Анатоль Федарук
Анатоль Федару́к[1] (1 красавіка 1939, в. Хабы, Берасьцейскі раён — 11 жніўня 2022[2]) — беларускі навуковец ў галіне геабатанікі, інтрадукцыі расьлін і садова-паркавага мастацтва. Доктар біялягічных навук (1991), прафэсар (1995).
Анатоль Федарук | |
Дата нараджэньня | 1 красавіка 1939 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 11 жніўня 2022 (83 гады) |
Месца вучобы | |
Занятак | навуковец, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | батаніка, дэндралогія[d], садова-паркавае мастацтва[d] і гісторыя культуры[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялягічных навук[d] |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў Берасьцейскі пэдагагічны інстытут (1961). У 1970 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю[3]. 3 1970 году ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, з 1976 — у Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай АН (загадчык лябараторыі, намесьнік дырэктара), з 1992 году ў Беларускім пэдагагічным унівэрсытэце (загадчык катэдры).
Навуковая дзейнасьць
рэдагавацьНавуковыя працы па інтрадукцыі і акліматызацыі расьлін, праблемах культурфітацэнозаў, папуляцый дрэвавых інтрадуцэнтаў, рэпрадукцыі кветкава-дэкаратыўных расьлін і садова-паркавага мастацтва.
Але найбольшую славу і вядомасьць яму прынесьлі працы па старажытных парках і сядзібах Беларусі, якія сталі клясычнымі ў сваёй галіне і без якіх не абыходзіцца ніводзін сур’ёзны гісторык ці экскурсавод. Галоўныя працы ў гэтай галіне: «Садово-парковое искусство Белоруссии» (1989), "Старинные усадьбы Минского края (2000); "Старинные усадьбы Берестейщины (2006).
Выбраная бібліяграфія
рэдагаваць- Интродуцированные деревья и кустарники западной части Белоруссии / А. Т. Федорук; Пад рэд. Івана Юркевича. — Мн., БГУ, 1972. — 192 с.
- Ботаническая география. Полевая практика. — Мн., БГУ, 1976. — 224 с.
- Древесные растения садов и парков Белоруссии. — Мн.: Наука и техника, 1980. — 208 с.
- Жыццёвыя формы раслін: вуч. дап. па экалогіі. — Мн., 1996. — 63 с.
- Старинные парки Белоруссии: Инвентаризация, стилевые особенности, сохранение и функциональное использование. — Мн.: Полымя, 1985. — 95 с.
- Садово-парковое искусство Белоруссии. — Мн.: Ураджай, 1989. — 247 с.
- Старинные усадьбы Минского края. — Мн.: Полифакт. — Лекция, 2000. — 416 с.
- Старинные усадьбы Берестейщины. — Мн.: БелЭн, 2006. — 2-е изд. — 576 с.
- Экология: учебное пособие. — Мн.: Выш. шк., 2010. — 426 с.
Узнагароды
рэдагаваць- Ганаровая грамата Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналёгіях Рэспублікі Беларусь (1998).
- Адмысловая прэмія прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Архітэктура і рэстаўрацыя» (2006).
- Ганаровая грамата Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2006).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 16.
- ^ Памёр Анатоль Федарук, Наша Ніва, 12-08-2022
- ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 581 с.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2003 Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — С. Федарук Анатоль Тарасавіч.
- Федарук Анатоль Тарасавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с, іл. — 10 000 ас. — С. 194
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Федорук Анатолий Тарасович (рас.) // Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна
- Федарук Анатоль Тарасавіч на бачыне анляйнавай энцыкляпэдыі «Беларусь у асобах і падзеях»