Бургундзкая мова
Бургундзкая мова — мёртвая мова бургундаў, якая традыцыйна залічваецца да групы ўсходнегерманскіх моваў (хоць гэтая клясыфікацыя часам аспрэчваецца[1]).
Бургундзкая мова | |
Колькасьць карыстальнікаў |
|
---|---|
Афіцыйны статус | |
Пісьмо | Gothic script[d] |
Коды мовы |
Месцам раньняга мешкаваньня бургундаў лічыцца паўднёвая Скандынавія, прытым іх прарадзімай называецца востраў Борнгальм (з стараскандынаўскага Burgundaholmr 'востраў бургундаў') у Балтыйскім моры. З пачаткам эпохі Вялікага перасяленьня народаў бургунды ўварваліся ў заходнюю частку Цэнтральнай Эўропы, дзе заснавалі дзяржаву з сталіцай у Вормсе. Па разгроме каралеўства ў 437 годзе бургунды перамясьціліся на ўсход сучаснай Францыі, дзе заснавалі другую дзяржаву, якая праіснавала да сярэдзіны VI стагодзьдзя.
Бургундзкая мова меркавана вымерла да канца VI стагодзьдзя. Тэрыторыя, на якой існавала другое каралеўства, захавала за сабой назву «Бургундыя», але самі бургунды асыміляваліся ў асяродзьдзі заваяваных імі гала-рымлянаў і сфармавалі мову бургіньён.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Wolfram H. The Roman Empire and Its Germanic Peoples. — University of California Press, 1997. P. 259.