Пётар Навасад

беларускі сьпявак
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Навасад.

Пётар Аляксандравіч Навасад (15 ліпеня 1939, в. Шэлехава, Пухавіцкі раён, Менская вобласьць — 16 чэрвеня 1994) — беларускі сьпявак (барытанальны тэнар), заслужаны артыст Беларусі (1989).

Пётар Навасад
Дата нараджэньня 15 ліпеня 1939(1939-07-15)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 16 чэрвеня 1994(1994-06-16) (54 гады)
Занятак музыка
Месца працы
Узнагароды
заслужаны артыст Беларускай ССР

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся 15 ліпеня 1939 году ў в. Шэлехава Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці.

З 1960 года — артыст Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Беларусі. Валодаў моцным, роўным ва ўсіх рэгістрах голасам прыгожага тэмбру вялікага дыяпазону, дакладнай інтанацыяй. Яго выканальніцкая манера вылучалася абаяльнасьцю, шчырасьцю, эмацыянальнасьцю. Выконваў адказныя сола ў праграмах калектыву, у тым ліку беларускія і расейскія народныя песьні.

Памёр 16 чэрвеня 1994 году.

Узнагароды

рэдагаваць
  • заслужаны артыст Беларусі (1989).

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Дрынеўскі М. П. Навасад Пётр Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2000 Т. 11: Мугір — Паліклініка. — С. 101.