Віталь Курашык

беларускі дыплямат, украінскі палітык

Віталь Уладзімеравіч Курашык (нарадзіўся 8 траўня 1939 году ў мястэчку Дзівін у Кобрынскім павеце Палескага ваяводзтва Польшчы) — беларускі дыплямат.

Віталь Курашык
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь ва Ўкраіне
11 траўня 1993 — 14 ліпеня 2001
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка (з 1994 году)
Прэм’ер-міністар: Вячаслаў Кебіч, Міхаіл Чыгір, Сяргей Лінг, Уладзімер Ярмошын
Наступнік: Валянцін Вялічка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 8 траўня 1939 (85 гадоў)
Дзівін, Кобрынскі павет, Палескае ваяводзтва, Польшча
Партыя: КПСС (19701991), Партыя патрыятычных сілаў Украіны2005)
Сужэнец: Ала Мікалаеўна
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР знак «Шахцёрская слава» II ступені знак «Шахцёрская слава» III ступені ордэн «За заслугі» II ступені ордэн «За заслугі» III ступені

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька — Уладзімер Іванавіч, маці — Аніся Зотыкаўна. Жанаты. Сын — Уладзімер. Пражывае ў Кіеве.

У 1956 годзе паступіў у Часьцякоўскі горны тэхнікум (горад Тарэз, Данецкая вобласьць, Украіна). Па яго сканчэньні ўладкаваўся машыністам электравоза, а затым і горным майстрам шахты «Качагарка» ў Горлаўцы. У 1963 годзе заняў пасаду галоўнага тэхноляга Канстанцінаўскага заводу высакавольтнае апаратуры (Данецкая вобласьць). У 1966 годзе скончыў у Харкаве Украінскі завочны політэхнічны інстытут па сьпецыяльнасьці інжынэр-мэханік.

У 1970 уступіў у КПСС. У 1974 годзе заняў пасаду другога, а затым і першага сакратара Канстанцінаўскага гарадзкога камітэту КПУ. У 1982 годзе стаў старшынём Выканаўчага камітэту Эўпаторскага раёну Крымскае вобласьці. У 1985 увайшоў у склад Крымскага абласнога камітэту КПУ. У 1987 годзе заняў пасаду намесьніка старшыні Выканаўчага камітэта Крымскае вобласьці ў пытаньні капітальнага будаўніцтва, а ў 1988 — першага намесьніка старшыні й начальніка Галоўнае плянава-эканамічнае ўправы аблвыканкаму. У 1989 годзе ўзначаліў Выканаўчы камітэт Крымскае вобласьці. 18 сакавіка 1990 году ў другім туры выбараў у Вярхоўную Раду Ўкраіны быў абраны народным дэпутатам (атрымаў 65% галасоў) ад Эўпаторскай выбарчай акругі № 245. Нягледзячы на прыналежнасьць да Камуністычнае партыі на час прыняцьця дэпутацкіх паўнамоцтваў 15 траўня, не ўвайшоў ні ў якую з групаў ды фракцыяў Вярхоўнае Рады[1].

У красавіку 1991 году стаўся адным з заснавальнікаў Крымскага беларускага культурна-асветнага таварыства[2].

11 траўня 1993 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь ва Ўкраіне[3]; адстаўлены быў 14 ліпеня 2001 году[4]. Нягледзячы на беларускую ўрадавую службу, захаваў і ўкраінскае грамадзянства.

28 красавіка 1999 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў[5].

  1. ^ Народний Депутат України. Курашик Віталій Володимирович// Сайт Вярхоўнае Рады Ўкраіны. Дата доступу: 15 красавіка 2010 (укр.)
  2. ^ Адметнасці беларускай дыяспары ва Ўкраіне// Сайт «Белорусская диаспора в Америке». 23 лютага 2010
  3. ^ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 11 мая 1993 г. №2304-XII «О назначении В. В. Курашика Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь на Украине и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» (рас.)
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 14 июня 2001 г. №326 «Об освобождении В. В. Курашика от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Украине»(недаступная спасылка) (рас.)
  5. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 28 апреля 1999 г. №607 «О награждении В. В. Курашика Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (рас.)