Тына Тэрнэр

амэрыканская сьпявачка
(Перанакіравана з «Ціна Тэрнэр»)

Тына Тэрнэр (па-ангельску: Tina Turner), пры нараджэньні Ганна Мэй Балак (па-ангельску: Anna Mae Bullock); 26 лістапада 1939, Натбуш, штат Тэнэсі, ЗША — 24 траўня 2023[12][13]) — амэрыканская і швайцарская сьпявачка, аўтарка песень, акторка і танцорка. Уладальніца васьмі прэміяў Грэмі. За свой артыстызм, тэмпэрамэнт і сцэнічную экспрэсіўнасьць мела тытул «Каралева рок-н-ролу»[14][15]. Тына ўваходзіць у дзясятку найлепшых танцорак сьвету. Часопіс «Rolling Stone» назваў яе найвялікшай сьпявачкай сучаснасьці.

Тына Тэрнэр
па-ангельску: Tina Turner
Дата нараджэньня 26 лістапада 1939(1939-11-26)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 24 траўня 2023(2023-05-24)[7][8] (83 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак сьпявачка, танцорка, аўтабіёграф, аўтар-кампазытар, выканаўца-запісвальніца, акторка, харэограф, музыка, кінарэжысэрка
Навуковая сфэра поп[11], музычная кампазыцыя[d][11], рок-музыка[11], сьпеў[11], харэаграфія[d][11] і папулярная музыка[d][11]
Псэўданімы Tina Turner
Сябра ў Ike & Tina Turner[d], Kings of Rhythm[d] і Beyond[d]
Жанры рок-музыка, соўл[d], поп, кантры, рок-н-рол, рытм-н-блюз[d] і фанк[d]
Вакал кантральта[d]
Інструмэнты голас[d]
Псэўданімы Tina Turner
Лэйблы Capitol Records[d], EMI[d], United Artists Records[d], Parlophone[d] і Virgin[d]
Дзеці Raymond Craig Turner[d] і Ronnie Turner[d]
Узнагароды
кавалер ордэна Мастацтва і Літаратуры прэмія Цэнтру Кенэдзі MOBO Awards[d] (1999) Амэрыканская музычная прэмія[d] Grammy Award for Best R&B Performance by a Duo or Group with Vocals[d] (1972) зорка на галівудзкай «Алеі славы»[d] Заля славы рок-н-ролу (2021) Прэмія «Грэмі» за найлепшы запіс году[d] (1985) Прэмія «Грэмі» за найлепшае жаночае вакальнае поп-выкананьне[d] (1985) Grammy Award for Best Female Rock Vocal Performance[d] (1985) Grammy Award for Best Female Rock Vocal Performance[d] (1986) Grammy Award for Best Female Rock Vocal Performance[d] (1987) Grammy Award for Best Female Rock Vocal Performance[d] (1989) Прэмія «Грэмі» за найлепшы альбом году[d] (2008) Заля славы прэміі Грэмі[d] (1999) Заля славы прэміі Грэмі[d] (2003) Заля славы прэміі Грэмі[d] (2012)
Сайт tinaturnerofficial.com (анг.)
Подпіс Выява аўтографу

Дзяцінства

рэдагаваць

Ганна Мэй Балак нарадзілася 26 лістапада 1939 году ў невялікім мястэчку Натбуш, штат Тэнэсі, у сям’і Зэльмы (народжанай Кюры), рабочай заводу, і Флойда Рычарда Балака, баптысцкага дыякана, фэрмэра і рабочага заводу. Балак наведвала школу Флэг Груў у акрузе Гэйўуд. Ганна і ейная старэйшая сястра, Ален, выхоўваліся сваёй бабуляй пасьля таго, як іх бацькі разьвяліся, калі Ганьне было 10. Ганна заставалася ў Натбушы да сьмерці сваёй бабулі. У 16-гадовым узросьце яна з маці і сястрой пераехала ў горад Сэнт-Луіс.

Таксама Тына Тэрнэр вядомая акторка і танцорка. У 1986 годзе на галівудзкай Алеі славы зьявілася прысьвечаная ёй зорка.

Дыскаграфія

рэдагаваць

Студыйныя альбомы

рэдагаваць
  • Tina Turns the Country On!, 1974
  • Acid Queen, 1975
  • Rough, 1978
  • Love Explosion, 1979
  • Private Dancer, 1984
  • Break Every Rule, 1986
  • Foreign Affair, 1989
  • Wildest Dreams, 1996
  • Twenty Four Seven, 1999

Канцэртныя альбомы

рэдагаваць

Саўндтрэкі

рэдагаваць
  • Mad Max Beyond Thunderdome, 1985
  • What’s Love Got to Do with It, 1993

Зборнікі найлепшых песень

рэдагаваць
  • Simply the Best, 1991
  • All the Best, 2004

Сынглы, якія патрапілі ў Top 10 у амэрыканскіх і брытанскіх чартах:

  • «River Deep — Mountain High»
  • «Proud Mary»
  • «Nutbush City Limits»
  • «Let’s Stay Together»
  • «What’s Love Got to Do With It»
  • «Better Be Good to Me»
  • «Private Dancer»
  • «We Don’t Need Another Hero»
  • «Typical Male»
  • «The Best»
  • «I Don’t Wanna Lose You»
  • «It Takes Two»
  • «I Don’t Wanna Fight»
  • «GoldenEye»
  • «When the Heartache Is Over»

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць