Крымскія татары
Кры́мскія тата́ры, крымцы — цюркамоўная нацыя, якая жыве на паўвостраве Крым. Размаўляюць на крымскататарскай мове. Этнагенэз крымскіх татар праходзіў незалежна ад волскіх татараў.
|
Расьсяленьне
рэдагавацьПражываюць у асноўным у Крыме (каля 253 тыс. у 2001 г[1]) і прылеглых раёнах кантынэнтальнай Украіны, а таксама ў Турцыі, Румыніі (20,3 тыс. у 2011 годзе[2]), Узбэкістане (90 тыс., ацэнкі ад 10 тыс. у 2000 г.[3] да 100 тыс.[4]), Расеі (2449 у 2010 г.[5], у асноўным у Краснадарскім краі), Баўгарыі (3 тыс.).
Гісторыя
рэдагавацьЭтнагенэз
рэдагавацьКрымскія татары сфармаваліся як народ у Крыме і зьяўляюцца нашчадкамі розных народаў. Яны мігравалі на тэрыторыю паўвострава. Асноўныя этнічныя групы, якія засялялі ў розныя часы Крым і якія прынялі ўдзел у фармаваньні крымскага народу — гэта таўры, скіфы, сарматы, аланы, булгары (протабаўгары), грэкі, готы, хазары, печанегі, полаўцы, італьянцы, чаркесы, малаазійскія туркі.
Іслам стаў актыўна распаўсюджвацца ў Крыме пасьля прыняцьця яго Узбэк-ханам у якасьці дзяржаўнай рэлігіі.
У выніку перавагу на тэрыторыі паўвострава атрымала імя «татары», пачаліся працэсы асіміляцыі і кансалідацыі стракатага этнічнага канглямэрату ў адзіную крымскую нацыю. На працягу некалькіх стагодзьдзяў склалася сучаснае нацыянальнае аблічча крымскіх татараў і крымскататарская мова на аснове палавецкай мовы.
У 1921 годзе была створаная Крымская Аўтаномная Савецкая сацыялістычная рэспубліка нягледзячы на тое, што крымскія татары складалі ў ёй толькі 25 % насельніцтва[6].
У маі 1944 году кіраўнік СССР Ёсіф Сталін загадаў дэпартаваць 200000 крымскіх татар ва Ўзбэкістан з-за таго, што яны, нібыта, былі нацысцкімі калябарантамі. Паводле афіцыйных зьвестак ураду СССР, у першы год пасьля дэпартацыі 25 % крымскіх татар загінулі. Падлікі саміх крымскіх татар сьведчаць, што загінулі 46 % чалавек. Паводле перапісу насельніцтва Ўсбэкістану ў 1989 годзе там пражывалі 188 772 крымскіх татараў[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Про кількість та склад населення Автономної Республіки Крим за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 року (укр.). Державний комітет статистики України. Праверана 3 мая 2017 г.
- ^ Rezultate definitive ale Recensământului Populaţiei şi al Locuinţelor – 2011 (рум.). Institutul naţional de statistică. Праверана 3 мая 2017 г.
- ^ Этнический атлас Узбекистана. — Институт «Открытое общество» - Фонд содействия - Узбекистан, 2002. — С. 206. — ISBN 5-862800-10-7
- ^ Kuzio, T. Crimean Tatars Divide Ukraine and Russia // Eurasia Daily Monitor. — 2009. — Vol. 6. — № 121.
- ^ Всероссийская перепись населения 2010 г. (рас.). Демоскоп weekly. Праверана 3 мая 2017 г.
- ^ Deported Nationalities (анг.). World Directory of Minorities. Праверана 3 мая 2017 г.
- ^ Всесоюзная перепись населения 1989 года. (рас.). Демоскоп weekly. Праверана 3 мая 2017 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |