Зінаіда Бандарэнка

народная артыстка Беларусі

Зінаíда Алякса́ндраўна Бандарэ́нка (нар. 25 красавіка 1939, Менск) — дыктарка Беларускага тэлебачаньня.

Зінаіда Бандарэнка
Дата нараджэньня 25 красавіка 1939(1939-04-25) (85 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак палітык, дыктарка
Узнагароды
народны артыст Беларускай ССР заслужаны артыст Беларускай ССР
Мэдаль да стагодзьдзя БНР
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бандарэнка.

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзілася 25 красавіка 1939 году ў Менску ў сям’і хірурга і сялянкі.

Пасьля школы займалася у тэатральнай студыі і прайшла па конкурсе на Гомельскае тэлебачаньне. У 1960 годзе патрапіла ў Менск весьці на Беларускім тэлебачаньні Дні Гомельскай вобласьці. Пасьля была запрошаная працаваць на рэспубліканскім тэлебачаньні. Прадстаўляла Беларусь на фэстывалях СССР і за мяжой.

У 2008 годзе ўступіла ў Аб’яднаную грамадзянскую партыю. Рыхтавала журналістаў для працы на канале «Белсат».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць