Дзецкі
Дзецкі — за часамі Русі выхадзец з найніжэйшай («малодшай») часткі дружыны[1], за часамі Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVII стагодзьдзях найніжэйшы ўраднік у сыстэме адміністрацыйнага кіраваньня, судовы выканаўца.
Этымалёгія
рэдагавацьМае славянскае паходжаньне ад слова дзеці[2].
Вялікі князь літоўскі Жыгімонт Стары ў сваёй лацінамоўнай грамаце Дарагічынскай зямлі (Вільня, 1516 год) адзначаў, што ў «народнай літоўскай мове» (лац. vulgo Lituanico) судовыя выканаўцы называюцца «дзецкія» (Dzieczkie)[3][4].
Вялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьІснавалі дзецкія вялікага князя, ваяводаў, намесьнікаў, цівуноў.
Уводзіў ва ўладаньне маёнткам, дастаўляў зьвінавачанага ў суд, арыштоўваў яго, ажыцьцяўляў судовае спагнаньне. Плата, якую атрымліваў дзецкі, называлася дзецкаваньне. Зь сярэдзіны XVI ст. функцыі дзецкага ў судох выконваў возны[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ласкавы Г. Дзецкі // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 227.
- ^ Сьвяжынскі Ў. Лінгвістычныя праблемы падрыхтоўкі выдання ўнутраных вопісаў актаў Магілёўскага магістрата. Т. 1 // Архіварыус. Вып. 1, 2001. С. 134.
- ^ Januszowski J. Statuta, prawa y constitucie. — Kraków, 1600. S. 834.
- ^ Statut litewski. Zbior praw Litewskich od roku 1389 do roku 1529. — Poznań, 1841. S. 119.
- ^ Пазднякоў В. Дзецкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 585.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2