Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі

беларускі паэт, публіцыст, фальклярыст

Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі (пс. Стары Ўлас; 22 сакавіка 1865, Валожын — 30 верасьня 1939, Вільня) — беларускі паэт, публіцыст, зьбіральнік беларускага фальклёру.

Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі
Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Стары Ўлас
Нарадзіўся 22 сакавіка 1865
м. Валожын
Памёр 30 верасьня 1939
м. Вільня
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Мова беларуская
Значныя творы Год беларуса
Творы ў Вікікрыніцах
Творы на сайце Knihi.com

Біяграфія рэдагаваць

Асірацеўшы ў десяць гадоў, пайшоў працаваць памочнікам кухара да пана. Быў кухарам, аб’езьнікам, лясьнічым у маёнтку Сужаны на Віленшчыне. Жыў у вёсцы Варняны Астравецкага раёну, у Вільні. У 1910 заснаваў школу пісьменнасьці, у якой разам са сваімі дочкамі вучыў дзяцей грамаце. Своеасаблівым летапісам працы і побыту сялянства зьяўляецца паэма «Год беларуса» (1911)[1].

У 1920 пераехаў у вёску Сужаны, а пазьней у Шашэльгішкі Віленскага павету, дзе займаўся земляробствам.

З 1907 друкаваўся ў «Нашай Ніве», потым у заходнебеларускіх выданьнях. У беларускіх календарах зьмяшчаў вершы і вершаваныя апавяданьні. Выступаў і як публіцыст. Шэраг вершаў надрукаваны ў «Анталогіі беларускай паэзіі» (1961) і ў зборніку «Беларуская дакастрычніцкая паэзія» (1969). У 1990 выдадзена кніга збораў яго публіцыстыкі «Год беларуса».

Пра Старога Ўласа трапна сказаў Максім Гарэцкі: «Такія паэты маюць у нашай паэзіі літаральна маральнае значэнне як песняры з мазольнаю рукой, што ня толькі „з народу“, але і „сам народ“. Яго творы часам ня вельмі складныя, але чуецца ў іх сіла самае зямлі, непасрэдны павеў самога жыцьця беларускай вёскі. Яны — натуральны адростак народнай паэзіі, казак і гутарак, легендаў і жартаў»[2].

Пахаваны ў Вільні на могілках Росы. На яго магіле паставілі дубовы крыж бяз надпісу.

У Валожыне на доме па вуліцы Савецкай, 49, зьмешчана мэмарыяльная дошка ў гонар самабытнага паэта-земляка Старога Ўласа.

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць