1939
год
(Перанакіравана з «1939 год»)
Гады |
1936 · 1937 · 1938 — 1939 — 1940 · 1941 · 1942 |
Дзесяцігодзьдзі |
1910‑я · 1920‑я — 1930‑я — 1940‑я · 1950‑я |
Стагодзьдзі |
XIX ст. — XX стагодзьдзе — XXI ст. |
Грыгарыянскі каляндар | 1939 MCMXXXIX |
Ад заснаваньня Рыму | 2692 |
Армянскі каляндар | 1388 ԹՎ ՌՅՁԸ |
Каляндар Багаі | 95 — 96 |
Бізантыйскі каляндар | 7447 — 7448 |
Бірманскі каляндар | 1301 |
Будысцкі каляндар | 2483 |
Каляндар бэрбэраў | 2889 |
Габрэйскі каляндар | 5699 — 5700 |
Галяцэнскі каляндар | 11939 |
Іранскі каляндар | 1317 — 1318 |
Індуісцкія календары | |
· Бікрам Самват | 1994 — 1995 |
· Нацыянальны каляндар | 1861 — 1862 |
· Калі-юга | 5040 — 5041 |
Карэйскі каляндар | 4272 |
Кітайскі каляндар | 4635 — 4636 |
Копцкі каляндар | 1655 — 1656 |
Мусульманскі каляндар | 1357 — 1358 |
Тайскі сонечны каляндар | 2482 |
Этыёпскі каляндар | 1931 — 1932 |
1939 (MCMXXXIX) — звычайны год Грыгарыянскага календара, які пачынаецца ў нядзелю; 1939-ы год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 939-ы год II тысячагодзьдзя, 39-ы год XX стагодзьдзя і 10-ы і апошні год 1930-га дзесяцігодзьдзя.
Падзеі
рэдагаваць- 24 студзеня — адкрытая Дзяржаўная карцінная галерэя БССР — сёньня Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь
- 10 сакавіка — у Менску адкрыты будынак Дзяржаўнага тэатру опэры й балету Беларусі
- 8 траўня — у Эстоніі заснавалі «Электрычны цэнтар»
- 23 жніўня — у Маскве падпісаны Пакт Молатава — Рыбэнтропа
- 26 жніўня — Інцыдэнт у Ябланкаве
- 31 жніўня — Гляйвіцкая правакацыя
- 1 верасьня — пачатак Другой сусьветнай вайны
- 14 верасьня — пачатак абароны Берасьцейскай крэпасьці польскімі войскамі
- 17 верасьня — пачатак інвазіі Чырвонай Арміі на Польшчу, захоп шматлікіх населеных пунктаў, у тым ліку Дзісны (пасьля барацьбы) і Баранавічаў
- 17 верасьня — антыпольскія выступленьні, дывэрсіі ў Скідзелі, Мастах
- 17 верасьня — польскі прэзыдэнт, урад, замежныя дыпляматы пры ўраду, галоўнакамандуючы, прымас ды іншыя асобы пакінулі Польшчу і перайшлі да Румыніі, дзе сталі інтэрнаваныя
- 18 верасьня — нямецкія войскі занялі Берасьцейскаю крэпасьць
- 18 верасьня — участкі Чырвонай Арміі занялі Ліду і Наваградак
- 22 верасьня — скончылася абарона Горадні перад Чырвонай Арміяй
- 22 верасьня — пад Кодзеўцамі 101 полк уланаў (Войска Польскае) выграў бітву з участкамі Чырвонай Арміі
- 22 верасьня — СССР і Нямеччына папярэдне ўсталявалі мяжу між сабой у Польшчы па рацэ Вісьле
- 22 верасьня — супольны парад нямецкіх і савецкіх ваенных участак у Берасьці, горад быў перададзены бальшавікам
- 22 верасьня — нямецкія войскі перадалі Беласток савецкім уладам
- 22 верасьня — пасьля 10-дзённай абароны перад немцамі, польскія абаронцы Львова капітулявалі перад участкамі Чырвонай Арміі
- 22 верасьня — за часам аблогі Варшавы загінуў генэрал-палкоўнік граф Вэрнэр фон Фрытш
- 22 верасьня — параза Польшчы ў бітве пад Ламянкамі
- 22 верасьня — у Вільні прадаўся першы нумар «Віленскай праўды» (на беларускай мове)
- 24 верасьня — участкі Чырвонай Арміі занялі Лукаў
- 28 верасьня — капітуляцыя Варшавы
- 28 верасьня — нямецкія войскі перадалі бальшавікам Пшэмысьль
- 28 верасьня — дагавор аб дружбе і граніцы паміж СССР і Нямеччынай
- 28 верасьня — бітва групы Корпусу аховы памежжа з участкамі Чырвонай Арміі пад Шацкам
- 29 верасьня — капітуляцыя Модлінскай крэпасьці
- 30 верасьня — дымісія прэзыдэнта Польшчы Ігнація Масьціцкага, ва ўрад уступіў Уладзіслаў Рачкевіч. Зьмяніўся таксама ўрад — новым прэм’ер-міністрам стаў Уладзіслаў Сікорскі
- 30 верасьня — у Кіеве саветы арыштавалі польскага консула Ежы Матусінскага
- 1 кастрычніка — на тэрыторыі Келецкага ваяводзтва зьявіўся і пачаў партызанскія баі атрад конны Генрыка Дабжанскага «Губаля», які эвакуіраваўся з Гарадзеншчыны
- 1 кастрычніка — капітуляцыя Гелю, які біўся з 1 верасьня
- 3 кастрычніка — першая кансьпірацыйная газэта ў Варшаве
- 5 кастрычніка — капітуляцыя Самастойнай Апэрацыйнай Групы Палесьсе, канец верасеньскай кампаніі
- 5 кастрычніка — у Варшаве адбыўся вайсковы парад, які прымаў Адольф Гітлер
- 10 кастрычніка — СССР перадае Вільню Летуве
- 28 кастрычніка — у Беластоку пачаў працу Народны Сход Заходняй Беларусі, які прыняў Дэклярацыю пра ўключэньне Заходняе Беларусі ў склад БССР
- 2 лістапада — на пазачарговай V сэсіі Вярхоўнага Савету СССР у Маскве быў прыняты закон пра ўлучэньне Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюзу і ўваходжаньне яе ў БССР
Нараджэньні
рэдагаваць- 7 студзеня — Пётар Чавус, беларускі вайсковы дзяяч, першы міністар абароны Рэспублікі Беларусь
- 17 студзеня — Аляксандар Залескі, беларускі матэматык і сябар-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- 15 студзеня — Васіль Шынкароў, беларускі гісторык
- 16 лютага — Чэслаў Немэн, польскі музыка і сьпявак
- 14 сакавіка — Віктар Ганчароў, беларускі радыёфізык
- 1 красавіка — Анатоль Федарук, беларускі навуковец, біёляг
- 25 красавіка — Зінаіда Бандарэнка, беларуская тэлевядучая
- 3 траўня — Леанід Нячаеў, савецкі і расейскі кінарэжысэр, народны артыст Расеі
- 8 траўня — Віталь Курашык, беларускі дыплямат
- 8 чэрвеня — Норман Дэвіс, ўэйлскі гісторык
- 15 ліпеня — Пётар Навасад, беларускі сьпявак, заслужаны артыст Беларусі
- 22 жніўня — Сяргей Казлоў, савецкі пісьменьнік-казачнік, паэт
- 29 жніўня — Джоэл Шумахэр, амэрыканскі рэжысэр
- 19 кастрычніка — Вячаслаў Клыкаў, расейскі скульптар
- 26 лістапада — Ціна Тэрнэр, амэрыканская і швайцарская сьпявачка
Сьмерці
рэдагаваць- 2 студзеня — Раман Дмоўскі, польскі палітычны дзяяч, публіцыст
- 4 лютага — Эдуард Сэпір, амэрыканскі антраполяг і мовазнаўца
- 21 лютага — Вячаслаў Адамовіч, беларускі палітычны і вайсковы дзяяч, выдавец, публіцыст
- 2 сакавіка — Оскар Мілаш, францускі паэт беларускага паходжаньня
- 22 верасьня — Юзэф Альшына-Вільчынскі, польскі вайсковец
- 30 верасьня — Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі (пс. Стары Ўлас), паэт, празаік, зьбіральнік беларускага фальклёру
- Юльян Неч, польскі гісторык, дасьледнік Валыні