Юзэф Альшына-Вільчынскі

Юзэф Альшына-Вільчынскі (па-польску: Józef Olszyna-Wilczyński; нар. 27 лістапада 1890 году ў Кракаве — пам. 22 верасьня 1939 году ў Сапоцкіне[2]) — польскі вайсковец, генэрал брыгады (з 1927 году).

Юзэф Альшына-Вільчынскі
Józef Olszyna-Wilczyński
27 лістапада 1890(1890-11-27)[1]22 верасьня 1939(1939-09-22)[1] (48 гадоў)
Józef Olszyna-Wilczyński.PNG
Юзаф Альшына-Вільчынскі, паміж 1927-1936
Месца нараджэньня Кракаў
Месца сьмерці Сапоцкін
Прыналежнасьць Аўстра-Вугоршчына, Польшча
Род войскаў пяхота
Гады службы Аўстра-Вугоршчына: 19141918
Польшча: 19181939
Званьне генэрал брыгады
Бітвы/войны Першая сусьветная вайна
Польска-савецкая вайна
Другая сусьветная вайна
Узнагароды
Срэбны Крыж ордэна Віртуці Мілітары
Крыж камандорскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Ордэн Крыж Незалежнасьці
Крыж Мужных
Ордэн Залаты Крыж Заслугі

Служыў у аўстра-вугорскім войску. З 1918 году ў польскай арміі. Удзельнічаў у вайне з украінцамі і бальшавікамі. У 1923 годзе служыў у Міністэрстве вайсковых справаў. У 192427 гадох служыў у Корпусе Аховы Памежжа. У 19271935 гадох быў камандзірам 10 Дывізіі пяхоты ў Лодзі. У 1938 годзе стаў камандзірам акругі КАП у Горадні. Быў кавалерам многіх ордэнаў і мэдалёў.

У 1939 годзе камандаваў Асобнай апэрацыйнай групай «Горадня». Пасьля атрыманьня загаду распусьціць атрады застаўся ў Сапоцкіне, магчыма для арганізацыі кансьпірацыі. 22 верасьня аўтамабіль, якім ехаў разам з ад’ютантам і жонкай, быў затрыманы чырвонаармейцамі. У пасажыраў адабралі каштоўныя прадметы, пасьля чаго чырвонаармейцы адвялі польскіх вайскоўцаў у бок і там жорстка закатавалі. Жонка генэрала была вызваленая, саветы аддалі ей цела мужа[3]. Паводле расейскай вэрсіі, якой супярэчыць рэляцыя жонкі генэрала і яго кіроўцы, Юзаф Альшына-Вільчынскі загінуў у баі[4].

Юзэф Альшына-Вільчынскі быў пахаваны ў Сапоцкіне[5].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б в Józef Konstanty Olszyna-Wilczyński (pierwotnie Wilczyński) // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
  2. ^ Olszyna-Wilczyński Józef Konstanty // Internetowa encyklopedia PWN (пол.)
  3. ^ Mord na generale, «Nóż w plecy. Dodatek specjalny „Rzeczpospolitej“ oraz Urzędu do spraw Kombatantów i Osób Represjonowanych», s. 17, 17.09.2009, ISSN 0208-9130 (пол.)
  4. ^ Dariusz Baliszewski, Tajemnica generała Olszyny // Wprost nr 41/2006 (1243) (пол.)
  5. ^ Вандроўка па Гарадзеншчыне // budzma.org