18 стагоддзяў. — Менск: БелЭН, 1993.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 198.
- ^ а б Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 179.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1330.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 157.
- ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 174.
- ^ Žyhimont I Stary // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London, 1998. P. 226.
- ^ Вялікі князь Жыгімонт I Стары // Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012.
- ^ Грыцкевіч А. Жыгімонт I // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 377.
- ^ Грыцкевіч А. Жыгімонт I Стары // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 627.
- ^ Грыцкевіч А. Жыгімонт I Стары // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 628.
- ^ Januszowski J. Statuta, prawa y constitucie. — Kraków, 1600. S. 834.
- ^ Statut litewski. Zbior praw Litewskich od roku 1389 do roku 1529. — Poznań, 1841. S. 119.
Літаратура
рэдагаваць- Арлоў У., Герасімовіч З. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае / Рэц. А. Грыцкевіч, У. Ляхоўскі; рэд. З. Санько; картограф В. Цемушаў. — KALLIGRAM, spol s r.o., 2012. — 400 с. : іл. ISBN 978-985-6919-82-7.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
- Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. — 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.