Зыгел (Зыгель), Зэгала, Жыгала (Жыгель), Сігайла — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Sigel
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Sigo + Gelo
Sigo + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Зыгель, Зэгала, Жыгала, Жыгель, Сігайла
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Зыгел»

Паходжаньне

рэдагаваць

Сігела або Сігала, пазьней Зыгель або Зэгель (Sigelo, Sigala, Sigel, Segel[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгер, Жыгімонт; германскія імёны Sigibot, Siger, Sigimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[3], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[4].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Сігель (Sigiel)[5] і Жыгела (Żygieło)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Sygele (1 траўня 1291 году)[7]; Жигаля (2-я пал. XV ст.)[8]; служебника… Зыкля… тотъ Зыгкель (11 жніўня 1542 году)[9]; подданыхъ короля его милости Томаша Зигеля (5 лістапада 1551 году)[10]; Maciey Zegało (1554 год)[11]; sioło Mithkuny… Sthefan Zagiel z synmi thrzema Sthanisławem, Urbanem a Grygolem (28 жніўня 1598 году)[12]; Szegielowa wdowa (30 чэрвеня 1652 году)[13]; Żygielowicz... Zygiełowycz (1671—1681 гады)[14]; Anton Zegal (23 сакавіка 1698 году)[15]; u Kazimierza Żegiela (6 студзеня 1700 году)[16]; Zygieliewicz (1720 год)[17]; Wojdat Sigajllo (XIX ст.)[18].

Носьбіты

рэдагаваць
  • Жыгаля — жыхар Ноўгараду, які ўпамінаецца ў XV стагодзьдзі[8]
  • Якуб Мікалаевіч Зыгел — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1583 годзе[19]
  • Войцех Жыгелёвіч (Wojciech Żygielowicz) — жыхар Вільні, які ўпамінаецца ў 1631 годзе[20]
  • Ян Зыгелевіч (Jan Zygielewicz) — жыхар Вільні, які ўпамінаецца ў 1649 годзе[21]
  • Андрэй Жыгала — жыхар вёскі Новага Сяла (Менскае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1777 годзе[22]
  • Андрэй, Марыя і Фядора Жыгалы — жыхары вёскі Адамаўкі (каля Будзенічаў, Менскае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1779 годзе[23]

Жыгелевічы (Żygielewicz, Żygilewicz) — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[24].

На гістарычнай Вількаміршчыне існуе вёска Жыгелішкі, на гістарычнай ВіцебшчынеЖыгалы.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 55.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1318.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Uzdila A. Kiek mūsų kalbos išlikę lenkų pavardėse // Terra Jatwezenorum. 2017—2018. P. 56.
  6. ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 382.
  7. ^ Chartularium Lithuaniae res gestas magni ducis Gedeminne illustrans. — Vilnius, 2003. P. XXXI.
  8. ^ а б Зализняк А. А. Древненовгородский диалект. 2-е изд. — М., 2004. С. 682, 739.
  9. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 227.
  10. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 128.
  11. ^ Karalius L. 1554 metų Balninkų dvaro valakų matavimo registras // Istorijos šaltinių tyrimai. T. 5, 2014. P. 249.
  12. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 502.
  13. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 25. — Вильна, 1898. С. 346.
  14. ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 224.
  15. ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 424.
  16. ^ Łapiński Ł., Wilczewski W. F. «Komput katolików» parafii żołudzkiej z 1700 roku // Archiwa, Biblioteki i Muzea Kościelne. Nr. 115, 2021. S. 267.
  17. ^ Sinkevičiūtė D. Lietuvių dvikamienių vardų trumpinių kilmės asmenvardžiai ir jų kamienų užrašymo ypatybės Vilniaus naujųjų miestiečių ir laiduotojų 1661—1795 metų sąraše // Archivum Lithuanicum. T. 18, 2016. P. 233.
  18. ^ Jencius-Butautas V.Kunigaikščių portretų galerija Alovės dvare // Voruta. Nr. 5 (835), 2017. P. 5—14.
  19. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 104.
  20. ^ Frejlich K. Pod przysądem horodnictwa wileńskiego. O jurydyce i jej mieszkańcach w XVII wieku. — Toruń, 2022. S. 193.
  21. ^ Frejlich K. Pod przysądem horodnictwa wileńskiego. O jurydyce i jej mieszkańcach w XVII wieku. — Toruń, 2022. S. 159.
  22. ^ Яўген Анішчанка, Будевичи инвентарь 1777 г. в Минском воеводстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 22 лютага 2018 г.
  23. ^ Яўген Анішчанка, Буденичи инвентарь 1779 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 31 кастрычніка 2018 г.
  24. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 381.