Вячаслаў Клыкаў
Гэты артыкул не адпавядае стандартам вікі-фарматаваньня й якасьці Вікіпэдыі. Вы можаце дапамагчы праекту даданьнем дарэчных ўнутраных спасылак альбо паляпшэньнем разьметкі артыкула. |
Вячасла́ў Міх́айлавіч Клы́каў (19 кастрычніка 1939 — 2 чэрвеня 2006) — расейскі скульптар.
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 19 кастрычніка 1939 году ў сяле Мармыжы (Курская вобласьць) у сялянскай сям’і. Скончыў Маскоўскі мастацкі інстытут імя У. І. Сурыкава (1964). Атрымаў вядомасьць скульптурным афармленьнем Цэнтральнага дзіцячага музычнага тэатру (1979) і фігурай «бога гандлю» Мэркурыя ў Цэнтры міжнароднага гандлю (1982). Амаль усё яго творы ўяўляюць сабой бронзавыя адліўкі з выразным сілуэтам. Стандарты афіцыйнага манумэнталізму «суровага стылю» выцясняюцца ў іх «карнавальна»-гульнявым пачаткам (дэкор дзіцячага тэатру, шэраг станковых прац 1970-х — пачатак 1980-х гадоў), а ў канцы 1980-х — пачатку 2000-х гадоў — нацыянальна-рамантычным патасам.
Сярод ягоных прац — помнікі Мікалаю Рубцову ў Тоцьме (1986), Канстанціну Бацюшкаву ў Волагдзе (1987), Сергію Раданескаму ў Раданежы (1987), вялікай княгіні Лізавеце Фёдараўне ў Маскве (1990), пратапопу Авакуму ў сяле Грыгораве Ніжагародзкай вобласьці (1991), Васілю Шукшыну на Алтаі, Кірылу і Мяфодзію ў Маскве (1991), Уладзімеру Сьвятому ў Херсанесе (1993), Івану Буніну ў Арле (1995), маршалу Г. К. Жукаву (1995) у Маскве ля Гістарычнага музэю, Мікалаю II у сяле Тайнінскім (1996) і Падольску (1998), Пятру I у Ліпецку (1996), Ільлю Мурамцу ў Калузе (1998), Аляксандру Неўскаму ў Курску (2000), адміралу Калчаку ў Іркуцку (2004), князю Сьвятаславу ў Белгародзкай вобласьці (2006).
У 1995 па праекце Клыкава з суаўтарамі на поле пад Прохараўкай быў усталяваны храм-званіца ў памяць бітвы на Курскай дузе.
Народны мастак Расеі, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР і Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя Рэпіна, заснавальнік і старшыня Міжнароднага фонду славянскай пісьменнасьці і культуры, Саюзу рускага народа, шэрагу іншых грамадзкіх арганізацыяў. Уладальнік Залатога мэдалю Акадэміі мастацтваў Расеі, гран-пры міжнароднай выставы скульптуры ў Бялградзе.
Памёр 2 чэрвеня 2006 году ў сваёй майстэрні ў Маскве. Пахаваны ў родным сяле.